Выбрать главу

Увесь апошні год і сёння наша афіцыйная прэса, тэлебачанне і радыё на ўвесь голас заклікаюць хутчэй падпісаць Саюзны дагавор з яго галоўным артыкулам аб захаванні федэрацыі і амаль ні слова не кажуць аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, аб пераходзе да цалкам самастойнай, незалежнай палітыкі гаспадарання, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця. Ну, а чуць хто загаворыць пра неабходнасць такой незалежнай дзяржаўнай пазіцыі ва ўзаемаадносінах з суседзямі — адразу ж лямант: каравул! Нацыяналісты-адасабленцы хочуць парваць нашы векавыя эканамічна-гаспадарчыя і духоўна-культурныя сувязі! І ўжо зусім на ўзроўні абывацельскіх фантазій: хочуць выжыць з Беларусі небеларусаў — ну а нас жа тут больш за два мільёны — нетутэйшых паходжаннем! Што ж яны сабе думаюць, гэтыя праклятыя сепаратысты?!

Такі, выбачайце, лямант працягвае гучаць і сёння з вуснаў некаторых высокапастаўленых чыноўнікаў, і паколькі менавіта з вуснаў чыноўных — ігнараваць яго нельга. А запытацца — трэба. Скажыце, калі ласка, хто, па-першае, заклікае рваць гэтыя нашы гаспадарчыя і культурныя сувязі? Ніякі хоць трох^і сур'ёзны палітык гэтага сабе не дазволіць. А па-другое: чаму вы лічыце, што курс на дзяржаўную самастойнасць ёсць курс на згортванне і разрыў эканамічных, духоўных і іншых узаемасувязяў? А чаму — не наадварот? Думаю, што якраз наадварот. Набыццё рэальнага суверэнітэту дасць магчымасць — больш таго, прымусіць — пашыраць і паглыбляць гэтыя сувязі, — каб не проста выжыць або трымацца на належным узроўні, а падымацца ўсё вышэй і вышэй, адпаведна прызнанай светам працавітасці і сумленнасці нашага народа. Уся розніца будзе ў тым, што мы будзем ажыццяўляць гэтыя шматгранныя ўзаемасувязі і супрацоўніцтва як сапраўды раўнапраўныя партнёры, што нас, проста кажучы, будуць больш паважаць, будуць больш з намі лічыцца.

Дык навошта ж, шаноўныя, палохаць суверэнітэтам як прывідам нейкай пагібелі?

Вельмі хацелася б, каб у нялёгкіх думах аб тым, як ажыццяўляць абвешчаны суверэнітэт, нашы дзяржаўныя мужы непараўнана больш, чым дагэтуль, аддавалі ўвагі, сіл і часу нацыянальна-культурнаму адраджэнню Беларусі, аднаўленню нашай гісторыі, народных традыцый і звычаяў, развіццю беларускай літаратуры і мастацтва, а найперш — законнаму пераводу беларускай мовы ў становішча дзяржаўнай. Менавіта ўсё гэта дапаможа развіць нашу нацыянальную самасвядомасць да такой ступені і ў такіх маштабах, якія толькі і дазволяць Беларусі набыць у рэшце рэшт рэальны суверэнітэт. Падкрэсліваю: Беларусі, а не «Северо-Западному краю». І — рэальны, а не фіктыўны, не папяровы. Іншымі словамі, трэба пачынаць з душы народа: як толькі даспее да суверэннасці яго вялікая, дзесяцімільённая душа — тады і вырашацца практычна, і ажыццявяцца ўсе праграмныя пункты прынятай год назад Дэкларацыі. Бяда, аднак, у тым, што нацыянальнае абязлічванне беларускага народа працягваецца: больш таго — ва ўмовах пераходу да рыначных адносін працэс дэнацыяналізацыі беларускай культуры ўзмацніўся, беларускае друкаванае слова аказалася літаральна прыдушаным пад грузам соцень новых рускамоўных выданняў, у тым ліку беларуская кніга — пад манбланамі выдаваемай у нас на рускай мове пошласці, дурману і дурноты. Не лепшае становішча з родным словам і на рэспубліканскім тэлебачанні. Трохі больш шчыруе на яго карысць Беларускае радыё. На шматлікіх эстрадных пляцоўках таксама пануе небеларускае слова (нязначныя выняткі пагоды не робяць). Пералік падобных фактаў можна доўжыць і доўжыць, але ў гэтым няма патрэбы: яны так на кожным кроку б'юць у вочы, што застаецца адно — здзіўляцца нашай нехлямяжасці, нашай пачварнай раўнадушнасці да свайго лёсу.

Дык з вялікім нацыянальным святам, сябры! Сёння яно яшчэ толькі ў нашых думках, але, калі мы ўсе разам моцна захочам, — яно будзе і на нашай беларускай вуліцы.

«НАМ ДОЛЖНО ХВАТИТЬ СОВЕСТИ И КУЛЬТУРЫ»

Ответы на вопросы журналистки И. Гуринович. «Советская Белоруссия» за 11 сентября 1991 г.

Присутствуя на внеочередном Съезде народных депутатов СССР, вы стали свидетелем чрезвычайных событий. Очевидно, это объективная реальность — империя рухнула. Власть в нашей стране в очередной раз переменилась. Мы оказались в «переходном периоде». Есть ли у вас слова успокоения людям, которые с затаенной тревогой ждут каждый новый день?

Давайте кое-что уточним. То, что произошло «на просторах родины чудесной», что «империя рухнула» и возникла новая объективная реальность, — это, в моем понимании, не означает, что всего-навсего «власть в очередной раз переменилась». Власть на моей памяти не однажды менялась и раньше! Одна партийно-государственная клика сменялась другой: сталинская — хрущевской, хрущевская — брежневской, брежневская — андроповской и т. д. Но при этом оставалась прежней природа власти, устройство государства, его главные структуры и механизмы. Произошедшие же сейчас перемены имеют для белорусского народа судьбоносное значение: это — обретение Беларусью государственной независимости, превращение ранее декларированного суверенитета в историческую реальность.