Генрых з Браніславам зацікавіліся фатаграфіямі, на якіх Мусалі-ні праводзіў італьянскія сем'і на жыхарства ў Абісінію. Яны смакавалі здымкі і выхвалялі талент дучэ, зайздросцілі макароннікам-італьянцам, забыўшыся на мяне. Я памалу супакоіўся, і ў мяне пачало нараджацца пачуццё непрымірымай варожасці да іх.
8
Калі мы так сабе стаялі ўтрох, Браніслаў раптам змяніўся ў твары, забыўшыся пра сваю маску здаволенага чалавека. Ён папрасіў прабачэння і пабег. Але змяніўся не толькі студэнт; задрыжалі каленкі і ў мяне: набліжаліся генеральша, дачка і пажылая служанка.
Паненка крочыла сціпла, нібы школьніца, трымала чорны малітвеннік у залатой аправе і ўпотай зыркала на нас. Дануся паводзіла сябе так, як дзеці пры чужым нябожчыку,— з забаўнай вонкавай пакорай і ціхмянасцю.
Мне ўжо тады кінулася ў вочы розніца паміж маці і дачкой.
Фанабэрыстая шляхцянка з відочнымі рысамі каўказскай крыві была зусім не падобная на Данусю — жвавае, прывабнае дзіця. Варо-жасць, якую я перанёс з Браніслава і Генрыха на паненку, у мяне знікла.
Генеральша скупа ўсміхалася студэнту, бытта дарыла, падала руку, а Браніслаў, зняўшы шапку, нізка пакланіўся і паспешліва цмокнуў у разрэз цёмнай пальчаткі.
Гэта князь Любецкі! — вінавата паведаміў Генрых.
Князь?
I вечны студэнт,—дабавіў ён, бытта пахвалу.— За мяжой скончыў інстытут, а ў Вільні абараняе польскі дыплом. Нарачоны генеральскай дачкі!
Так...— Які з яго нарачоны, я чуў з вуснаў самой Данусі.— I чаго ты гэтак выпендрываешся перад панамі, Генек!
Дарэмна на мяне ты так...— разгубіўся ён.
Падносячы да маіх вачэй папяросу, зямляк пахваліўся:
Во-о, «Пласке», з манаграмай нават! Яму фабрыка выпускае па спецзаказу...
Я прыгледзеўся. На муштуку тоненькай папяросы былі надру-каваны залатой фарбай мудрагелістыя ініцыялы «Б Л»,. год выпуску і герб.
Гы!..— не ўтрымаўся я ад здзіўленпя і адразу забыўся на свой гнеў.
Тым часам генеральша паплыла ў касцёл. За ёю падаліся паненка з кабетай і студэнт.
Ля дзвярэй сядзелі жабракі. Калі генеральша, холадна, не нагіна-ючыся нават, расторквала ім грошы, Дануся сціснулася ўся ад няёмкасці.
Я аж уздыхнуў, калі за імі зачыніліся масіўныя дзверы з адмыслова выкаванага жалеза.
Яшчэ нядаўна я прыдумваў сабе гісторыі, бытта станаўлюся славутым чалавекам, напрыклад барцом ці баксёрам, і генеральша сама, нібы з Марцінам Ідэнам, шукае са мной сустрэчы, каб аддаць сваю Руф. Але, прыгледзеўшыся цяпер да пані, я адчуў, што гене-ральша — не місіс Морз. Гэта чыстакроўная арыстакратка нізавошта мяне не прызнала б за чалавека, калі б я нават стаў мільянерам! Да Данусінай маці я адчуў нават пашану: адкрытых ворагаў я паважаў. Аднак ад усведамлення гэтага лягчэй не зрабілася. Са сваімі марамі я выглядаў смешным.
I ўсё роўна я не здаваўся.
У прысутнасці генеральскай сям'і Любецкі зрабіўся пакорны, як звязаная авечка. Мой зямляк з-за таго, што з ім сябруе і гутарыць сам «князь», не ведаў, як выдрыгваць і падхалімнічаць перад ім. А мне што?
Ну і ліха з вамі, калі вы такія паны і не лічыцеся са мной! Пляваў я на ўсіх вас і хаджу сабе па той самай, што вы, вуліцы, дыхаю тым самым паветрам, абагравае мяне тое самае сонца! Нават магу быць там, дзе бываеце і вы. Ляжыць у кішэні шэсцьдзесят грошай, вазьму і пайду ў вашы рэстараны! Вы сабе абед, нябось, не гатуеце?!.
А захачу, пайду нават у вашы касцёлы, следам за вамі! Што, мо выганіце?..
9
Я пацягнуў Станеўскага ў касцёл: з ім адчуваў сябе лепш. Станеўскаму было ўжо няёмка перада мной. Ён прачнуўся ад ап'янення і зрабіўся самім сабой — нармальным вжковым ды сваім хлопцам, толькі такім, які прыбыў у Вільню на год раней і больш ведае, што тут дзе робіцца. Ён нават дастаў з кішэні пачак халвы, разламаў яе і большую палову сунуў мне. Успомніў я маці і дараваў яму падхалімства.
Бывала, мы, пастухі, адгонім кароў далей ад людскіх вачэй і давай зводзіць быкоў. Не прымае ўдзелу ў гульнях толькі Генрых. Калі я перад маці смяяўся, яна яго бараніла:
«Добра табе, сынок, дурэць. Бык зломіць рог, і ты толькі атрымаеш ад бацькі рэменя, бо пасеш сваё стада. А Генрых, бедны, пасе чужое. Гаспадар даведаецца і прагоніць такога пастуха!..»
Мо і праўда, жыццё некаторых прымушае быць несамастой-нымі, дагаджаць другім?!. Зрэшты, цяпер мне было важна тое, што Станеўскі слухаўся.
Ён пачаў шаптаць, што касцёл пабудаваны яшчэ ў 1З95 годзе на месцы язычаскай багамольні жонкі князя Вітаўта. Бытта захапляўся ім у час паходу па Маскву Напалеон і шкадаваў, што не можа ўзяць касцёл на далонь і перанесці ў Парыж.