Аднойчы, абладаваныя харчамі, хлопцы адзін за адным прыбывалі цішэчкам на ўмоўленае месца — тутэйшыя вёскі партызанам спрыялі, высцерагаліся мы толькі ружанскага гарнізона, да якога — падаць рукой. Каб сялянскія падарункі ў паходзе не скоўвалі рукі, партызаны і на гэты раз развешалі на крыжавіне свае стрэльбы ды пачалі піхаць у рэчавыя мяшкі боханы хлеба, сала, кумпякі, качаны капусты ды тытунь. З заткнёнымі за рамень поламі шыняля камандзір Скарынін нас пералічваў ды асцярожна прыслу-хоўваўся. У Зелянкевічах крыху пастрэльвалі, ніхто не ведаў, што там здарылася, трывога памалу агортвала ўсіх.
Раптам з цемры выпаўз ранены.
— З брыгады Панамарэнкі,— аб'явіў, стогнучы.— У калена мяне, сволач, секануў!.. Заходжу да сувязнога ў Зелянкевічах, а там — бобікі! Ведаю нават, каторы гад стрэліў. Не дарую яму ніколі...
У момант хлопцы пасадзілі небараку на рэчавы мяшок пад крыж, пачалі перавязваць, а Скарынін папёр мяне выламваць з прыдарожнай агароджы дручкі для насілак. Гэта азначала — рыхтуйся раненага несці, а ў мяне ад стомы ногі і так адвальваліся. Валокся я праз дарогу і сябе суцяшаў: партызан— невялічкі, з вопраткай і аўтаматам вага такога — кілаграмаў 70, для чатырох чалавек, — не страшна...
2
З год пасля вайны адправіўся я рэйсавым аўтобусам у Брэст. Пад Ружанамі выглянуў праз акно ды ўстрапянуўся: справа ад шашы маячыў масіўны, да болю знаёмы сілуэт. Цяпер, пры дзённым святле, я добра крыж разглядзеў. Шэры, няўклюдны, больш падобны на караткарукую снежную бабу. Выцесалі яго з кавалка граніту тоны на тры — не дзіва, што не перакульваўся, колькі б мы жалязяк на яго не чаплялі.
Крыжу ўзрадаваўся я, бы старому знаёмаму.
З таго дня праз гадоў пяць, едучы ў Брэст ці з Брэста, я ноччу і днём чакаў з нецярпеннем моманту, калі стужка асфальту прывядзе мой аўтобус пад Шылава і я хоць на секунду зірну на сваю вешку. Калі ж аднойчы старога знаёмага не ўбачыў у належкым месцы, ад непапраўнай страты ўпаў у адчай.
Неяк расказаў я пра крыж археолагу Лысенку, контуры гранітнай фігуры намаляваў яму яшчэ і на паперы. Славуты адкрыўца «Бярэсця», не задумваючыся, кінуў;
— Мальційскі. Чатырнаццатае стагоддзе. На Беларусі такіх надта мала. Ставілі продкі адно з выпадку вялікіх падзей. Наколькі ведаю, ніхто з вучоных яго не бачыў.
Словы вучонага распалілі мяне яшчэ больш, адчай некалькі гадоў не даваў спакою. Падмывала нешта рабіць.
Нарэшце выбраў я час і спецыяльна адправіўся пад Ружаны даследаваць — што здарылася з маім знаёмым. Абабег шмат дамоў, апытаў старых і малых, але ўсе людзі на мяне ўзіраліся, як на дзівака, пакуль я не спахапіўся — пераблытаў вёскі; а сонца ўжо хіліла к захаду.
У Гродна давялося вяртацца спадарожным грузавіком. Разгаварыўся я з шафёрам, а ён:
— Ха, добра ведаю той крыж! Паставіў яго нейкі цар, а пад ніз закапаў золата. Калі працаваў я ў Шылаве трактарыстам, старшыня калгаса загадаў: завалачы крыж у балота. Падчапіў я тросам, завалок. Потым хадзіў ноччу з лапатай на тое месца, але ніякага золата там не было — хтосьці ўжо выкапаў. Ці можна крыж з балота дастаць? Наўрад. Засмактала дрыгва грунтоўна.
3
Ішоў год за годам, а шылаўскі крыж, бы зубны боль, не даваў мне спакою. Звязаныя з ім перажыванні юнацтва паступова адыходзілі на задні план. Фантазія ўжо малявала таямнічныя і вялікія падзеі, з-за чаго мае продкі той крыж выцесалі. Тысячу разоў пра-клінаў я незнаёмага старшыню калгаса, заадно абураўся і на іншых дурняў, якія звялі са свету столькі помнікаў народнай культуры.
Нечакана для сябе стаў я раптам дырэктарам Музея атэізму і гісторыі рэлігіі. Адразу падумаў пра крыж. Быць таго не можа, каб трохтонную глыбу ў наш час нельга было знайсці — балоты цяпер асушылі, яго напэўна выперла наверх.
Ружашнчына — не наша вобласць, трэба захоўваць субардына-цыю. Пра экспанат я асцярожна пацікавіўся ў Брэсцкім музеі. Пачуў адказ:
— А яго шылаўскі старшыня загадаў пабіць. Адзін дзядзька кавалкі пазбіраў ды паклаў сабе ў фундамент. Калі вам аддасць — мы не супроць.
Выходзіць — яшчэ адна версія знікнення помніка?! Няўжо знайшоўся ідыёт, што пабіў такую каштоўнасць?..
Да старшыні пранікся я ўжо лютай нянавісцю, а сябе пацешыў: не панікуй, можа быць яшчэ і версія трэцяя, на гэты раз — самая праўдзівая, лепш з'ездзі на месца ды разбярыся толкам, мажліва не ўсё яшчэ страчана.