Выбрать главу
 * * *
Сэрцэ ные, сэрцэ кроіцца ад болю: Ой, пайду я с цеснай хаты ў тое поле. Ў чыстым полі вецер вее, павевае,— Ты пакінь мяне, нуда мая немая! Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў, І развеяў бы яе ён па раздольлі, Каб ні ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.
ВЕЧЭР.
Месяц круглы ўстаў на небі, Блішчыць не высока, Ўвесь чырвона-жоўты, бытцым Пугачова вока.
3 мілым, задушэўным зыкам Важкі хрушч летае; Пра несшчаснае каханьне Нехта запевае.
Голас полем пракаціўся, У бары аддаўся: „А дзе-ж тая крынічэнька, „Што голуб купаўся?"—
І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Горкай песьні, простай песьні Беларускай вёскі...
Нізка вершоў "Старая Беларусь"

Усё прайшло» мінула

Як і не было,

У капцох паснула,

Зельлем зарасло.

Я. Купала.

ЛЕТАПІСЕЦ.
"Душой стаміўшыся ў жыцьцёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я ў манастырскіх мурах І пільна летацісь другі ўжо год пішу: Старанна літэры малые вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрые яго, і кепскіе дзела Апаведаю тут. Так рупная пчэла Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. І бачэннаму мной — я годны веры сьведак. Хай тые ведаюць, што з'явяцца па нас, Усю праўду пра жыцьцё ў наш і пройшлы Пра войтоў, лаўнікоу, і райцоў і паспольства Пра розных каралёў, і бітвы, і пасольсва. Што тут чынілося ў даўные гады, Што думалі, чаго бажалі мы тады, За што змагаліся, як баранілі веру, — Хай зьведаюць усё патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, — І вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць мае ня хітрае пісаньня, Пра гэтае жыцьцё, надзеі, справаваньня. Так морэ — у Гданску я чуваў — прымчыць вадой Бутэльку к берэгу, аблітую смалой, Ўсю ў дробных ракоўках і ў ціне, Не замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала. Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб'юць, I, як трапляецца, быць мо ў ёй знайдуць
Ліста. Па звычаю марскому гэтак весьці Нам, утапаючы, шлюць людзі. У моры гдзесьці. Загінулі яны, і, можэ, соткі год 3 тых часоў працяклі, і згінуў іх народ, І ўсё зьмянілося і ўжо пра іх забылі. Вы літары, цяпер нанова ўсё збудзілі! І людзі зьведаюць аб прадзедах сваіх Аб горы, радасьцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі".
ПЕРАПІШЧЫК.
На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном, Прыгожа літэры выводзіць ён пяром, Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку; усякімі цьветамі, Рознакалёрнымі галоўкамі зьвяроў І птах нявіданных, спляценьнем завіткоў Ён пакрашае скрозь—даволі ёсць знароўкі. Свае шматфарбные застаўкі і канцоўкі, І загалоўкі усё, — німа куды сьпяшыць! Парой ён спыніцца, каб лепі завастрыць Пяро гусінае, і гляне: сьветла сонцэ Стаўпалі падае праз вузкае ваконцэ І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл; Як сіневаты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачэк плыве; шырокімі кругамі У небі ластаўкі шыбаюць над крыжамі Як жар гарашчымі; а тут, каля вакна, Маліноўка пяе і стукае жаўна. І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Неяркім серабром; нячутна дзень праходзіць Ўжо хутка будзе ноч і першая гвезда Благаславіць канец прыгожаго труда.
КНІГА.
Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай Я ўзяў і срэбные засьцёжкі адамкнуў Перэчытаў рады кірыліцы прыгожай, І воску з ладанам прыемны пах пачуў.
Вось псальма сьлічная: "Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я". Як все сьвежасьцю яе краса жывая! Як радасна ўсё далыш сьпяшыць душа мая!
І бачу я ў канцы няхітраю прыпіску, Што "кнігу гэтую, раб Божы, дзяк Гапон Дзеля душы спісаў у месту Воўкавыску. У рок сем тысяч сто васьмы с пачатку дзён".
СЛУЦКІЕ ТКАЧЫХІ.
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольные, узяты Ткаць залатые паясы. І цягам доўгіе часіны, Дзявочые забыўшы сны, Свае шырокіе тканіны На лад пэрсідзкі ткуць яны. А за сьцяной сьмяецца поле, Зіяе неба з-за вакна — І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расьцвіла весна, Дзе блішчэ збожжэ ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам з'яюць хвалі Між гор ліючэйся рэкі. Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука Заміж пэрсідзкаго узора Цьвяток радзімы васілька.
БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.
Скарына, доктар лекарскіх навук. У доўгай опратцы на вежы сочыць зоры. Яны спрыяюць! Час! 3 рухавых рук Скарыны пье адвар пан земскі пісар хворы. І ўраз пабачыў ён, што ізумруд Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца, Што блеску ў ім німа... І з болем тут Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.
 * * *
Ціхі вечэр; знікнула сьпякота, Весялей струіцца між чарота Рэчка, што ўцекае ў ставок; Ўкруг яго ідзе вярбін вянок Йшчэ зялёных, сьвежых, хоць каравых; Плесьня каля бярэгоў іржавых Саматканым поясом ідзе І лілеі расцвілі ў вадзе; Часам з візгам ластаўка малая Пранясецца нізка, і чэркае Крылечкам з разгону гладзь стаўка, Налякаўшы гэтым матылька. Часам лін ці окунь успляснуцца І кругі шырока разыйдуцца; Часам выпаўзаюць палежаць Тут вужакі шэрые на гаць, У канцы каторай. млын схіліўся; Спарахнеў ён, ледзь не разваліўся. Пачарнела кола і даўно Мохам цёмным абрасло яно. Але сённі ходзіць кола млына, Бо прыйшла да млынара дзяўчына, Каб мог сукруху с сэрца збыць. У белай опратцы яна стаіць, Нахіліла смуглую галоўку І чуваць, як сэрца праз шнуроўку Часта б'ецца. А стары млынар Тройчы брызнуў ёй вадой на твар I, уставіўты на хвалі вочы, Прыглушоным голасам шапочэ: "Пакланюсь я табе, царыца, Чыстая, сцюдзёная вадзіца. Ты цячэш балотамі, імхамі, Жоўтымі, сыпучымі пяскамі, Бэрагі крутые падрываеш, Дрэвы ды камні падмываеш І нясеш іх к мору-акіяну, К выклятаму востраву Буяну. Там і вецер буйны не гуляе, Там і сонцэ краснае не зьяе, Там ня блішчэ ясная зараніца. І прыносіш ты туды, вадзіца, Важкі сум ад сэрца Кацярыны. Я навокал абваджу тры тыны, На замок іх моцна замыкаю, Ключ у морэ-акіян кідаю. Як са дна ключу ўжо не падняцца Так і гэтым словам не мінацца".