Выбрать главу
* * *
З табой іду, і мне здалося, Што я вясёлы маладэён, I восень на іржавай восі Ня круціць кола хворых дзён.
А мы калісьці паспыталі Агню, паводкі і бяды. I працавалі, і гулялі, I захапляліся тады.
Налі мне радасную шклянку, Частуй мяне старым віном! Люблю я нашу пагулянку, Як сьпеў, Як ружы за вакном.
* * *
Гадоў мне ня лічы, Я не гляджу ў люстэрка. Я малады ўначы. Душа — жывая мерка.
Я вымяраю з ёй Нястрачаныя сілы. Ці-ж верасень гразёй Залепіць вобраз мілы?
Вясну я залучыў, I слова не слабое. Я чую рытм начы. Хвалюемся абое.
* * *
Я прыйшоў з далячыні, Пыл атрос крутых дарог. Ты мне дзьверы адчыні. Натаміўся я, зьнямог.
Я вітаю клопат твой I, ступіўшы на парог, Бачу з кветкамі пакой, Сьвежасьпечаны пірог.
Стома ўпрочкі. Я магу Зноў гарэзіць і гарэць, Бо на пройдзеным шляху Сілы страціў менш за трэць.
Для каханай я зьбярог Чысты жар, пачуцьцяў вір. Пачастуеш, твой пірог Падмацуе хатні мір.
* * *
Каханай жанчыне ня сьпіцца. Няўсьцерп... I гудзе нейкі звон. На нэрвах зачэпная сьпіца Спыняе спакойны мой сон.
I мыш за пасьцеляй скрабецца, Сьвітаньне сівее ў вакне, — Такое спрасонку здаецца, Уяўнае мірсьціцца мне.
Гарэзна рука твая гнецца I мае намер казытаць Мяне каля самага сэрца, Каб мог я асілкам паўстаць.
Над любай гарачым асілкам! На шчасьце агню зьберагчы Насуперак сумным памылкам I слабасьцям бурнай начы.
ПЯЛЁСТКІ ВОСЕНI
Зноў павеяла даўнай вясной, I сухое лісьцё, мне эдалося, Сыпле цьветам шыпшыны лясной, Пакрывае пялёсткамі восень.
I я сэрца, як бульбу скрабу, Ачышчаю ад бруднай лупiны. Я ламаю з табою табу: Нашы ў полымі грудзі і сьпіны.
Тое полымя — радасны знак Адчувальнай былой маладосьці. Хай галодны смакуе праснак, А ўлюбёны шукае чагосьці...
Я шукаю. Іду праз бяду I пяшчотнае слова прыношу, Каб маглі затаптаць лебяду I пачуцьцяў сівую парошу.
Гэтак хораша тут на зямлі! На вятры ў навальніцу акацыяй Не апалі мы, не адцьвілі, — Можам горача ў духу трымацца.
* * *
Тады нічога я ня меў. Былі жаданьні асалодай. Перад табою я нямеў, Мой верш варочаўся калодай.
Рыпелі грузныя радкі, А мне здавалася — сьпявалі... Грымяць па рэйках цягнікі, Пад караблямі плешчуць хвалі.
I за гадамі йдуць гады... Мой звонкі верш мяне гайдае. Я чую лёгкі рытм хады. I ты — у вершах — маладая.
* * *
Аб каменьне пабіла калена, Яно з кашлатаю ранаю. Ты ляжыш сёньня млява і лена З нагою забінтаванаю.
Я прыйшоў. Усьмiхаешся часта. Боль лад усьмешкамі мілымі. Абдымі мяне! Хай узмашыста Рукі трапечацца крыламі.
Хай сьляза ля павек набягае, — Радасьць салоная ў горычы. Чуеш? Хочацца мне, дарагая, Жарам рассыпацца горача.
Да мяне ты працягваеш рукі. Што з табой? Як твая ножанька? — Ат, нічога. Ніякае мукі... Трэба зусім асьцярожненька.
* * *
Ты ня ведаеш, модніца-пышніца, Як у вершах сказаць: я хачу. Мне мадэрнае нешта ня пішацца, Хоць яно і мільгае ўваччу.
Гэта-ж сёньня ўсё модай аголена! Да мяне, як на тэніс, прыйшла. I таму ў маіх думках расколіна, I на песьню апала імгла.
Я маўчу. Мае вусны саромяцца. Ты сьцяблінка ў жывым трысьнягу. Ці ня тоіцца сіла ў саломінцы? Ці табе я прызнацца магу?
Вобраз кволы, ды раптам выростае I гаворыць насьмешліва мне: — Не саромся, скажы слова простае Бяз прыкрасаў: хачу! Так ці не?
* * *
Табе здаецца, — я маўчу, Пачуцьці садам адшасьцелі. Не, не маўчу. Душой крычу. Катрынку шчасьця я кручу. Ільдзінкі таюць уваччу I іскры ўспыхваюць у целе.
* * *
Танцуе пяро. Я пішу і пішу... I вобразы граюць і грэюць душу. I вынік пісаньня, вядома — Салодкая, добрая стома.
Ад шчасьця сьпяваю і ў шчасьці грашу. Цябе абдымаю. Бяру — не прашу. I вынік каханьня, вядома — Салодкая, добрая стома.
У ДАРОГУ
Завязала ты мне ў хустачку Аржанога хлеба лустачку. I чакае ўжо дарога, На душы ляжыць трывога.
Ці засьвеціць шчасьце ў далечы? У дарогу выпраўляючы, Мне кладзеш надзею ў клунак, А на вусны пацалунак.
НЕ ПРАЙМАЙСЯ
На чужыне туга, як мароз, ахіне, — Не праймайся, чакай на адлігу. Прыгадай, мая любая, сёньня мяне, Талісманам прызнай маю кнігу.
Хай напеўнае слова разьвее тугу I прагоніць штодзённую стому. Я сагрэю цябе. Я завочна магу... На самоту ня жалься нікому.
* * *
Ня трымаюцца сакрэты, Адплываюць таямніцы. Я тваім цяплом сагрэты — Вербалоз пакорны, ніцы.
Я тваім цяплом сагрэты, З майго сэрца рвецца слова... Раскрываюцца сакрэты Там, дзе шчырая размова.