Выбрать главу

Бабы падзею абмяркоўвалі па-свойму. Нейкая цётка выказала першую думку, што ўзбрыла ў галаву:

— Жыў сабе, жыў чалавек, нечаго дабіваўсо і людзям дабра нават хацеў, і — няма яго ўжэ!

— Памёр, бы Хрыстос на Галгофе!.. Тыя, што крычалі на яго «спасіцель», потым сталі раўці: «Распні!..» Нават выгляд святого!.. Ні табе крывінка пацякла, ні табе скрывіўсо хоць бы крыху — бы спаць прылёг!

— А мо святы і е?! Ох, госпадзі, оймяца і сына і духа святаго...

Тут з мужчын нехта не вытрываў:

— Цьфу... вашу маць, «спасіцеля» святого сабе знайшлі!.. Толькі не хапае яму залатого венчыка над галавой!.. Што трэплеце языкамі?! Каб ён такі быў добры, пашто ж вы паддавалі тады яго немцам?!

Напалі на баб і астатнія мужчыны.

— Мала ён вас памучыў, мала перавалачылі дабра яму з хатаў, забылі?! Ме-елюць, ме-елюць, ліхо іх ведае, языкамі!.. Бачылі, як. ваш гэты «спасіцель» ды праведнік байца раненаго лупцаваў, замест таго каб накарміць? Макарыхі унь спытайце! Шчасце, што немпам не сказаў, а то не адзін з нас у бадылях тут валяўса б!..

— Не дай бог, які ўрэдны быў стары — ніколі не засмяяўса як чалавек, адна Тэкля і ладзіла з ім неяк!

— Такі там лад! Вазілася, бы з калекам! Дзяцей не мела, то завяла забаўку, а потым і кідаць нясмко было!..

— Ліхо яго ведае, як і чаму такім абармотам, якога і да хаты страшно ўпусціць, вераць?! Ці то дурпяў на свеце гэтак много, пі хвароба такая часамі нападае па людзей, як паморак?!

Пасаромленыя бабы маўчалі. Тым часам мужчыны задумаліся, пачалі закурваць. Перад бядой, якая на іх няўмольна навальвалася, на дзядзьку з Грыбава празнікаўцы паўзіраліся цвярозымі вачыма.

Раптам аднекуль прыляцела растрапаная, успатнелая Тэкля, і натоўп пачціва расступіўся. Расшыранымі вачыма глянула жанчына ў вытаптаную лебяду, спатыкнулася на роўным месцы і застыла, бы анямела.

Тэкля нерухома глядзела мінуту, другую...

— Тэклечка, гэто — дурная Піліпіха...— пачала апраўдвац-ца нейкая цётка.— Мы, дальбо, стаялі здалёк і ніц немцу не казалі, а яна ўсё падгаворвала афіцэра!..

— Ды перастаньце вы! — цыкнула сурова яна на жанчыну.

Тэкля яшчэ хвіліну пастаяла, паглядзела на Альяша і дзелавіта звярнулася да мужыкоў:

— Трэ пахаваць. Дапамажэце! Занясём дахаты, і я яго збяру, покуль не застыў! Хто-небудзь з вас труну рабеце!.. Дошкі ў мяне е... Ляжаць у бацькі на вышках, а гэблік — у сенях на сцяне!..

Аляксей Карпюк

Нарадзіўся 14.04.1920 г. у вёсцы Страшава на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.

Скончыў два класы польскай гімназіі ў Вільні. У 1939-1941 гг. вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. У час выканання дыверсіі на чыгунцы ў канцы 1942 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Увосень 1943 г. уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 г. быў камандзірам партызанскага атрада імя К.Каліноўскага на Гарадзеншчыне. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены. Скончыў аддзяленне ангельскай мовы Гарадзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага рана (1949-1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951-1953), у Гарадзенскім педінстытуце (1953-1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955-1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 г. - загадчык агенцтва «Інтурыст» (Горадня), з 1965 г. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 г. - упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977-1981 гг. - дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Горадні, з 1978 г. - зноў сакратар абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1953 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам ордэна «Віртуці Мілітары» (Польшча).

Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Памёр 14.07.1992 г.

У друку дэбютаваў у 1953 г. аповесцю «У адным інстытуце». Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах у 1980 г. і 1990-1991 гг.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».