«Не трэба нівеліроўкі, па-твойму? А што? Сказаць людзям: «Панове, будзьце добрымі, а вы, нявольнікі,— церпялівымі — і выпраўляйце ў сабе інтэлект!.. Так, па-твойму? Ах, панскі паслугач, а дулю бачыў?»
«Эх, і заўсёды думкі ў маю тупую даўбешку прыходзяць, калі па ўсім ужо!»
«Нічога. Другі раз прынжу пісьмы і дам табе здачы, будзеш ведаць!.. От, езуіт пракляты! Набраў смірненькіх хлапчанят і адур-маньвае опіумам, пра які гаварыу студэнт, яшчэ і тэорыю падводзіць пад свае ўчынкі!..»
Доўга не мог я супакоіцца. Цэлы той дзень адчуваў сябе пабітым.
3
У мяне было перакананне, што я ў Вільні — няпрошаны госць і каб паехаў дахаты, ніхто гэтага і не заўважыў бы. А яшчэ здалося, што я зусім нічога не варты.
Зайшоў я ў беларускі музей. Ён быў бедны. Экспанаты віселі на цвіках, ляжалі на сталах, а то і проста валяліся на падлозе. Грошай за ўваход у музей не бралі, таму я ўжо быў у ім некалькі разоў. Мяне сюды цягнула таямнічая маўклівасць старажытных рэчаў.
Ля горбы наздраватых мамантавых касцей нейкая вжковая цётка расчаравана казала:
То такія самыя дзве косткі мой тата-нябожчык, калі былі яшчэ жывыя, прывалаклі з-пад Вільні! Вада іх аднекуль прыгнала...
I што з косткамі вы зрабілі? — ажывіўся супрацоўнік музея.
Клалі пад ложак, каб хлопцы радзіліся.
Ну і як?
Былі і хлопцы...
Радзіліся і дзяўчаты?
Вядома, былі і дзеўкі...
А што потым з косткамі зрабілі?
Крышылі ў кубак і пілі ад жывата, калі напрадвесні каго схопліваў...
Памагала?
— Ад адной толькі,— зусім сур'ёзна адказала цётка. Калі навокал зарагаталі людзі, жанчына азірнулася, поўная асабістай годнасці і здзіўлення: чаго вы зубы скаліце?..
Чамусьці гэтая кабеціна нагадала мне мяне самога. Вось і я таксама не разумеў навакольных людзей, як не разумелі і яны мяне. I ў мяне поўна наіўнасці, вжковай цемры, няведання жыцця і няма чагосьці такога, што маюць культурныя людзі.
Найбольш гэта праявілася на канцэрце.
4
На курсах падышоў да мяне выкладчык фізікі і прыязна спытаў:
Ну, як кавалер сябе адчувае ў нашым горадзе?
Сумна часамі бывае, пане прафесар.
То схадзіце куды-небудзь, развейцеся: на канцэрт, у кіно...
Грошай няма, пане прафесар.
Гэта ўжо горай... Ідэя! — цаппуў сябе ён за кішэню.— Вось вам білет у тэатр. Там будуць вяршкі горада, паглядзіце, паслухайце!
Наво-ошта... Не трэ-эба...— замяўся я.
Схадзіце, схадзіце, а то ў мяне не будзе часу і білет прападзе...
— Дзякуй, пане прафесар...— пачырванеў я, задаволены.
Нядаўна ў Варшаве праходзіў сусветны конкурс піяністаў імя Шапэна. Першыя месцы там занялі савецкія музыканты — Якаў Зак і іншыя. Іх славутыя выступленні мы слухалі па чарзе па дэтэктарнаму прыёмніку з навушнікамі. Але нашыя дзяўчаты ніяк не маглі станцаваць пад гэтую музыку.
А-а, ужо ведаю, што ён іграе!.— закрычала дзяўчына.— Ён жа «На рэчаньку» рэжа, адно пад вальс-бастон!
Толькі падабрала такт і тупнула, каб пайсці крўжыцца, як Якаў Зак выстукваў ужо незразумелае — без складу і ладу, дзяўчына асеклася.
Аднак лаяць музыку тады ў нашай вёсцы ніхто не пасмеў, бо калі нават ужо буржуі самі прысудзілі, што савецкі хлопец здорава іграе, значыць, ён іграў выдатна.
Паны, сволачы, перадаюць ігру гэтак спецыяльна. Каб адбіць у людзей ахвоту слухаць савецкага музыканта,— вырашылі тады нашы мужыкі.
А разумнікі яшчэ дабавілі:
— Калі хочаш мець поўнае здавальненне, трэба на яго глядзець, калі музыкант іграе. Покуль у свет перадаць музыку, буржуі яе самнуць, як хочуць!
У Вільню прыехаў з-за граніцы відны піяніст. Дзякуючы добразычліваму фізіку цяпер і я буду глядзець і слухаць майстра.
Прыйшоў я ў тэатр, сеў паміж паноў.
Пачалося выступленне піяніста. Людзі замерлі. Музыкант спрытна забегаў пальцамі па клавішах. Наступіла такая цішыня, што здалося — у зале нікога няма, і зрабілася нават страшна. Я сабраў волю, напружыў увагу і ператварыўся ў слых.
Дзіва, што людзі так слухаюць?
Са сцэны несліся голыя пераборы, бытта піяніст забаўляўся на інструменце, бегаючы па ім жвавымі і гнуткімі пальцамі то ўлева, то ўправа. Дапусці і мяне да іеструмеета, зайграю не горш — у яго ігры няма сэнсу! От, падбяры-некалькі таноў і стань папераменна націс-каць на клавішы!
Вось ён бярэ ноты: першую-пятую, першую-пятую і трэці раз першую-пятую. Тады іх мяняе: першую-трэцюю-шостую, першую-трэцюю-шостую, затым — другую-чацвёртую-сёмую. Тады некалькі разоў разразіцца тырадай нот уверх-уніз: паказвае на інструменце якісьці фокус. Яшчэ пачне ўрывак нейкай мелодыі, бытта дражніцца, перарве яе на самым цікавым месцы і зноў выстуквае тры разы першую-пятую ноты. Затым — першую-трэцюю-шостую...
I так без канца! Ніякай прыемнасці.
А назвы таго, што іграе: «Шуман. Рэ мажор», «Дзевятая саната», «Чатырнаццатая саната»... Нібы на выстаўцы абстракцыяністаў, дзе я таксама нічога не зразумеў, а карціны называліся «Нумар 118», «Блок нумар 112»... I чаго людзі ходзяць на такія канцэрты? Буржуі, свалата, няма іншай работы!
Я пазяхнуў і стаў азірацца па залу.
Фанары кідалі касыя снапы святла на сцэну. У адным такім снапе промняў хутка махала сярэбранымі крыльцамі жывая істотка. Ляцела моль, якую я таксама ўпершыню ўбачыў у Вільні. Гаспадыня мая казала, што моль харчуецца вопраткай. А што яна есць тут, у зале?.. Ага, бархат на крэслах. Во, паляцела да плюшавай заслоны! — здагадаўся я, калі матылёк знік у напрамку сцэны.
Перада мной тырчала лысіна. Валасы ў мужчыны раслі толькі каля вушэй. Каб прыкрыць галаву, ён адрасціў бакенбарды сантыметраў на дваццаць і зачэсваў іх уверх, рассцілаў веерам па голым чэрапе. А каб валасы не раскідаліся, мужчына іх змачваў вадой. Бедны, кожныя паўгадзіны, відаць, бегае пад кран мачыць іх. Жыццё лысаму!.. I чаму ў горадзе іх столькі?! У нашай вёсцы, здаецца, няма ніводнага лысага, а тут — амаль кожны настаўнік на курсах лысы, крамнікі за прылаўкамі лысыя...
Злева сядзеў пажылы чалавек з хлопчыкам. Чалавек ад музыкі рухаў смешна пальцамі, бытта штосьці хапаў у паветры, гучна дыхаў, нібы ехаў на веласіпедзе і яму цяжка круціць педалі. Ён, бедны, аж спатнеў, і на скронях павіслі бліскучыя кроплі! Мае паводзіны суседу не спадабаліся, ён памяняўся месцам з сынам, перасадзіў хлопчыка да мяне.
З правага боку ў мяне сядзела жанчына. Калі ў зале заапладзіравалі, яна спыталася:
Няўжо вам не падабаецца канцэрт?
Я паціснуў плячыма:
Што тут можа падабацца?
Не разумею, як можаце так казаць! — У тоне яе я ўлавіў жаласлівую інтанацыю, з якой звяртаюцца да цяжкахворага.— Вы ж толькі ўслухайцеся! Гэта ж не музыка, а — гудзенне лесу ў час буры!.. Чуваць, як цурчыць крынічка...
Вы бывалі ў буру ў лесе? I чулі, як ён гудзіць?.. Чулі, як цурчыць сапраўдпая крынічка? — абрэзаў я жанчыну.
Ішоў я з канцэрта сам не свой. Мяне не пакідаў выраз шчырага здзіўлення, спагады на твары жанчыны і інтанацыя яе голасу. У Варшаве, выходзіць, давалі ўзнагароду менавіта за такую ігру, дык няўжо там былі дурні? Мне далёка да слухачоў у зале: да мяне, нібы да глухога, не дайшоў ні адзін гук. Я нагадваў цётку з музея.
«Ці вырвуся калі з гэтага?» — пытаўся я ў сябе трывожна.
5
Праўда, няма чаго прыбядняцца. На працягу тыдня здарыліся ўжо два выпадкі, калі і я адчуў сваю сілу.
Аднойчы на першы ўрок не з'явіўся выкладчык, і курсанты высыпалі на двор. Ля валейбольнай сеткі якраз трэніравалася група гімназістаў з суседняй гімназіі.
Валейбалісты ўсе былі рослыя і стройныя юнакі ў цёмна-фіялетавых спартыўных касцюмах. Яны лёгка і прыгожа перакідвалі адзін другому мяч, а сваім выглядам нібыта крычалі: вось якія мы хваты, зірніце на нас! Але перажывалі, што іх адно шэсць чалавек і няма з кім гульнуць па-сапраўднаму. Мы іх абступілі цесным колам.
- Хоць бы яшчэ хто надышоў! — з сумам азваўся самы зграбны, нават не пазіраючы ў наш бок. Вядома, гаварыў гэта, бадзяга, знарок, каб мы чулі.