Выбрать главу
АЎТОГРАФ
І нумар з завітком, пастаўлены чарнілам, І дробных літарак прыгожы ланцужок Даводзілі, што Эпімах-Шыпіла Валодаў гэтай кнігаю. І ўжо, Яна маёй сагрэтая рукою, Душу кранула ўпэўненым штуршком І павяла ў дзівосныя пакоі, Дзе сьпіць сама Гісторыя такою, Якой была яна, давераная вою. Прыгожых літар дробным ланцужком.
* * *
Буду госьцяй тваёй нечаканай, На тваё адгукнуся цяпло. І адыдуцца зграйкаю цьмянай Думкі ўсе пра сіло i крыло.
У тваёй растваруся пяшчоце, І зьнікненьне сабе прадкажу, Як сьняжынка, але не ў сумёце, А што легла няўзнак на душу.
* * *
Што цяпер вінаваціць, вініцца, Ці сустрэч пазьбягаць упарта? Буду ціха стаяць маліцца Сярод сьнегу тваёй пагарды. Не закрэсьлю i не забуду. Адсьвяткую сама Каляды. І паверу ў ісьненьне цуду Сярод сьнегу тваёй пагаірды. Дам прастору пачўцьцям грэшным, Так хачу заставацца вартай Хоць краёчку тваёй усьмешкі Сярод сьнегу тваёй пагарды.
* * *
Да скроняў цягнуцца далоні, Не перакрэсьліць сум ніяк. Жыву ў чужым халодным доме, Але твая я, так, твая. Здалося, лес пазваў-паклікаў На звабны аксамітны шлях. Дый то быў шлях жальбы вялікай З атрутай думак на палях. Прад стромкай пашчаю прадоньня Ратунку прагну спакваля. Жыву ў чужым халодным доме, У доме гэтым у палоне, Але твая я, так, твая.
* * *
Адсоўваеш у дальні закуток Багетам белым выгляд мой закуты. А я вярнуся зноў, нібы глыток Сваёй самоты i тваёй атруты. І будзе зноў карунак мітульгі, Як пыл на чымсьці вечным i прыгожым. Але адкуль такі скарбец тугі? Чаму Ты даў тугі мне столькі, Божа?! Вярнуся: спадзяваньнем i тугой, Трывогаю i сьветлым суцяшэньнем, І лягу на душу такой вагой, Не разьбярэш, прамень то ці каменьне.
* * *
Над попелам сатлелых слоў, Па ланцугу ўчарнелых думак Вандруе гнаньніца-Любоў Як занядбаны падарунак. Яе паклікаць не магу, Бо перад ёю вінавата, І адчуваю, як вагу, Яе самотную адплату. Не прытуліцца, не спачыць, І не перамагчы атруту. Але хачу дапамагчы Таму, ў кім большая пакута.
* * *
Што я магу яшчэ сказаць табе? Што для цябе сузорную вяршыню Стварыў мой дух? Як ланцужок на шыю, Смарагды слоў тваіх нашу? Набег Глухіх абставін зблытаў гарады, Абнёс нас кубкам, дзе віно сустрэчы, Пакінуў толькі выцьвілыя рэчы, Як напамін аб тым, што сапраўды... Як прашчур больш у біла не праб'е, Зноў ca смарагдаў слоў не адчаруеш. Але жыцьис... Яго не адсумуеш. Што я магу яшчэ сказаць табе?
УДOMA
Тут уявай мускат i аліва, А звычайнае робіцца дзівам. Тут, дзе кветкі, кераміка, кнігі, Растаюць найцяжэйшыя крыгі. Тут жыве наш нябачны Анёлак, Варыць зельле з чароўных нам зёлак, Замаўляе i крыўду, i стому, І парадкуе вэрхал удома. Тут уявай мускат i аліва. Тут так сьветла, прыгожа, шчасьліва. Тут укленчу да Божае Маці: Так баюся ўсё гэтае страціць.
* * *
Суціш мяне, о Госпадзе, суціш Разьятраную ў стоме i шаленстве Зямнога быту тайнай набажэнства І дазваленьнем Твой аплакаць Крыж...