Выбрать главу

«Прафесія», «работа»!..

Адкуль вы прыехалі? — спытаўся ён мяккім прыемным барытонам, і яго карыя вочы абдалі мяне прыязным цяплом, а рух — пахам адэкалону.

Я адказаў. I, адчуваючы якоесьці хваляванне, у сваю чаргу спытаўся, кім ён працуе.

Выхаваўцам. Маю пад апекай дваццаць юнакоў, такіх, як пан.

Асмялеўшы яшчэ больш, я вырашыў дзейнічаць.

Гэтае пытанне я падрыхтаваў даўно першаму папу, рабіну або ксяндзу, з якім завяду гутарку.

Ад нецярпення мяне аж разбіралі дрыготкі. Збіваючыся на даверліва-наіўны тон прастачка, я пачаў:

Даруйце... Я хацеў даведацца ад каго-небудзь...

Але ж, калі ласка, вельмі прашу! — заахвоціў ён прыязна.

Скажыце, як гэта вы, адукаваны чалавек, у наш час можаце прысвяціць сваё жыццё справе, якая не мае будучыні?

Вухнуўшы гэта, я зірнуў яму ў твар і ўбачыў па ім прыкрае і неўразуменнае здзіўленне. Толькі цяпер падумаў, што такая размова небжнечная, бо ў горадзе да мяне — ні адной прыязнай душы. Я адразу страціў упэўненасць, і мне зрабілася страшнавата.

Вы пра што?—у вачах ксяндза быў ужо ледзяны холад.

Ён жа занадта ведаў «пра што», аднак пытаўся, каб выйграць час.

Уся мая ідэалогія тады трымалася больш на веры, чым на лагічным мысленні. Кулакамі — справа іншая, але словамі вытлума-чыць свае погляды я не ўмеў. Але ж славесны паядынак пачаў, і трэба было яго скончыць. Успамінаючы студэнта, які чытаў у нашай вёсцы даклад, я паўтарыў яго фразы:

Навука пра эканоміку гаворыць, што выйсце не ў тым, да чаго вы заклікаеце людзей... Народ трэба зраўняць, людзей парабіць багатымі, а не...

I я бездапаможна змоўк.

Наіўны! — паблажліва кінуў езуіт ды зрабіў такую грымасу, з якой бывалы настаўнік навучае школьніка, калі той памыляецца.— Пан усё спрошчвае. Прырода чалавека такая, што адно матэрыяльнае багацце не суцішае страсцей. Каб было так проста, усе багачы сталі б ідэальныя людзі і шчасліўцы!

Ад лёгкасці, з якой ліліся яго словы, і ад глыбіні думкі ў іх, ад напружання, з якім я стараўся нешта прыдумаць, каб абараніцца, у мяне закружылася галава.

Вы самі бачылі зблізку багатых людзей?

Бачыў...

Усе яны, думаеце, ідэальныя? — аж надта адчуваючы, што я сказаў няпраўду, і літасціва яе не заўважаючы, вёў ён допыт.— Думаеце, яны шчаслівыя ў асабістым жыцці?

?!.

А-га! Значыць, выйсце не ў тым, каб усе былі роўныя ды багатыя, ці не так?

Я нешта прамычаў, а ксёндз упёр у мяне вочы і наўмысна трымаў мяне некалькі хвілін у такім разгубленым стане. З роспаччу я адчуў, як пад яго ўладарным позіркам мая воля растапнела.

Вытрымаўшы паўзу, езуіт разбіваў мяне да рэшты:

Пан недзе штосьці чуў, але гэта ў пана несур'ёзнае, не сваё. А ці ведаеце,— загаварыў ён ужо добразычліва,— на свеце ёсць яшчэ зайздрасць, рэўнасць, імкненне да ўлады? Мае яно ўплыў на чалавека ці не?

Мае...— паддаўся я пераканаўчай сіле, з якой гаварыў субжеднік.

А-га! — узрадаваўся ён.— I гэтага ў чалавека не пераменіць эканамічная дактрына! Гэта можна вытравіць, толькі падняўшы інтэлект... Дык вось, шаноўны пане, не праз нівеліроўку і бунтарства трэба нам ісці. Неабходна памагаць касцёлу ачысціць людзей ад прыроднага бруду, а тады будаваць ім шкляныя замкі!

Я не меў аргументаў адбівацца. I адчуваў, што якія б аргументы ні прывёў, ён — вопытны дыскусант — з такой жа лёгкасцю іх разаб'е. Аднак мая ўпартасць не дазваляла прызнаць сябе пераможа-ным. Я ў бжсільнай злосці маўчаў.

Езуіт ні словам не намякнуў, што я гавару крамольныя рэчы. Толькі адсцябаўшы мяне як след, паблажліва ўсміхнуўся, бытта выйшла па яго. Тады падсунуў сподак, гасцінна запрапанаваў:

На, з'еш, пан, сліўку!

Здаецца, каб ён даў па твары, так мяне не ўнізіў бы.

«Пачакай, пачакай! — пасвятлела ў маёй галаве на вуліцы.— Калі я хадзіў у школу, мяне не кожны сусед, едучы нават паражня-ком, падвозіў?! Часамі курыца адной цёткі залезе ў агарод другой, і бабам сваркі ўжо хапае на ўсё жыццё!.. А багатыя, нябось, не дробязныя. Яны ўважлівыя і ветлівыя адзін да аднаго!..»

Успомніў іншыя выпадкі з жыцця сваёй вёскі, якія не здараюцца сярод людзей інтэлігентных, сытых, якіх не грызе нэндза. Але і багатыя не могуць быць узорам, яны — дармаеды! Фанабэрлівыя, раўнівыя... Зусім інакш сябе паводзілі б працоўныя, калі б мелі ўсяго ў дастатку. Яны-то былі б шчаслівыя!..

Ды і дзяржава, будзе час, адпадзе сама па сабе — гаварылі ж пра гэта студэнты! Тады і людзі з імкненнем да ўлады вымруць, як вымерла прафесія лучнікаў, калі людзі не сталі карыстацца лукамі...

Мне ўжо надта карцела зноў счапіцца з ксяндзом, захацелася нават вярнуцца.