Дзеннік (Pimpinella saxifraga). Лякарства ад ліхаманкі.
Валасенец, тое самае, што і жывакост балотны (Symphytum officinale). Лекавы жывакост валасенцам называецца тады, калі расліна яшчэ маладзенькая і на яе лістах выразна выступаюць валаскі. Лісце парослае белымі валаскамі, цвіце жоўтым цветам, кветка нагадвае гранёны кілішак.
Валашнік (Hieracium pilosella). Лісце яго таксама парослае валаскамі, але мае яйкападобную форму і знізу белаватае.
Валасеніца - той самы валашнік, але тады, калі на высокім, прамым сцябле з'яўляецца кветка.
Дыпунт, у шляхты Божае дрэўца (Artemisia abrotanum).
Канапелька 2 (Galeopsis versicolor).
Багно, найчасцей баган (Ledum palustre).
Чартапалох (Cissium palustre).
Вадзяная мята (Mentha arvensis).
Рыбіна мята (Lycopus europaeus).
Смычка (Sparganium simplex).
Ляда 3 (Vicia sepium).
Курачы мак, блёкат (Hyoscyamus niger).
Шпарнік у сялян, у шляхты ладыгур (Scrophularia nodosa). Лечаць прэласць, выкліканую потам. Адвараныя лісты прыкладваюцца да хворых месц.
Лугавая медніца (Rannuculus sceleratus).
Вадзяное святаянскае зелле (Lysimachia vulgaris). Звычайнае святаянскае зелле - гэта Hyperecium perforatum.
Дрыбніца, альбо драбязгун (Erigeron canadense).
Ярабенец (Rumex acetosella).
Белакрупа (Berteroa incana).
Рэжуха лясная.
Сітнік (Juncus conglomeratus).
Брушэшнік (Vaccinium vitis idaea) - брусніцы баравыя.
Мучэльнік.
Чорныя ягады (Vaccinium myrtillus) - чарніцы.
Жураўліны (Oxycoccus palustris) - журавіны.
Чабор лясны (Thymus serpyllum augustifolius).
Шчыр, альбо васількі (Amaranthus blitum).
Скуляшнік (Glechoma hederacea). Пад лісцем гэтай расліны ўтвараюцца ўвосень маленькія нарасты, а ўсялякія нарасты, балячкі і г.д. называюцца па-беларуску скулы. Адгэтуль назва расліны, да таго ж служыць яна лякарствам супраць усялякіх скул альбо бародавак, балячак і г.д.
Калюшкі (Anchusa arvensis).
Вырочка (Echium vulgare).
Дурніца. Лісце падобнае да лісця чорнай ягады, ягадкі малыя, прадаўгаватыя, выклікаюць пасля ўжывання адурманьванне. (Дурэц - гэта беладонна.)
Пра расліну, якая называецца заечая капуста, расказваюць наступнае. Яе парастак утыкаюць у шчыліну хаты. Калі ён не засохне, а зацвіце, то асоба, якая гэта зрабіла, будзе доўга жыць; калі ж наадварот - то хутка памрэ. Я сама бачыла гэтую расліну, якая, уваткнутая знадворку ў шчыліну хаты, расла там і цвіла.
Валяр'яна, у засцянковай шляхты называецца станеба, а па-сялянску кроп. Лекаркі робяць з яе ў спалучэнні з палыном пітво, якое даюць піць ад болю пад грудзьмі. Ад гэтай самай хваробы ўжываецца і гарчыца, але дапаможа яна толькі ў тым выпадку, калі прычынай занядужвання былі сурокі, гэта значыць, калі было зроблена. Тады пачынаюцца ваніты, і боль праходзіць. Калі ж не было гэта зроблена і ванітаў няма, то гарчыца зусім не дапамагае.
Найлепшы з усіх сродкаў ад усялякай зробленай хваробы - капытнік (Asarum europaeum), але толькі тады, калі сурокі былі кінутыя на чалавека ззаду (з плеч накінуты), калі ж яны кінутыя на чалавека спераду, то лепш ужыць дзіван, альбо ўрочнік, альбо адзін з трох уразнікаў, а менавіта той, які мае пяціпалы корань. Урочнік найлепш выратоўвае сурочаных дзяцей, калі ім абкурваюць іх. Адзін жа з парушэннікаў, змяшаны з насеннем морквы, здымае з жанчыны сурокі, якія зрабілі яе бясплоднай.
Вельмі своеасаблівыя сродкі пры ацёку горла і ўсялякіх нарастаў на ім. Першы з іх такі: перад усходам сонца трэба ўзяць дзевяць шпілек, укалоць імі ўздутае месца па дзевяць разоў, а потым уваткнуць гэтыя шпількі ў частаколіну. Працэдуру паўтараць дзевяць дзён у той жа самы час, а апошнім разам шпількі выкінуць за плот. Другі сродак значна цяжэйшы для выканання. Трэба падысці да нябожчыка, які ляжыць яшчэ ў хаце, узяць ягоную руку і тыльным бокам гэтай рукі з усяе сілы тры разы ўдарыць па ўздутым месцы.
Вось так ад розных недамаганняў і небяспек шукае тутэйшы люд сабе палёгку і абарону. Як ні дзіўна, але вера ў гэтыя надзейныя, а найчасцей безвыніковыя сродкі, нягледзячы на ўсю іхнюю безвыніковасць, трымаецца стагоддзямі. Лекаркі сцвярджаюць, што вылечылі шмат людзей, многа народу таксама заўсёды прыходзіць да іх. Калі арганізм будзе працівіцца ўсім іхнім парадам і хвароба закончыцца смерцю, тады і лекарка, і ўсе іншыя людзі тлумачаць гэта сабе словамі, якімі аднойчы Люця, смутна паківаўшы галавой і жартоўна прымружыўшы вочы, закончыла сваю доўгую гаворку са мной:
Мінулым летам я сабрала трыццаць пяць новых назваў, якія мясцовыя сяляне надаюць раслінам.
Заечая мята (Clinapodium vulgare).
Макрыца (Anagallis arvensis). Лякарства ад дыярэі і дызентэрыі.
Златнік (Elsholtria cristata). Даюць піць ад болю пад грудзьмі, а таксама ад жаўтачкі.
Рэуць (Cirsium oleracium).
Шаленец (Robinia pseudoacacia). Надзейны сродак ад шаленства пры ўкусе шалёнага сабакі.
Заечы шчаў (Oxalis acetosella).
Расходнік лясны (Bryonia alba). Лякарства ад так званых скул альбо нарастаў і пухлін, асабліва горла. Расліна, што называецца скуляшнік, альбо гладышнік, сваю назву бярэ не ад лекарскіх уласцівасцей, а дзякуючы малым нарастам накшталт гузічкаў, якія з'яўляюцца на ёй увосень. Ад скул, нарастаў і пухліны лечыць расходнік лясны.
Вадзяны хрэн (Rumex obtusifolius).
Лісачка (Veronica beccabunga).
Суханожка (Gnapholium divicum).
Дзень і ноч (Melampyrum pratense). Гэтая назва дакладна адпавядае выгляду расліны, лісце якой цёмна-зялёнага колеру, а кветка вельмі прыгожай і яркай бела-жоўтай афарбоўкі.