Выбрать главу
Порсткі сабака дзядзькі Ягора Раптам замёр, быццам стодка з фарфору.

КРАІНА ВЯЛІКАГА МАТЫЛЯ

Вусені на гусенічным ходзе соўгаюцца па здратаванай глебе. Брыдка. Паўсцістыя, пачварныя, яны ведаюць выйсце: кожны шукае краіну Вялікага Матыля. Калі ўзыходзіць сонца, варушацца на ўсход, калі хаваецца — назад варочаюцца, паўсцістыя, пачварныя.
Як ноч — ад стомы дранцвенне.
У сне народзяцца крылы.

ХІЖЫ ЛАНЦУГ

Жаўнеры набліжаюцца                              спрактыкаваным ланцугом, Стваламі карабінаў размыкаюць вецце, Раструшчваюць, нібыта яйкі ў гнёздах, росы, Жахлівым крокам вымяраюць лёс ахвяры.
Якога Марса служкі вурдалачаць? Каго шукаюць здані ў нашым лесе? Стагоддзі пераблыталі, няйначай. Іх песня,
Як сабачы брэх, мурашыць спіну. Выццём пазатыкалі сабе вушы, Не чуюць дрэва, птушку, чалавека, І толькі рулі касавурацца, як зрэнкі.
Жаўнеры сунуліся хіжым ланцугом, Спявалі птушкі, размаўлялі дрэвы, Заходзілася плпчам немаўля…

РАСПЛАТА

У люстэркі лістоты

глядзіцца сонца.

Зняважыў злачынца дрэва Абразай ілжывых слоў, У сьпіну нібыта стрэліў, І словы атруцілі дол.
Як трызніла дрэва сутоннямі! Як моташна лісце гуло! Наўкольныя парасткі кволыя Ня ўзнімуцца ўжо на крыло.
Не трэба ні шроту, ні пораху — Люстэркі на дрэве зіхцяць… Нацэліла зброю на ворага, І полымя бег не суняць.

ІНДУСТРЫЯЛЬНА-ХІМІЧНЫ ДЖАЗ

Найбольш сур’ёзная абстаноўка склалася ў г. Наваполацку, дзе валавы выкід шкодных рэчываў самы высокі сярод гарадоў рэспублікі…

З дакладу на рэспубліканскім сходзе гаспадарчага актыву ў верасні 1987 г.
Зноў людзкія адбіткі заганныя, Як музыкі, ў нябёсах лятаюць — Працінаюць пякельную ноч. Нараджаюць мелодыі танныя: Дзьмуць у комінаў доўгія пальцы, Дзьмуць да чырвані пацерак-воч.
Іх музычны імпэт без падману — Не жартуюць браты-блюзняры. Уздымаюцца клубы туману, Тлум цярушыцца на ліхтары.
Што паперныя столі і дахі! Тлум укрые таксама і нас. Тлумны час, як заўсёды, не ў час. І мацнеюць мелодыі жаху, І цярушацца пёрамі птахаў — Вар’яцее атрутны джаз.

ЗДРАДНІК

Хто хаваецца ў лесе днямі? — Гэта зраднік, — адказвае сыч. — На скарэлым шынельным лямцы У кустоўі, як мёртвы, ляжыць.
Тое месца абходзяць звяры. Толькі хмарай над ім камары.
Ён баіцца, аднак, зварухнуцца, Ён чакае цямнейшай начы: Каб да твані паўзці — дацягнуцца, Каб у багну ад нас уцячы.

А РАПТАМ…

Што калі раптам нашчадак, Крануўшы таемнасці ключык, Праз процьмы мінулых стагоддзяў Нат' кволую думку агучыць?

* * *

Жоўкнуць пачуцці, паштоўкі, надзеі. Восень не ведае збою. Толькі сапраўднае, шчырае спее І узыходзіць вясною.

МАСТАК

Усе яго малюнкі на зрэзе воласа. Якая вытанчанасць! Якое майстэрства! Ён Майстар з вялікай літары. — Ён Гулівер у краіне волатаў, — кажа адзін. — Ён Гулівер у краіне малеч, — кажа другі.

КАРЦІНА

Я марна шукаў яе ў сённяшнім свеце, Міналі, здаецца, стагоддзі. Яна, як жывая, жыла на партрэце. Сказалі: карціна у Лодзі.
У Лодзі сказалі: карціна ў Парыжы. Ў Парыжы не чулі ніколі. Дзядуля сівы падказаў: у Нясвіжы Жыве яна з месяц, мо болей.
Вярнулася ўрэшце… заўсёды я верыў… Няхай на партрэце, няхай праз стагоддзі… Шырэй рашчыніце пудовыя дзверы — Я да людзей панясу Багародзіцу.