Выбрать главу

VI

                        Аж кішыць Нявольнікаў у Сіракузах Па лёхах, турмах. А Медуза[196] Ў шынку п’янюсенькая спіць. Вось-вось прахопіцца... і потам, I кроўю вашаю, дэспоты, Пахмелле справіць.                           Скрозь шукала Сыночка маці, не знайшла... I ў Сіракузы паплыла. Ды там яго ужо ў кайданах Знайшла, пакутная, ў турме. Не дапусцілі паглядзець, I мусіла яна сядзець Каля астрога і чакаць, Як бога з неба, выглядаць Свайго сына: аж покі то Яго ў кайданах павядуць Брук падмятаць.                       А ў Рыме свята, I немалое. Сціск народу, Са ўсёга царства ваяводы, Прэтарыяне[197] і сенат, Жрацы і ліктары[198] стаяць Ля Капітолія. I хорам Спяваюць гімн і кураць дым З кадзіл і амфар. З усім зборам Ідзе сам кесар. Перад ім З бронзы адлітую статую Самога кесара нясуць.

VII

      Напэўна, выдумалі свята Патрыцыі[199]-арыстакраты I мудры кесараў сенат. Яны ж бо кесара ўслаўлялі       На ўсе лады, аж прыкра стала Самім ім дурня выслаўляць, Ды заадно, каб даказаць, Яны на радзе й прысудзілі, Каб проста кесара назваць Самім Юпітэрам, ды годзе. I напісалі ваяводам З канца ў канец: моў, так і так, Што кесар — бог. Што больш ад бога! I тым майстрам далі каваць Статую кесара. Да тога Так Note bene[200] дадалі, Што бронзавы той кесар будзе Караць і мілаваць. I людзі Нібы ў той вырай паплылі У Рым па міласць. Прыплыла I тая з Сіракуз нябога Прасіць і кесара і бога. А ці адна яна? Мой божа! Прыйшло іх тысячы ў слязах, Прыйшлі здалёку.                             Гора з вамі! Каго прасіць, маліць прыйшлі? Каму вы слёзы прыняслі? Каму вы прыняслі з слязамі Сваю надзею? Гора з вамі, Рабы нязрачыя! Каго, Каго вы просіце, дурныя, Рабы, нявольнікі сляпыя? Ці ж кат памілуе каго? Маліцеся богу адному, Маліцеся праўдзе адной. I на зямлі больш ані кому Не пакланяйцеся. Брахнёй Гучаць — поп, цар...

VIII

      Перад Неронам, Перад Юпітэрам новым, Паклоны білі сенаторы I ўсе патрыцыі, і ўчора Лілася божжа благадаць. Каму ці чынам, ці грашамі, Каму ў арэнду Палесціну I байструкам кусок, каму Зрабілі ласку самі даць Сваю наложніцу за жонку, Хоць падтаптаную. Нічога, Абы з-пад цара. У другога Сястру зрабілі ласку ўзяць У свой гарэм. I то нічога — На тое бог ён, мы ж пад бога Сябе павінны падкладаць, Не толькі сёстраў...            Прэтарыяне папрасілі, Прэтарыянам даў указ: Рабіце тое, што рабілі, А мы памілуема вас. I вы, плебеі, грэчкасеі, I вы маліліся; ды вас Ніхто не мілуе. Не ўмеюць Дарыць вам міласці хоць раз.

IX

Ужо на трэці дзень пусцілі Маліцца і за хрысціян. I ты прыходзіла, маліла, I міласэрны той балван Загад даў весці з Сіракузаў У Рым закутых хрысціян. I рада ты, ты ажыла. Ідалу нанова Памалілася. Той ідал, Юпітэр той новы, Вось побач, якое свята Будзе задаваці Ў Калізеі[201]. А тым часам Ідзе сустракаці Свайго сына. Ды не дужа Радуйся, нябога. Бо ты новага не знаеш Ласкавага бога. А пакуль што з мацярамі Алкідава маці Пайшла сыну на спатканне, Святых прывітаці На беразе. I ты пайшла, Траха не спяваеш Ды кесара-Юпітэра Хваліш-выслаўляеш. — Вось Юпітэр дык Юпітэр! I назваць не шкода Юпітэрам. Я ж, дурная, Дурная ж урода, У Афіны Юпітэра Упрашаць хадзіла! Ды ціхенька зноў кесара, Як бога, маліла. I пайшла па-над балотам, На Тыбр[202] паглядае, А на Тыбру з па-за гаю Байдак выплывае Ці галера. На галеры Вязуць твайго сына З неафітамі ў кайданах. Твой родны хлапчына Да галеры прыкаваны — Не неафіт новы, А апостал вялікага Хрыстовага слова. Вось ён хто такі. Ці чуеш, Спявае у путах Твой мучанік: — Псалом новы богу-духу I новую славу Заспяваем усе разам Сэрцам чыстым, правым, У псалтырах[203] і тымпане[204] Бога ўсе уславім. Бог карае непраўдзівых, Памагае правым. Прападобныя бо ў славе I на ціхіх ложах Радуюцца, славасловяць, Хваляць імя божжа. І мячы ў святых руках іх Праўдзе служыць будуць — Для адпомсты злым народам, Для навукі людзям. Акуюць цароў праглівых У кайданы-путы I аковамі іх, слынных, Ручнымі акруцяць. I асудзяць няправедных Судом сваім правым I навекі будзе слава, Прападобным слава.
вернуться

196

Медуза — у грэчаскіх міфах пачвара, ад пагляду якой камянела ўсё жывое. Шаўчэнказнаўцы лічаць, што тут Шаўчэнка памыліўся, напісаўшы замест «Мегера» «Медуза». Мегера ў грэчасскіх міфах — адна з багінь помсты. Яе і меў на ўвазе Шаўчэнка, калі пісаў: «Вось-вось прахопіцца... і потам, і кроўю вашаю, дэспоты, пахмелле справіць».

вернуться

197

Прэтарыяне — імператарская гвардыя ў Рыме.

вернуться

198

Ліктары — пачэсная варта вышэйшых урадавых асоб у Старажытным Рыме.

вернуться

199

Патрыцыі — арыстакраты ў Старажытным Рыме.

вернуться

200

Note bene (лац.) — добра заўваж.

вернуться

201

Калізей — велізарны цырк у Рыме. Служыў для гладыятарскіх баёў і інш. відовішч.

вернуться

202

Тыбр — рака, на якой стаіць Рым.

вернуться

203

Псалтыр — царкоўная кніга, якая складаецца з псалмоў (рэлігійных песень).

вернуться

204

Тымпан — старажытны ўдарны музычны інструмент накшталт літаўр.