Выбрать главу
УСПАМІН ЖЫРОВІЧАЎ
Адклікнуся праз восеньскую шэрань, Каб мы сумоўна ўспамінаць маглі І манастыр, i тайную вячэру, Якую зладзіў нам айцец Піліп. Ен праваслаўя вернік i ахоўнік І не выносіць уніі на дух... Але там быў мой будучы духоўнік, Прад кім у шчырай споведзі упаду. Душы сваей i сьвята, i хаўтуры Каму даверу, дый ці прыме ён Ад уніяткі споведзь i наклон, Той будучы сьвятар, анёл мой, Юры
* * *
Мой сябра, мой зажураны рыфмар, Цнатлівыя абдымкі Ліставея І восені гаркавы позьні чар, Што набрынялі кроплямі на веях, На горад сяньня выпалі дажджом. Націсну лёгенька i прасачуся ў дзьверы Апошні штрых паставіць на паперы: Гарбаты выпіць разам ca Зьнічом.
* * *
Вы запярэчыце, напэўна, Што ваш прытулак — мой палон. Дазвольце госьці неспадзеўнай Пакінуць ваш гасьцінны дом, Унесьці вэрхал у парадак, Які вам маніцца навек. Я — варта іншага атрада, Сьляды якога ўкрые сьнег.
* * *
Дождж вьгаадковы засьпеў на вуліцы няўтульна без парасона раптам кроплі перасталі падаць я пад крылом птушкі
* * *
Аркестр іграе i расьце туга, палон мой палянэз. О, як хачу быць у аркестры тым
хаця б смычком віяланчэльным!
* * *
На чорную тугу зьмяняецца адчай, Хаджу я ў дом чужы, дзе ўсё мне, ўсё чужое! З атрутай каву п'ю i п'ю атрутны чай, Прачнуцца ў чыстым сьне ня маю сілы ўжо я Прачнуцца ў чыстым сьне! На пляжы залатым Дзе ўсё навокал чысьціня i веліч, Дзе на мяне чакаў юнацтва поўны ты, Мой першы, дарагі, сапраўдны каралевіч. Мой першы, дарагі, так адгаданы мной Паміж натоўпу тлумнага людзкога!.. Хаджу я ў дом чужы, атрутны п'ю напой, На тых шляхах, што так далёкія ад Бога.
* * *
Я ізноў мітусьлівая пані, Паддаюся прынадам, спакусам, Гэты вэрхал жыцьцёвы заманіць, Зачаруе мядовым прымусам. Ад яго адлучыцца нязмога. Так на квецень зьлятаюцца восы. Раптам побач нікога, нікога, Толькі раненыя Нябёсы.
АПОШНІ ВОДГУК ЖЫРОВІЧАЎ
I надвячорка прывідная шэрань, І урачыстасьць стогадовых ліп, I ціхая малітва, i вячэра, Якую зладзіў нам айцец Піліп, — Усё адбудзецца, як зьлітак, адальецца, І стосам дзён прыцісьнецца, але Мне часам так бязьлітасна здаецца, Што там гучалі крокі не мае.
ДЗЯЎЧЫНКА І ЦЫМБАЛЫ
Маленькая ткаля мая Выцягвае нітачкі гукаў. Дзівосная тчэцца мазурка З-пад ручак яе спакваля. Вячорнаю ціхай парой Анёлы зьляцелі са струнаў, І новую п'есу задумаў Шапэн у сумоўі з малой.
ВЕЧАР
Прысьмерку бэзавы шоўк. Ночы адчынены лёх. Пень, быццам змораны воўк, На лапы-карэньні прылёг.
* * *
Настане дзень у шэрагу панылым, Дзе заступае ймглу ізноў імгла, Калі душа свае згадае крылы I паляціць туды, адкуль сышла. Рассыплецца пакінутае цела, Як недарэчны i цяжкі ланцуг. Ты ж гэткае свабоды так хацела! Чаму ж табе так раптам зойме дух? Вярнуцца зноў, ізноў уцелавіцца І крылам даць стамлёным адпачыць. Кім станеш ты: ці рысьсю, ці ваўчыцай, Упаляванай некалі ўначы?
ДЗЯДЫ
Яшчэ кастрычнік, a ўжо ў сьнег сьляды. Трымцяць, але трываюць хрызантэмы. Зьбіраюцца сучасныя нацдэмы Адсьвяткаваць спрадвечныя Дзяды. Ніхто ўжо не разгоніць, не заб'е, Ніхто? Ну, дзякуй Богу, калі гэтак, Калі ня стануць за ахвяр i сьведак Сябры мае й суродзічы мае.
* * *
Спакваля спакусьлівы матыў Разьняволіць плойму крыўд, амбіцый... Дай мне сілы, Госпадзе, у тым, Каб за ўсіх нялюбых мне маліцца, Каб уратаваць сваю душу Ад памкненьняў помсьлівых i злосьці, Каб драпежны i няварты хтосьці Сьвет ня засьціў, Госпадзе, прашу...