Выбрать главу

ДЫСКУСІЯ

«Я з Вамі не згаджаюся, выкладчы», — І яйка курыцу вучыла, Нягледзячы на розум матчын. І непісьменны ведаў больш магістра. Я за траісты Саюз сумлення, ведаў, апантанасці. Хапае і ў маіх развагах таннасці. Затое некалі панурыцца І слухаць міратворныя сівыя байкі. А што калі зарэзаная курыца Нам несла залатыя яйкі?

НА ВЕЧАРЫ ПАЭЗІІ

Анатолю Сысу

О, колькі нас вояў Мянціць языкамі, І то калі ў гэтым Няма небяспекі.
— Ты сам паспрабуй. …І стаю перад вамі, І вусны дранцвеюць, І шэпты, як здзекі.
З чаго распачаць Мне размову, каб словы Прытулак знаходзілі — Ў душах сагрэцца?
Якія узрушаць Жыццёвыя сховы, Каб грукала слова Аб сэрца да сэрца?
Хвіліны маўчання Даўжэй за гадзіны.
З чаго распачаць?.. Пачынаю з Радзімы.

ДЭЛЕГАТ

Сто тысяч людзей дэлегата Сем дзён выбіраюць на Сойм. Сто тысяч пытанняў узнята. (Багата прыкрыюць крысом.)
Дзве тысячы кандыдатаў Люд вынес на суд грамады. З іх кожны прамоўца выдатны І вораг нішчымнай вады.
З іх кожны грамадзкі руплівец… А гэты глядзіць немаўлём. Хто ў позірк паверыў шчымлівы? Хто праўду заблытаў жыццём?

Я САМ УБЫЧЫЎ

Не пазычай мне сваіх воч, Я сам убачыў, не дзіця, Сусветаў бездань — калі ноч, А калі дзень — мяжу жыцця.
Яшчэ я ўбачыў птушкі след, Што на шляхах вятроў, аблок, І як займаецца сусвет, Дзе панаваў мярцвячы змрок.
І цуды дробныя — наўзбоч, Не патрабуюць адкрыцця. Не пазычай мне сваіх воч, Я сам убачыў, не дзіця.

МЯНТУЗ

У сонных водах рэчкі Гайна Жыццё віруе разнастайна. Міфалагічныя істоты Мянтуз пакінуў без работы.
Як вадзянік, людзей пужае, Лятае ноччу на кажане. Сарвецца — плёх — буйныя хвалі На строме рэчку абганялі.
А рыбакам замест улову Заблытаў лёскі адмыслова. Гучней за музыку «Дып папал»
Раўлі гурбою — ну і д’ябал!

ГОСЬЦЯ

Ты ўвайшла нечакана, ікліва. Я пісаў і нічога не чуў: Ад гранёнага слова шчаслівы, І ад роспачы слёзы ўваччу.
Ты ўвайшла і як сябру сказала: — Добры дзень, кандыдыт на Парнас! Ты прабач, на хвілінку з вакзала… Ну як справы? Відаць, ужо ас?!
Прыгадала было здарэнне, Толькі ў ім я сябе не пазнаў. — Вось прывезла літроўку варэння, Гэта вішні, як ты заказаў.
І пайшла, і як воблака знікла, Нават дзверы не рыпнулі ўслед. Толькі білі гадзіннікі звыкла Ды літроўку разглядваў буфет.
Хто яна, таямнічая госьця? Я не ўспомню, не ўспомню ніяк! Гэта сон, гэта мне падалося… Слоік вішняў — пакутлівы знак.

У КАЛГАСЕ

Не лясы тачыце, а косы… У горадзе іншае лета. Кіруе студэнтамі босы Дзед Жычка. Яфрэйтар кабетаў.
Навука сялянскага быту Даецца, не так, каб адразу… Ваду ліе з конаўкі Рыта, Як стромкую рэчку Каўказа.
Дзед Жычка у новай фуражцы (Са службы вярнуўся Камосін) На фоне будынкаў фуражных Заслухаўся спевам калосся.

ПАЭТКА-ДЗЯЎЧЫНА

У таршэра сталёвая лапа. У таршчэра прыватнае вока. Невялічкая штучная малпа, Як анёлак, аблётвае цокаль.
Акуляры, стаміўшыся дужа, Утаропяцца з гэтай прычыны. Спадзяюся, цудоўнага мужа Адшукае паэта-дзяўчына.

НА ПАЛЯВАННІ

Бусел — балотны каморнік — Мерае багну рупліва. Шчыльны трыснёг ледзьве горне Вецер — стары і сварлівы.