Выбрать главу
І падносіць млынару дзяўчына Яек рэшата й палатніну.
 * * *
Па ляду, у глухім бары, Дзе, ля ральлі стаяць тры хаты, Мужык ідзе, — насьвітцы латы, А сам няхібкі, хоць стары,
С чупрынай, белаю, як лунь, І з барадою сьнегавою, Зямлёй прапахшы і сасною, Ен пільна ўсё глядзіць на рунь.
"А каб ты здох!" Бач, па расе Хтось трапіў к збожжу ад крыніцы; Ды вось і вузкі сьлед капытца: Алері тут былі ў аўсе.
Усё знішчуць, падлы, хоць ня сей,— Не дачэкаеш умалота! А тут ешчэ цераз балота Не прабярэшся да людзей.
Снуюцца хмарай камары; Кішмя-кішаць у зёлках гады; Падшывам абрастаюць ляды... Зьвядуць, зьвядуць людзей бары.
Даўно пачаў "хадзяін" дбаць, Каб пушча тут была нанова, Ды толькі ведае дзед "слова", А то дабра бы не зазнаць.
Нізка вершоў "Место".

Ты — чарователь неустанный,

Ты — не слабеющій магнитъ

В. Брюсовъ.

УСТУП.
Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкі С прывольных, палявых дарог, — І пракаціуся топат гулкі І іскры сыпнулі с пад ног.
У грудзі кволые запала, Дачка каменьняў, место мне. Пачую я тэй іскры жала І верш аб месьце з сэрца мкне.
 * * *
Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць! Вір людзкі скрозь заліў паясы тротуароў, Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць І гараць аганьком вочы змучэных твароў!
А завернеш у завулак — ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасьвецкіх будынкаў; Між каменьнямі - мох і сьцяблінкі травы, І на вежы, як круглае вока савы, Цыфэрблят—пільны сьведка мінулых учынкаў.
Ціша тут. Маўчаліва усталі — і сьняць У небі копулы, брамы, байніцы і шпіцы; Грук хады адзінокай здалёку чуваць, Часам мерные ўдары звана задрыжаць І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.
Ўспамяні маё сэрцэ, даўнейіпые дні! Па загаду бурмістра усе, як належэ, Зачынілі ўжо вокны, загасілі агні... Варта вулкай прайшла... І ня сьпім мы адны — Я, ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.
У ВІЛЬНІ.
(Ооннэт).
Ліхтарняў сьвет у сіняй вышыне... Вітрыны... морэ вывесак... як плямы Аннонсы і плакаты на сьцяне. Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне! Снуюць хлапцы, суюшчые рэкламы... Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы... Грук, гоман, гул, — усе ракой імкне.
А дальш — за радам касс, ламбардаў, банкаў, — Агні вакзала.. павадка хурманкаў... Віры людзей... сіпяшчы паравоз .. Зялёны семафор... пакгауз... склады... Заводаў коміны пад цьмой нябёс... О, горада чароўные прынады!
 * * *
За дахамі места памеркла нябёс пазалота; Паветрэ напоена ціха гусьцеючым мрокам; Ўжо відна, як іскры зьлетаюць с трамвайнаго дрота, Як зоркі гараць і зрываюцца у небі далёкам.
Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара; Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні; Ўкруг тоўстаго шкла яна ўёцца як лёгкая хмарка. А к сьветлу прабіцца ня можэ і томіцца марна.
І ўспомініў я час: срэдзь восеннай нахмурэнай ночы Музыка зайграла, агні у вышыне запылалі, Ўдыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы... Мы к сьветлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі.
 * * *
На глухіх вулках — ноч глухая, Ня менш глухі людзкі натоўп. Дык хто-ж пачуе, як сьпевае, Як стогне тэлеграфны стоўп?
І места, дзе німа прастора Дзеля прыроды буйных сіл, Прабіло сьцежку мору гора Палёў, лясоў, капцоў магіл.
Палёў, дзе круціць завіруха, Ўзрываючы халодны сьнег, Палёу, дзе ўсё бушуе глуха, Дзе чутны разам стогн і сьмех!
І вось той гул мне ў душу ўліўся. Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот! Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся Я ля ліхтарні да варот.
ЗАВІРУХА.
У бубны дахаў вецер бье, Грыміць па ім, зьвініць, пяе. І спеў ліецца ўсё мацней, — Гулянку справіў пан Падвей. У бубны дахаў вецер бье. Грыміць па ім, зьвініць, пяе. Ўскіпела сьнежнае віно І белай пенай мкне яно. У бубны дахаў вецер бье, Грыміць па ім, зьвініць, пяе. Па вулках вее дзікі хмель, Гудзіць спьянелая мяцель. У бубны дахаў вецер бье, Грыміць па ім, зьвініць, пяе.