Выбрать главу

Пра ўсё гэта расказаў мне ў санаторыі адзін чалавек. Ад яго я пачуў, бадай, не новае: як сустракаліся закаханыя, рвалі кветкі, пісалі лісты, спрачаліся... Адным словам, выслухаў яшчэ адну гісторыю на «вечную тэму». Але гісторыя гэта — пра каханне ў бурлівы час вялікіх падзей, і таму яна мне здалася значнай.

Перада мной была аповесць — пра каханне, барацьбу і геройства. I вось перадаю яе на суд чытача такой, як пачуў, нічога не дадаючы і не адымаючы.

А ў т а р

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Раздзел першы

1

У пачатку восені 19З8 года я прыехаў у Вільню і паступіў на вячэрнія курсы пры жаночым ліцэі.

На курсы ішоў той, хто не мог трапіць у гімназію або быў пераростак, як я.

Мы не бывалі ў памяшканні ў час заняткаў дзённай змены, і з гімназісткамі, як мы звалі вучаніц ліцэя, курсанты не бачыліся.

У ліцэі і на курсах канцылярыя была адна, ёй спатрэбіўся пасыльны. Узялі мяне. Так я займеў доступ да дзённай змены.

У першы дзень работы даручылі разносіць па Вільні пісьмы.

Выканаўшы заданне, я вярнуўся ў ліцэй. У зале ішоў канцэрт. Я наблізіўся да зашклёных дзвярэй і крадком паглядзеў. Такога бачыць яшчэ не даводзілася. Як зачарананы, я доўга ўзіраўся.

У зале выступаў хор. На сцэне выстраіліся, адна ў адну, прыгожыя паненкі ў новенькіх уніформах. Дастаткова было зірнуць, каб пераканацца, што жыццё гэтых паненак праходзіла ў такім дастатку і радасці, пра якія мне і не снілася.

Скончыўшы песню, пяюхі сціскалі вусны, крывілі іх, усё перажывалі: будуць ім апладзіраваць ці не; у вачах былі такі спалох і чаканне, што стала нават шкада харыстак.

Але я зараз жа адагнаў ад сябе добразычлівасць. Вось такім мая маці заносіла ў горад усё да каплі малако. Такія абыходзілі мяне ў пачатковай школе здалёк, не хацелі сядзець за адной партай, бытта я заразны! У маёй вёсцы ад цяжкай работы дваццацігадовая дзяўчына — старая дзеўка, у трыццаць пяць бабуля, аў горадзе ўсё - паненкі, каб вы паздыхалі!

Адну харыстку я пазнаў.

Гэта была мая суседка – дачка генерела. Паненка бянтэжылася больш за ўсіх. Яе разгубленасць была нявіннай і мілай. Калі паненка заспявала, вочы яе зрабіліся натхнёныя, яна пасмялела, поўны пачуцця голас, паліўся роўна і так кранаў за душу, нібы ішоў не з яе, а з маіх грудзей.

Яшчэ дзяўчына мела зграбную постаць. Каб не прадузятасць, я мог бы адразу сказаць, што яна — рэдкая прыгажуня. Але я пачаў выдумляць на суседку тое, чаго не было.

Мы, курсанты, адчувалі сябе пакрыўджанымі лесам і зай-здросцілі дзённай змене — недасяжнай мары. Наглядзеўшыся на выпеставаных, гадаваных на масле і смятане паненак, я толькі ўздыхнуў, паціху вылаяўся — халера! — ды адправіўся ў канцылярыю рабіць справаздачу.

Сёння насіў я пісьмы ў мужчынскую гімназію і праз адчыненыя вокны бачыў гімназістаў. Гэта былі не нашыя курсанты — нжмелыя, стомленыя ад працы, апранутыя хто ў што.

Асабліва запомніліся іх разбэшчаныя твары, бессаромныя вочы. Гімназісцікі ў новенькіх мундзірчыках не маглі спакойна ўседзець і некалькі хвілін за партай. Хіхікалі, крывілі морды, перакідваліся паперкамі...

Ідучы з ліцэя, я ніяк не мог забыцца на харыстак. Тады паста-раўся ўспомніць нахабныя вочы гімназістаў і, нібы перада мною стаяла дачка генерала, упікнуў яе:

— Спявай з імі, яны табе падпяюць!..

Толькі так падумаў і надышоў на саміх харыстак. Мая суседка была ў цэнтры ўвагі. Яна з натхненнем апавядала:

— О-ей, калежанкі! Вы сабе не ўяўляеце, як цяжка выйсці перад хорам і запяваць! Як падумала, што на мяне будуць глядзець, ногі так і прыраслі да падлогі! Глянула прафесару[2] ў вочы, а ён прыязна ўсміхаецца, і я адразу пасмялела. Потым ужо нічога не бачыла, толькі яго вочы!

Ад захаплення сваім апавяданнем яна аж свяцілася шчырасцю і даверам, і хоць вочы яе былі пакіраваныя ў мой бок, мяне яна, вядома, не бачыла. Паненкі глядзелі на яе аддана, з абажаннем і скрытай зайздрасцю.

Агорнутая новай хваляй успамінаў, суседка загаварыла яшчэ больш жыва:

— А вы не заўважылі, як я забылася на словы песні? Не?!. Шапчу вам: «Скажыце, як пачынаецца «Гураль»[3]. Вы думалі, я жартую, і маўчыце. Піяніст іграе апошні такт уступлення, а ў маёй галаве — пуста! I толькі ў апошнюю секунду аднекуль узяліся словы! Можа, ніколі ў жыцці яшчэ так не стамлялася!

Гімназісткі свабодна, на ўсю вуліцу засмяяліся.

Тое, пра што яны гаварылі, было даволі цікавым, але і такім недасяжным, што мне аж стала крыўдна.

вернуться

2

У Польшчы ўсіх настаўнікаў ліцэя называюць «прафесар»

вернуться

3

«Г у р а л ь» — польская народная песня.