Выбрать главу

Агнія Барто

Вершы для дзяцей

Бычок

Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-я! Вось дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!»

Дару табе сэрца

Дару табе сэрца На чыстай старонцы, Дару табе сэрца — Маленькае сонца. З даверам яго Аддаю ў твае рукі, Без страху і злосці, Без нечай прынукі. Ты толькі на ім Не малюй, калі ласка, Бо сэрца маё Мусіць чыстым застацца.

Дзяўчынка-равушка

Хто завыў? Хто зароў? Ці не чарада кароў? Не цялушка Пяструшка? Гэта — Ганя-равушка. Плача, заліваецца, Сукенкай уціраецца… — У-у-у-у-у-у-у! Выйшла мама з Ганяй у сад, Ганя просіцца назад: — Не хачу я ў сад ісці! Ой, пусці! Пусці! Пусці! А як толькі Ганя ў дом — Слёзы з вочак ручайком: — О-о-о-о-о! Не хачу. Пусці назад. Рвецца зноў яна у сад. Малака далі у кубку — Ганя ўжо скрывіла губку: — Ён вялікі! Дайце ў тым! Не, не ў гэтым! У маім! У-у-у-у-у! Далі плаксе у другім — Раскрычалася зусім: — Не хачу і ў гэтым! Не! Дайце лепей з тога мне! Э-э-э-э-э! Палажылі Ганю спаць. Ганя плача — хоча ўстаць. — Дай сукенку! Ой, дай, дай! Хоць ты з хаты Уцякай.           Ай! Як на сход, народ плыве: Хоча ведаць, хто раве, Хто ўвесь час тут плача? Што ўсё гэта значыць? Бачаць — дзеўчынка стаіць, Немым голасам крычыць, А ў яе ад горкіх слёз Усё распухла — Твар і нос. — О-о-о-о-о-о! У-у-у-у-у-у! Ой, не плач, Ганюшачка, Дзяўчынка-равушачка, Дзяўчынка-равёлачка, Хліпалка-сапёлачка! На табе ж ад сырасці Плесня можа вырасці!

Дзяўчынка чарнамазая

— Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты рукі Перамазала? На далоньках Плямы, На локцях — Таксама. — Я на сонейку Ляжала, Рукі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты твар свой Перамазала? Чорны кончык носа, На шчоках Палосы. — Я на сонейку Ляжала, Нос угору Трымала, Вось ён і загарэў. — Ах, дзяўчынка Чарнамазая, Дзе ж ты пяткі Перамазала? — Я на сонейку Ляжала, Пяткі ўгору Трымала, Вось яны і загарэлі! — Ой, ці праўда гэта? Ці так ты рабіла? Да кроплі ўсё адмыем. Падавайце мыла! Мы яе адшаруем. Закрычала на ўсю глотку, Як убачыла Вяхотку. Як кошка, упіралася, — Мыць рукі Не давалася: — Яны не будуць Белыя: Яны ўсе Загарэлыя! А рукі і адмыліся. Шаравалі Губкай нос — Раскрычалася Да слёз: — Ой, мой бедны носік Мыла не выносіць! Ён не будзе белы: Ён жа загарэлы! А нос таксама адмыўся. — Вой, навошта пяткі церці?! Можна з козыту памерці! Не будуць пяткі белыя: Яны ўсе загарэлыя! А пяткі таксама адмыліся. Вось цяпер ты белая, Зусім не загарэлая. Гэта ўсё быў бруд.

Зайка

Зайку кінулі на лаўку І забыліся у парку. Злезці долу ён не мог І пад дожджыкам прамок.

Казляня

Гадаванец улюбёны — Маладое казляня, Я яго у сад зялёны Пасвіцца ваджу штодня. Калі раптам заблукае, Я заўсёды адшукаю.

Конік

Коніка свайго люблю я, Грыўку прычашу даўгую, Шчотачкай прыгладжу хвосцік, Паскачу да мамы ў госці.

Кот

Мы ката паспрабавалі Пракаціць на самазвале. Кот катацца не любіў, Грузавік перакуліў.