Выбрать главу

Естественно, пока не принят закон о федерации, нужно сделать все, чтобы нигде не разжигалась дальше национальная межусобица, чтобы люди успокоились и поверили в возможность решения сложнейших проблем законным, конституционным порядком. В этой ситуации, думается, могло бы умиротворяюще влиять на настроение взбудораженных сограждан мудрое слово авторитетнейших деятелей культуры, науки, просвещения, искусства и литературы, служителей религии, ведь у всех народов слово таких людей всегда было в чести. Впрочем, это первейший долг всех сознательных граждан любой республики, любого региона страны. Нельзя же, в самом деле, причисляя себя к цивилизованному миру, терять рассудок настолько, чтобы терять и человеческий облик. Опомнимся, люди добрые!

«І НЕ ЗБІЦЦА З ДАРОГІ!»

Адказы на пытанні журналісткі Н. Жалязоўскай. «Звязда» за 15 сакавіка 1990 г.

Ніл Сямёнавіч, яшчэ нядаўна такое і ў сне не магло прысніцца: руйнуецца наш агульны дом — савецкая федэрацыя: то тут, то там успыхваюць міжнацыянальныя канфлікты, ліецца людская кроў, і ў наш лексікон увайшло паўзабытае з ваенных часоў слова «бежанцы»... «Дажыліся, даперабудоўваліся» — усё часцей, як дакор, гучаць горкія словы з людскіх вуснаў. Як адгукаецца на іх ваша сэрца? Каго і што вінаваціць, дзе шукаць выйсце?

Успамінаю свае паездкі ў братнія рэспублікі Саюза, дзе ў мяне багата знаёмых паэтаў і пісьменнікаў, сустрэчы з якімі заўсёды былі хвілінамі радасці. Успамінаю і думаю пра тое, што адбываецца на радзіме маіх сяброў і пабрацімаў сёння. Страшнае штосьці адбываецца, жахлівае. І проста неверагоднае! Цяжка паверыць, што на землях старажытных цывілізацый, у народаў вялікай, прызнанай светам духоўнай культуры, даходзіць да такіх брутальных усплёскаў міжусобнай варажнечы, да такога прыніжэння ўласнай чалавечай годнасці, да такога асляплення сэрца і розуму! Незлічоныя дзівосныя сады паэзіі, музыкі, мастацтва — і тут жа забойствы, нявінна пралітая кроў, рабаўніцтва і вандалізм... У прычынах ужо, бадай, разабраліся. Тут і грубыя перакосін ў нацыянальнай палітыцы, якія мелі месца на працягу ўсіх сямі дзесяцігоддзяў, і недасканаласць палітычных і эканамічных асноў савецкай федэрацыі, і крайняе абвастрэнне многіх сацыяльных праблем — у выніку аслаблення і заняпаду эканомікі, і рэзкае пагоршанне экалагічнай сітуацыі, і недаравальнае занядбанне сфер маралі і 70 культуры, асветы і навукі... А галоўная прычына, можна сказаць, прычына ўсіх прычын — адсутнасць сапраўднага народаўладдзя. Калі б народ быў сам сабе гаспадаром — ён бы да ўсіх гэтых бед-няшчасцяў не апусціўся, арганізаваў бы сваё жыццё найлепшым чынам, таму што ні таленту, ні працавітасці ніякаму народу пазычаць не трэба.

Дзе цяпер шукаць выйсце? Ды напэўна ж, у вырашэнні ўсіх гэтых пералічаных і іншых, не названых, праблем. Вядома, вырашыць іх няпроста, і хутка гэта не зробіцца, але ж надзея ёсць. Галоўнае, што цяпер ад усіх нас патрабуецца, — гэта вялікае цярпенне, мужнасць, спакойная разважлівасць, уменне астудзіць раптоўна ўзбуджанае сэрца. Толькі гэтым можна стрымаць далейшую эскалацыю нянавісці, варажнечы, злобы. Ёсць жа чалавечая мова паразумення, мова згоды, мова дабрыні і справядлівасці! Няўжо яна не пераможа? Павінна перамагчы! Людзі ж мы ўсё-такі!..

«У савецкіх народаў — лёс агульны» — гэты звыклы нам з застойных часоў лозунг сёння патрабуе дапаўнення: але ў КОЖНАГА народа СВОЙ лёс. Лёс беларускага народа прыцярушаны чарнобыльскімі радыенуклідамі. І ягоная будучыня непасрэдна залежыць ад канкрэтнай і хуткай дзяржаўнай рэакцыі на гэта жудаснае бедства. Як вы расцэньваеце той факт, што пытанне аб дзяржаўнай праграме ліквідацыі вынікаў чарнобыльскай катастрофы на сесіі Вярхоўнага Савета СССР разглядаць не паспяшаліся?

Лёс нашага народа ўвогуле такі, што, мабыць, ніякі іншы народ яму не пазайздросціць. Асабліва сёння. Бяда на нашу зямлю, на нас звалілася нечуваная. Своечасовай, неадкладнай дзяржаўнай рэакцыі на гэту бяду, на вялікі жаль, не адбылося. Ці панясуць вінаватыя ў гэтым хоць маральнае пакаранне — пытанне, вядома, істотнае. Але сёння значна важней іншае — ці аказваецца рэальная дапамога людзям, якія апынуліся ў бядзе? Ці арганізаваны належным чынам клопат пра іх здароўе?