* * *
Сеў хлопчык о шкляначкай ля вулічнаго ганку
І выдувае з мыла пузыры.
Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку,
Ўзлетаючы ў паветрэ да гары.
І заварожэны шматфарбнаюкрасою,
Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката
Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою,
А застаецца у ёй—адна слата.
* * *
Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт,
На вуліцы ўёцца пыл і грукаціць хурманка,
"Каробушку" пяе дзіцячы альт
І надрываецца абрыдлая шарманка.
Хаця бы крышку часу адпачыць!
Мо на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы
Здрамнуць, газэту сьвежую купіць
І прачытаць усё да імені выдаўцы?
ДЗВЕ СЬМЕРЦІ.
Учора ва Мешчанскай вул. д. № 17
атруцілася сінільным квасам I. I.
Іванова. Прычыны самагубства не
вядомы.
Калі патрыцій сьмерць с прыветам спатыкаў
Прабіўшы жылы на руках,
Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў,
А праз вакно струёю вецер павеваў
I... мігдаловы горкі пах.
Ты, грозны жэрэбій, учора ўзяты зноў,
На срога сьціснутых губах
Ня мгліцца люстра гладзь; застыгла у жылах кроў;
Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў
I... мігдаловы горкі пах.
Думы.
Съ Израилем певцу одинъ законъ:
Да не творить себе кумира онъ.
Е. Баратынскій.
De quelque mot profound tuot home est le disciple
С. Е. ПОЛУЯНУ.
Глянь, як зорка у цемні ляціць
Ўсіх чаругочы сьветлам сваім,
Бытцым зьмей залаты зігаціць
І стухае у небі глухім.
Але ўспомніць ешчэ зорку сьвет
Бо у сэрцах гарыць яе сьлед.
Так свабодна, так ярка пражыць —
Лепшай долі німа на зямлі.
Ўсё кругом на мамэнт асьвяціць
І пагаснуць у цёмнай імглі.
Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым,
Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым.
КАГАНЦУ.
Змоўк песьняр, затаіў свае шчырые песьні,
Ен іх болі ужо не пяе.
Але рвуцца яны і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душэ пад напорам іх трэсьне
І струёй лынуць вершы з яе.
Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нетрах таёмна бяжыць,
Але мусіць урэшці на волю прабіцца.
Шмат ешчэ па зямлі будзе ліцца — каціцца
І радзімаму краю служыць.
УПАЛІ 3 ГРУДЗЕЙ ПАНА БОГА...
Упалі з грудзей Пана Бога,
Парваўшыся, пацеркі зор.
Яны раскаціліся ў небі,
Усыпалі сіні прастор
І стуль так маркотна і пільна
На край мой радзімы глядзяць...
Што-ж там яны, ясные, бачуць?
Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?...
КРАЮ МОЙ РОДНЫ! ЯК ВЫКЛЯТЫ БОГАМ...
Краю мой родны! Як выкляты Вогам —
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты... Над збожэм убогім
Вецер гуляе на волі.
Поруч раскідалісь родные вёскі.
Жалям сцікаюцца грудзі! —
Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурые людзі...
Шмат што зрабілі іх чорные рукі,
Вынясьлі моцные сьпіны;
Шмат іх прымусілі выцярпець мукі
Пушчы, разлогі, нізіны.
Кінь толькі вокам да гэтаго люду —
Сцісьнецца сэрце ад болю:
Столькі пабачыш ты гора усюды,
Столькі нуды без патолі.
Песьня цяе, як удовіна сына,
Янку, каханьне згубіло:
Там дзе панура схілілась каліна,
Беднаго хлопца магіла.
Ў гутарках-казках аб шчасьці, аб згодзе
Сэрцэ навін не пачуе.
Сціснуло горэ дыханьне ў народзе,
Горэ усюды пануе.
Хваляй шырокай разлілось, як морэ,
Родны наш край затапіло...
Брацьця! Ці зможэм грамадзкае горэ?!
Брацьця! Ці хване нам сілы?!
* * *
Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі
Каля огнішча лёг і сціхнуў у паўсьне.
Агонь усё слабеў... урэшці знік паволі...
І ўраз зрабілося вясёла неяк мне!..
Хай, шэры попел, ты агнішчэ ўсё сабою
Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць,—
Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю,
Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць...
Хай чэрэда гадзін панурьіХу нудных, шэрых,
Як попел, на душу мне клалася ўвесь час,
Хаваючы сабой агонь гарачы веры, —
Хай не відаць яго... а ўсё-ж ткі ён не згас!
* * *
Кінь вечны плач свой абстаронцы!
Ня ужо жэ цёмнай ноччу тьт
Не бачыш, што глядзіцца сонцэ
Ў люстэрка—месяц залаты?
Не згасла сонцэ! Сонцэ гляне,
Усіх падыйме ада сна.
Ен, гэты дзень, ешчэ настане,—
І ачунее старана!
Я пад яе зімовай маскай, —
Пад сьнегам,—бачу твар вясны,
І вее верш мой дзіўнай казкай,
І ясны ён, як зорак сны.
* * *
Зрэзаюць галіны таполі адну за адной...
Без скаргі яны на зямлю чэрадою лажацца,
Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вясной
Магло бы хутчэй развівацца.
Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-маць
Ў змаганьні з нядоляй патраціць апошніе сілы, —
Ці хваце нам духу ў час гэты жыцьцё ёй атдаць,
Без скаргі ляечы ў магілы?!
* * *
Рушымся, брацьця, хутчэй
Ў бой з жыцьцём пакідаючы жах;
Крыкі пулслівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах...
Проці цячэньня вады
Зможэ толькі жывое паплыць,
Хвалі-ж рэкі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыло жыць.
* * *