Выбрать главу
1859 С.-Пецярбург

МАРЫЯ

Паэма

Радуйся, ты бо обновила еси зачатыя студно.

Акафісій прасвятой багародзіцы. Ікас 10.
Надзеі, мыслі ўсе мае Я на цябе, мой светлы раю, На міласэрдзе на тваё, Усё спадзеванне маё На цябе, маці, пакладаю. Святая сіла ўсіх святых! Найначысцейшая, святая! Малюся, плачу і рыдаю. Зірні, прачыстая, на іх, На тых акрадзеных, сляпых Нявольнікаў. Падай ім сілу Твайго мучаніка-сына, Каб крыж-кайданы даняслі Да саменькага канца-краю. Праслаўленая! Я ўзываю, Царыца неба і зямлі. Пачуй іх стогны і пашлі Канец шчаслівы, прасвятая! А я, нязлоблівы, спяю, Як працвітуць сядзібы, сёлы, Псалмом і ціхім і вясёлым Святую долечку тваю. А зараз плач і болесць, слёзы Душы убогае,— убогай Сваю я лепту падаю.
      У Ёсіфа, у цесляра, Ці бондара таго святога, Марыя ў наймічках расла. Расла сабе і вырастала. I на пары Марыя стала... I кветкай-ружай расцвіла У беднай і чужой хаціне, У ціхім і святым раю. Цясляр на наймічку сваю, Нібы на родную дзяціну, Бывала струг, цяслу пакіне Дый пазірае; час міне, А ён і вокам не змігне I думае: — Ані радзіны, Ані хаціначкі няма, Адна-адненькая!.. Хіба... Ці смерць мая ўжо за плячыма?.. Марыя ж стане каля тыну Ды воўну белую прадзе На той бурнус яму, на новы, Або на бераг павядзе Казу з казляткам такім кволым Папасвіць там і папаіць, Хоць і далёка. А любіла ж Яна той ціхі божы стаў, Шырокую Тыверыяду[227], I рада, аж смяецца, рада, Што Ёсіф, седзячы, маўчаў I не пярэчыў, не спыняў На стаў ісці. Ідзе, смяецца, А ён сядзіць ды ўсё сядзіць, За струг, бядага, не бярэцца... Каза нап’ецца ды пасецца, А дзеўчына сабе стаіць З сваімі думкамі пад гаем I смутна, сумна пазірае На той шырокі, божы стаў Ды прагаворыць: — Тыверыяда! Цару шырокі азярам! Скажы ты мне, мая парада, Якая доля выйдзе нам З старым Іосіфам? О доля! I хіліцца, нібы таполя Ад ветру хіліцца ў яру. — Яму я родным дзіцем стану, Плячмі маімі маладымі Яго старыя падапру? I зрокам абвяла паляну, Аж іскры сыпнулі з вачэй, А з маладых яе плячэй Хітон палатаны дадолу Паволі ссунуўся. Ніколі Такое божае красы Ніхто не ўбачыць. Злая ж доля Калючым цернем правяла I нібы кпіла над красою! О долечка! — Па-над вадою Хадою ціхаю пайшла. Лапух край берага знайшла, Лапух сарвала і накрыла, Нібы тым брылікам, сваю Галоўку смугленькую тую, Сваю галованьку святую! І ў цёмным знікла дзесь гаю. О свеце вечны наш, нягаслы! О ты, прачыстая ў жэнах! Пахучы квет, палёў краса! Скажы ў якіх гаях, ярах, Прытулках блізкіх ці далёкіх Дзе ты схаваешся ад спёкі Агняспаляючай тае, Што сэрца без агню растопіць І без вады прарве, затопіць Святыя думанькі твае? Дзе ты схаваешся? Нідзе! Агонь запаў ужо — і годзе! Запалымнеў ужо. I шкода, Дарэмна сіла прападзе, Да сэрца дойдзе, да касці Агонь той люты, негасімы, I, недабітая, за сынам Ты будзеш змушана прайсці Агонь пякельны. I прарочыць, Табе ўжо зазірае ў вочы Прышласць твая. Ты не глядзі! Твой сум прарочы адвядзі, На галаву ўзлажы вяночак З чырвоных макаў, віаргінь Ды бестурботна адпачынь
вернуться

227

Тыверыяда — Тыверыядскае возера ў Галілеі (Палесціна).