Францыск, Маргарыта, Домна і шкаляры.
Францыск. Гавары, Домна, каму паклоны перадаваць у Полацку, хутка там буду!
Домна. Гэта жаўнер табе далёкую дарогу наваражыў?
Францыск. Хіба Полацк — гэта «далёкая дарога»? Усё – віры своя!
Маргарыта. Калі цябе чакаць да нас наступным разам? Ізноў праз дваццаць год?
Францыск. Усё магло быць інакш.
Маргарыта. Я не сняжынка, каб ляцець за ветрам.
Францыск. Усё вяртаецца на кругі свае, і вецер вяртаецца.
Першы шкаляр. А як жа наш тэатр?
Францыск. Мы паспелі, я прыдумаў, слухай.
Голас дыктара чытае: «Звері, ходящіе в пустыні, знают ямы своя; рыбы, плывущіе по морю і в реках, чуют віры своя; пчелы і тым подобная боронять ульев своіх. Тако ж і люді, ігде зроділiся і ўскормлены суть по Бозе, к тому месту велікую ласку імають».
2016