Выбрать главу
Святыя так цары жывуць. А як жа простыя? Не знаю, I раю вам таго не знаць Ды і ні ў кога не пытаць, Каб не зашкодзіла, бывае!..

II

      Давід, святы прарок і цар, Не вельмі быў благачасцівы. Была дачка ў яго Фамар I сын Амон[159]. I нам не дзіва: Бываюць дзеці і ў святых, Ды не такія, як другіх, А іншыя... Амон шчаслівы, Прыгожы першы сын яго, Ляжыць, хварэючы чагось. Давід і стогне, і рыдае, Рве рызу, попел пасыпае З бяды сабе на галаву: «Я без цябе не пажыву I дня адзінага, мой сыне, Мой лепшы, дарагі хлапчына! Не ўбачу сонца і зару, Я без цябе памру, памру!» I, плачучы, ідзе да сына, Ажно трушком нібы бяжыць, А той, бугай сабе здаровы, Ў харомах сваіх кедровых Ляжыць,— аж стогне, а ляжыць. Смяецца з дурня; аж галосіць, Аж плача, бедны, бацьку просіць, Каб да яго Фамар прыйшла. «Мой добры бацька і мой цару! Скажы сястры маёй Фамары, Каб коржыкаў мне напякла Ды каб сама і падала, Пакаштаваўшы іх, устану I ачуняю я». Назаўтра рана Фамар спякла і падала Для брата коржыкі. За рукі Амон бярэ яе, вядзе Ў пакоі цёмныя, кладзе Сястру на ложак. Ломіць рукі, Сястра рыдае і, рвучыся, Крычыць да брата: «Схамяніся! Амоне, браце мой здрадлівы! Адзіны браце мой! Я... Я... Сястра адзіная твая! Дзе дзецца мне? Дзе грэх жахлівы I сорам дзець? Цябе самога I бог, і людзі праклянуць!..» Не памагло-такі нічога!.. Вось так царэвічы жывуць,       Дурэючы на свеце. Любуйцеся, людскія дзеці.

III

I вось пражыў Давід на свеце       Ужо нямала год. Абнядужаў, пакрывалі Старога рызамі яго. А ўсё ж такі не награвалі Ката блудлівага свайго. Вось хлопцы і прымеркавалі (Натуру воўка добра зналі!) I, каб нагрэць яго, ўзялі Найлепшых за царыц красою Дзяўчат старому навялі — Хай грэюць кроўю маладою Свайго цара. I прэч пайшлі, Замкнуўшы дзверы за сабою. Аблізаўся кот нядошлы I распусціў сліны. Кіпцюры распасцірае Да Саманцяніны[160], Бо была сабе на ліха Лепшая між імі, Між дзяўчат,— нібы лілея Пышная ў даліне Паміж кветак. Ды яна вось I грэла сабою Цара свайго, а дзяўчаты Між сабой гулялі Голенькія. Як яна там Грэла, я не знаю, Знаю толькі, што цар грэўся I... і не позна ю[161].
вернуться

159

I сын Амон — старшы сын цара Давіда. Быў забіты сваім братам, які помсціў за сястру Фамар.

вернуться

160

Саманцяніна — Авісага Сунаміцянка, дзяўчына з палесцінскага племені сунаміцян.

вернуться

161

Ю (царк.-слав.) — яе.