Выбрать главу

3. Богу маліцца трэба толькі па-свойму, тады вы добра зразумееце тое, што кажаце. Дзяцей вучыць трэба толькі ў роднай мове, тады навука прынясе шмат карысці.

4. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць, — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.

5. Толькі ў роднай, добра зразумелай мове чалавечы розум развіваецца і багаціць родную духоўную і эканамічную культуру.

6. Культура кожнай нацыі паасобку прыносіць карысць агульначалавечай культуры — усяму свету. Таксама і мы, беларусы, прынясём карысць усім людзям на зямлі толькі тады, калі яны ў нас угледзяць нашае асобнае, вытваранае намі, а не пазычанае. Фундаментам гэтага ёсць родная мова.

7. Быць беларусам — гэта значыць працаваць дзеля свайго краю, дзеля свайго народа і развіваць сваю культуру і штукарства. Таксама шанаваць і ўсе іншыя нацыі — і свайго не цурайся, і чужому навучайся!

8. Кожны з нас павінен памятаць і ведаць, што наша беларуская мова не горшая за іншыя мовы, толькі ў нашай мове было наўмысна забаронена пісаць і друкаваць кнігі дзеля таго, каб мы аставаліся цёмнымі людзьмі… Ведайце, што некалькі сот гадоў таму назад на нашай мове пісаліся законы ў гэтым краі і друкаваліся розныя святыя і свецкія кнігі.

9. Той чалавек, хто называе нашу мову «мужыцкай», «хамскай» і кпіць з яе, гэта або правакатар, або дурны. Бо мова, на якой гамоніць 12 мільёнаў людзей, мае права быць нараўне з усімі іншымі мовамі і развівацца праз друк кнігі.

10. Тыя людзі з палякаў ці з маскоўцаў, што кажуць вам: «кіньце сваю бедную, неразвітую мову і прылучыцеся да нас — мы вам дадзім усё гатовенькае!» — гэта, памятайце, такія людзі, што надалей хочуць закабаліць вашу душу, — не ідзіце за імі. Бо страціце сваё імя і зробіцеся нявольнікамі духа, грунтам для чужых…»

Янка Купала (пасля доўгай паўзы). Хораша напісана. Надзвычай хораша! На жаль — не мною… (Устае з крэсла.) Бывайце, таварыш Рапапорт. (Кланяецца.) Бывайце, таварыш Кузняцоў. (Кланяецца.) Будзьце здаровы, таварыш Каваль. (Паціскае руку.) Хораша чытаеце. Я б так не змог. (Агульны паклон. Выходзіць.)

Рапапорт. Сволочь! Только два раза рот открыл…

Кузняцоў (з пагрозаю). У меня заговорит!.. Я с него…

Рапапорт (строга). Пока никаких пыток!.. Будем разоружать по-хорошему… А куда это он ушел?! (Кузняцову.) Вы что, пропуск ему подписали?

Кузняцоў. Никак нет!..

Рапапорт. Вернется с пропуском — поставьте ему вопросы в соответствии с разработкой и не отпускайте, пока не ответит на все, без исключения. Письменно! Писать-то он еще не разучился?!

Идите, Кузнецов! А вы, Ковалев, останьтесь. Я помогу вам проявить ваш талант любителя «тутэйшай» поэзии и прозы…

Кузняцоў. Мы десять раз ставили ему вопросы. Приходит, как в гости, сидит и молчит.

Святло гасне.

Дзея другая

V

Невялічкі пакой у АДПУ — казённы стол, тры зэдлікі, на акне краты. За сталом Янка Купала. Перад ім некалькі аркушаў паперы, чарніліца і ручка. Адчуваецца, што ён некага ўжо зачакаўся. Тут жа панура сядзіць Каваль. Уваходзіць Кузняцоў.

Кузняцоў. Написали?!.

Янка Купала. Напісаў. (Падае аркуш.)

Кузняцоў. Давно бы так. (Праглядаючы напісанае, злосна.) Опять всё то же! Ни к какому контрреволюционному союзу не принадлежал, никакой штаб восстания не возглавлял, ничего против советской власти не замышлял… Но сборищ на своей квартире вы раньше не отрицали?!

Янка Купала. Гэтага я і цяпер не адмаўляю. У мяне многа было сяброў і знаёмцаў.

Кузняцоў. Партийных, беспартийных?..

Янка Купала. Бывалі і партыйныя і беспартыйныя.

Кузняцоў. Кто?!

Янка Купала. З партыйных — Жылуновіч, Чарот, Прышчэпаў, Баліцкі, Ульянаў, Васілевіч, Стасовіч, Шыпіла і іншыя, з беспартыйных — Некрашэвіч, Колас, Лёсік, Ластоўскі. Бывалі выпадкова і, дарэчы, вельмі рэдка па запрашэнні.

Кузняцоў. Чем занимались во время сборищ?

Янка Купала. Гулялі ў карты, у шахматы, гутарылі. Падчас майго юбілею яшчэ пілі і закусвалі. Я ніяк сабе ўцяміць не магу, каб такая звычайная з’ява, як наведванне знаёмых, у тым ліку і адказных партыйцаў, лічылася падазронай і незаконнай…