Выбрать главу
            Цераз Лету бяздонную З мутнаю вадою Пераплывём са сваёю Славаю святою — Несмяротнай, маладою. Або цур, мой дружа, I без яе абыдуся — А як буду дужы, То над самым Флегетонам[247] Або над Сціксам, там, дзе рай,
      Нібыта над Дняпром шырокім,       Дзе шэпча лісцем вечны гай,       Пастаўлю хатку і садочак       Навокал хаткі насаджу,       Цябе ў таемны халадочак,       Нібыта кралю, пасаджу.       Мы Украіну прыгадаем,             Дняпро і селішчы ў гаях,       Магілы ў цёмных курганах —       I ціха песню заспяваем...
1861 С.-Пецярбург
вернуться

247

Лета, Сцікс і Флегетон — па антычнай міфалогіі рэкі падземнага царства.