Выбрать главу

Голас Давідзюка загучаў бадрэй.

— Тады цар нябесны паслаў на іх патоп, каб адумаліса,— не памагло. I ён пачаў пасылаць месію. Іаана Хрысціцеля. Майсея. Ісуса Навіна. Ісуса Хрыста. Георгія Пабеданосца... Много, ой, много пабывало іх на грэшнуй зямлі — не пералічыш! I апошнім з'явіўсо Іаан Кранштацкі.

Прамоўца перадыхнуў, і бабка са шкадаваныем ад непапраўнай страты паспела ўставіць:

— От, каб дурныя не з'елі таго яблыка, от жызня цяперака была б усім, дзева Марыя!..

— Бы маленькія, не маглі ўжэ пацярпець у тым раі!..— азвалася іншая старая.

На іх зашыкалі, і Давідзюк прадоўжыў:

— Вы думалі, Іаан Кранштацкі памёр?! А чаму, калі Іаана няслі на Казанскія могілкі хаваць, па небе ішла над труной зорка?.. Яна паказвала людзям, што Іаан уваскрос і апусціўся на землю ў вобразе звычайнаго мужыка, ісцінно вам кажу! Усімі хвалёны наш прарок Ілья е другі цудатворац Іаан, памазанік божы, уноў народжаны Ісус Хрыстос і айцец нябесны — сам бог у святой тройцы!.. Гэто вялікае шчасце і міласць нашаго госпада што ён пасланы з нябёс простым чала-векам, суддзёю Хрыста, сына божаго! Так любіце ж вы яго, брацця і сёстры, паважайце ды маліцеса!

З выгляду не то доктар, не то настаўнік, з голым, як калена, чарапам, з набухшымі жыламі на шыі і старанна паголеным тварам Давідзюк, надзеўшы звязаныя нітачкамі акуляры, адкрыў Біблію і зачытаў з Новага Завета:

«Ибо тот, о котором сказал пророк Исая: голос вопиющего в пустыне: приготовьте путь господу, прямыми сделайте стези ему», амін!

За гэты час, покуль гучалі прамовы і складаліся ахвяры, кожны ўдзіельнік грандыёзнага мітынгу паспеў адчуць, што ён — нікчэмнасць, пясчынка людскога мора і ў той жа момант ён — дужая частка якогасьці магутнага руху. I людзі дружна, ахвотна і ўпэўнена падхапілі:

Амін!

2.

А за кулісамі гэтага зборышча ішла ліхаманкавая работа.

Паўтара дзесятка заклапочаных баб і мужыкоў шмыгалі туды-сюды, нібы прадстаўнікі вайсковага штаба абмяркоўвалі дэталі не абы-якой аперацыі, і па ўсяму было відаць, што абавязкі свае выконвалі са здавальненнем.

— Дзе тая Хімка?!— пыталася ў Петрука, бытта паддавала сяброўку і скардзілася курносая жана-міраносіца з Меляш-коў.— Хутко свечкі запальваць, ды няма чым! Кудысь пайшла па запалкі і прапала!.. Да гэтай пары і ў Крынкі можна было схадзіць — па смерць адно пасылаць яе!

Задумёны стары шэрай пяцярнёй расчэсваў бараду і маўчаў.

Меляшкоўка хацела тараторыць далей, але па зямлі ледзь дыхнуў вецярок. Маладзіца ведала, што не можа не падабацца нават гэтаму дзеду. Ліза белымі, адвыкшымі ад сялянскай работы рукамі какетліва прытрымала падол спадніцы і ўскрыкнула:

— Ліха на цябе!..

— Колькі вы іх нішчыце — не напасешса!— адводзячы ад спакусы вочы, прабурчаў Майсак.— Я ж вам выдаў па тры скрыначкі!.. Яны таксамо грошы каштуюць!.. У сваіх Меляшках, нябось, кожную запалку на дзве палавінкі калола ці да суседак бегала за жарам, а тут і берагчы ўжэ, думаеш, не трэ?!

Расчырванелая ад цепльші, поўная захаплення сабой, так і гэтак паварочваючыся да старога, яна з гуллівасцю маладой дзеўкі адрэзала Майсаку:

— Паспрабавалі б вы самі запаліць палавінкамі, калі людзі падпіраюць з усіх бакоў, а ў цябе тысяча свечак!

Дзед не слухаў. Да яго падляцела іншая басаногая бараболка, перабіла:

— Дзядзьку Пятрук, там валяць ужэ новыя!.. Перавалілі, кажуць, Плянты!.. Заблудаўцы харугвы са сваім младзенцам Гаўрыілам валакуць! Шаўковыя!..

— Шчэ не ўправіліса нават з гэтымі, і — во!.. — пакпіла меляшкоўка.— Што рабіць будзем, чаго стаімо?!

З агнём у вачах ад нядаўняй прамовы на ўзгорку пады-шла разахвочаная, памаладзелая Хрысціна і на ўсіх накрычала:

— А нашто тых дапускаць сюды? Будзе калатнеча, як мінулы раз! Заблудаўцаў трэ пратрымаць пару гадзін на выгане ля Гуран, там суха!.. Пасылай, Пятрук, каго-небудзь насустрач!

— Ладно, не кіпі, як самавар, схаджу туды сам!— усё так жа даіў пальцамі шэрую бараду дзядзька.

— I не баўсо, бо зара так і наваляцца!..— дабавіла Хрысціна.— Чаму крынкаўскі яўрэй палатна не забірае — усе хоры заваленыя кужалем!.. I трэ кагось паставіць ля кошыкаў глядзець, каб гнілыя яйкі не здавалі, а то скупшчыкі зноў адмовяцца іх у нас браць!

— Яны валяць дарогай, а я паджгаю напярэймы балоцечкам, якраз паспею. Давідзюк на цвінтары, здаецца, канчае сваё, клічце Ілью, хай ужэ ідзе. А кужалю Піня браць больш не хоча: кажа — не штандартнае!.. Трапанага лёну нягодніку падавай!.. Палатно хай паляжыць там яшчэ, покуль прыдумаем, куды дзяваць!.. А з яйкамі — чыстая бяда! Як ты іх пазнаеш, каторае гнілое, каторае — не?! Хай ужэ кладуць, якія маюць!.. Затое сушоныя грыбы, воўна і куры — ходкія!