— зірнула на сцены, аблепленыя жаночымі фігурамі.
Лішні клопат, Папусь, падбадзёраны ўспамінамі, мой голас памацнеў, набраў упэўненасці. Але Папусь не адступіў. Ен пачухаў патыліцу, крыва ўсміхнуўся:
— Наліём, увідзім.
Я не адразу зразумеў, у чым справа.
А потым у спажывецкай краме мы прыдбалі дванаццаць пляшак звычайнага віна.
„Кордыял”, дванаццаць штук — так менавіта сказаў Папусь. I напаткаўшы здзіўленне ў вачох прадаўшчыцы, дапоўніў:
— Чатыры чалавекі, кожнаму тры пляшкі.
— А я не п’ю, — Зося сказала якраз тое, на што я спадзяваўся.
— Ну, хлопцы, тады нам задача. Або ўтраіх змагацца, або пераканаць і яе, — падміргнуў Папусь і вярнуўся да ранейшага:
— Усё-такі дванаццаць, проша пані.
А ў наш бок:
— Дык куды пойдзем? Болюсь, мо да цябе? Маці, як нармалъна, у царкве зараз?
— А як жа іначай. Там і жыла б, бляха, калі б бацюшка нанач дамоў не вытурыў, — пацвердзіў Болюсь.
I мы павярнулі з цэнтральнай вуліцы, павалакліся між драўляных дамоў, што ўзвяліся неахайнымі пальцамі тымчасовасці, а цяпер выстойваюць чарговае дзесяцігоддзе.
З парога Папусь узяўся выконваць абавязкі гаспадара. Заехала на стол першая бутэлька, зараз жа і распранулася на чатыры шклянкі.
— Ну, за знаёмства, — узняў пасудзіну. — I старое, і новае, а мабыць і бліжэйшае. Kropla dr^zy cnot§, як кажуць старыя палякі, — апошнія словы кіраваў чамусьці мне.
Зося ўзіралася ў сваю порцыю бронзавай вадкасці, яе вочы закругляліся ад здзіўлення, як заўсёды, калі чалавек упершыню бачыць нейкае дзіва.
— Я ніколі не піла такое....
Заўсёды бывае той першы раз. Усё, што мае канец, мае і пачатак.
Шукаючы бяспечную прыстань, яна ўтулілася ў маё плячо.
А Папусь глядзеў мне ў вочы, як экзатычная кобра ўзіраецца ў нявінную ахвяру, гіпнатызіруе яе, а затым безбалесна і не бач калі каўкае. А можа зусім іначай было? Мабыць, між нашымі вачыма ішло нямое сілаванне, выкліканае раней, на вуліцы яго нахабніцкім: „трахаецца?” і маім упэўненым у перамогу „пераканайся сам”. У рэшце рзшт, Папусь разявіў рот, пераліў туды змесціва шкляніцы. А пакуль Зося ўсё яшчэ не вырашыла, што далей, падштурхнуў і яе:
— Махні. Хіба ж яго баішся? Забараніў? — выскаліў зубы ў мой бок.
— Нічога не забараніў я, — насуперак галаве, дзесьці з вантробаў азвалася дзіўная заядласць. — Махні, Зося.
I Зося махнула. Адставіла шклянку, а пасудзіна, бы чарадзейскай палачкай кранутая, зноў запоўнілася віном.
За восьмай бутэлькай Папусь узяў у рукі гітару, спрактыкаваныя пальцы пабеглі па струнах, ён пачаў спяваць.
I Зося ўсміхнулася:
— Я таксама люблю спяваць.
— Тады давай, зложым які дуэцік, — узрадаваўся Па-пусь. — Гастролі, эстрады, юпітэры. Заваюем свет, ты і я.
Пачуўшы такое, мне раптоўна захацелася смяяцца: „Які свет заваюеш ты? Які дуэцік? У нас з Зосяй будзе дуэцік. Я хірург буду, а яна акуліст. Даўно абмеркавалася ўсё. Ды адкуль табе, Папусь, ведаць?”
А Зося неспадзявана сказала:
— Чаму не, цікава. Але, ведаеш, бацька і маці бачаць мяне лекарам. Я, мабыць, першы акуліст у гісторыі нашай вёскі. Ха-ха-ха.
Яна зайшлася смехам, а потым, узняўшы поўную шклянку, павяла частушку пра віно, якое кожнаму да спадобы, а без якога чалавечае жыццё не мае ніякага сэнсу.
Зараз мае вочы закругліліся ад здзіўлення. Я ніколі раней не чуў пра такія эстрадна-вінныя схільнасці. маёй дзяўчыны.
— Тады за новы дуэт, — цокнуў шклом у шкло Па-пусь. Падняўся, уключыў магнітафон, на хісткіх нагах раскірэчыўся перад Зосяй, скланіўся:
— Будзем танцаваць?
„Ну, што мне рабіць?”, — пыталі яе вочы. Але разгубленасць, здаецца, даўно аддала перавагу зацікаўленню. З яе ўсмешкі, з яе ненатуральнай жвавасці, можна было б меркаваць, што адказ на пытанне вырашаецца і без майго ўдзелу. I я, уцякаючы зрокам у куток, адно паціснуў плячыма:
— Хочаш, танцуй.
Яны танчылі, калі можна называць танцам манатоннае хістанне з нагі на нагу. Ягоныя далоні, па-маленьку, пачынаючы ад шыі, вандравалі ўніз, стараліся прыгарнуць яе бліжэй, шчыльней да сябе, а мне хацелася бачыць, як мая Зося адступае, адбіваецца, абараняецца ад нахабнай атакі, аж, у рэшце рэшт, апынуўшыся ў без-выходным становішчы, пасылае мне апошняе прашэнне пра сяброўскую дапамогу. I я, быццам ашалелы рыцар, кідаюся ў чорныя віры, перамагаю ўсіх ворагаў, і ўвесь свет, і на спіне, пасеканай злымі шаблямі, выношу каханую на паласу, ясную ад сонца....