Выбрать главу

II

      Тады ўжо ўсходзіла зара Над Віфлеемам. Праўды слова, Святое праўды і любові Зара ўсясветная ўзышла I мір і радасць прынясла На землю людзям. Фарысеі[187] I ўся мярзота Іудзеі Заварушылася, раўла, Як тая гадзіна ў балоце, I сына божага ва плоці На той Галгофе распяла Паміж зладзеямі. I спалі, Упіўшыся крывёю, каты, Тваёй крывёю. А ты Паўстаў з труны. I слова ўстала. I слова праўды паняслі Па ўсёй нявольніцкай зямлі Твае апосталы святыя.

III

      Тады ж якраз яе Алкід, А з ім гетэры маладыя Ды п’яны дзед — казліны від[188] Над самым Апіевым шляхам[189] У гаі слаўна разлягліся, Ды яшчэ лепей напіліся, Хвалу прыносячы Прыаму[190]. Аж зірк! Ідзе святы Пятро Ды, ў Рым ідучы з божым словам, Звярнуў у гай — пад яго сховам З дарогі адпачыць. «Мір вам!» — Сказаў утомлены апостал I оргію благаславіў. Ды словам ціхім і лагодным Ім звеставаў, як блізкім, родным Любоў, і праўду, і дабро, Дабро найлепшае на свеце — То браталюбства. I той сыты I п’яны голы як ёсць Фаўн I сын Алкід твой, і гетэры — Пападалі ўсе да зямлі Перад Пятром і павялі К сабе у тэрмы[191] на вячэру Таго апостала...

IV

      I ў тэрмах оргія. Зіхцяць Палацы ў пурпуровых шатах. Амфоры курацца. Дзяўчаты Траха не голыя стаяць Перад Кіпрыдаю[192] і ў лад Спяваюць гімн. Тут угатован Вясёлы баль. I паляглі На ложак госці. Рогат. Гоман. Гетэры госця прывялі Сівабародага. I словы З вуснаў апостала святога, Як рэчка срэбра, пацяклі. I сціхла оргія. А жрыца Кіпрыды, оргіі царыца, Панікла радасным чалом Перад апосталам. I ўстала, I ўсе за ёю паўставалі I за апосталам пайшлі У катакомбы. I адзіны Твой сын Алкід пайшоў за імі I за апосталам святым, За тым настаўнікам сваім. А ты вясёлай выйшла з хаты — Ці не ідзе к сваім пенатам[193] Алкід твой з гаю... Не, няма! I ўжо не будзе! Ты сама Памолішся сваім святыням. Вячэраць сядзеш, ды без сына, I не вячэраць, а рыдаць, Рыдаць і долю праклінаць I век зжываць адной. I гора! Памрэш адна ў глухой цішы, Як у праказе!

V

                       На крыжы Пятра, апостала святога, Распялі долу галавой, А неафіты ў Сіракузы[194] Адведзены ў кайданах. Твой Алкід, твая дзяціна, Твая адзіная радзіна, Любоў адзіная твая, Гніе ў няволі, ў кайданах. А ты, гаротная, не знаеш, Дзе ён канае, прападае. Ідзеш шукаць яго ў Сібір, Ці як там... Скіфію[195]... I ты... I ці адна ты? Божжа матка! I заступі нас, і укрый. Няма сям’і, і няма хаткі, Няма ні брата, ні сястры, Каб з горам цяжкім не хадзілі, Не катаваліся ў турме, Або ў далёкай старане, Ў брытанскіх, гальскіх легіёнах Не мардаваліся... Нероне, Нероне люты! Божы суд, Праўдзівы суд, неспадзяваны Цябе асудзіць. Прыплывуць I прыляцяць у славе-цвеце Святыя мучанікі, дзеці Волі святой. Каля адра, Каля смяротнага ў кайданах Падыдуць і табе даруюць: Яны браты і хрысціяне, А ты сабака! Людаед! Сшалелы дэспат!
вернуться

187

Фарысеі — прадстаўнікі рэлігійна-палітычнай плыні ў Іудзеі. У пераносным сэнсе — крывадушнікі.

вернуться

188

Ды п’яны дзед — казліны від...— Фаўн, бог палёў і лясоў, пакравіцель атар і пастухоў у рымлян.

вернуться

189

Апіеў шлях — шлях, пракладзены ў 312 г. да н. э. з Рыма да Капуі (поўдзень Апенінскага паўвострава) рымскім цэнзарам Апіем Клаўдзіем. Цэнзар — службовая асоба ў старадаўнім Рыме, якая кантралявала фінансы, будаўніцтва і г. д.

вернуться

190

Прыам — у міфах Грэцыі — бог садоў, пакравіцель вінаграднікаў, у рымлян — бог пладавітасці і пачуццёвых асалод.

вернуться

191

Тэрмы — бані ў Рыме, пры якіх былі залы для спорта, пасяджэнняў і г. д.

вернуться

192

Кіпрыда — так называлі багіню кахання і прыгажосці ў старажытных грэкаў — Афрадзіту — па месцы міфалагічнага паходжання (востраў Кіпр).

вернуться

193

Пенаты — у рымлян багі, апекуны дамашняга ачага.

вернуться

194

Сіракузы — горад на востраве Сіцылія.

вернуться

195

Скіфія — старажытная назва зямель на тэрыторыі паўночна-заходняга Прычарнамор’я.