Паручнік першай роты трэцяй брыгады Доўбар-Мусніцкага легіёна — Станіслаў Ляшчынскі!
Загінуў на полі славы! — у мёртвай цішы і густой цемры азваўся голас дзяжурнага.
Чэсць яго памяці!
Бум-м-м! — грымнулі гарматы, бліснуўшы, нібы маланкі ці зарніцы.
Зноў азваліся трубы і барабаны. I так некалькі разоў. Відовішча было сапраўды ўрачыстае.
Я пазіраў на салдат, падцягнутых афіцэраў, на іхнія мундзіры, зайздросціў ворагам і суцяшаў сябе: «Нічога, і мы будзем некалі такія. Нават яшчэ лепшыя!..»
Я сам сябе пачаў падбіваць да бунту.
Гады тры назад нас з сакратаром камсамольскай ячэйкі Сцяпа-нам Рамановічам выклікалі ў пастарунак Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Адыходзячы з пастарунка[10], я на ўсё жыццё запамятаў такую карціну. За паліра-ваным масіўным сталом супроць каменданта сядзіць Сцяпап. Камен-дант, на якім усё блішчала: лак на рамянях, серабро на зігзагах і такой самай канфігурацыі боты з простымі заднікамі, як у афіцэраў на памінках,— паказвае Сцяпану жгут дроту, цынічна ўсміхаецца і, бытта яму ад гэтага падта радасна, весела кажа:
— Не прызнаешся — гэты дрот будзе ў тваім жываце! Сцяпан маўчыць. Толькі рыпнула пад ім крэсла ды па краі стала, за які браўся пальцамі хлапец, засталіся цёмныя плямкі: у адным месцы чатыры і чатыры ў другім.
Праз некалькі дзён труп таварыша паліцыянты выдалі маці з прыпіскай урача: «Сцяпан Рамановіч, сын Мікалая. пакончыў сама-губствам: з'еў 48 сантыметраў дроту жалезнага: трохміліметровага...»
Перад вачыма паўстала няшчасная Сцяпанава маці, горотніца бегала па вёсцы і ў кожнага пыталася:
— Людзі, паслухайце, ці можа чалавек з'есці жалезны дрот, га? Гэтага ж ніколі не бывае!.. Ён жывы яшчэ, праўда?!
Бывала, у лесе спаборнічаем: хто з завязанымі вачыма, панюхаўшы, скажа, з якога дрэва дубец. Сцянап ніколі не памыляўся, нават калі выразаны дубец сухі. А то ўвойдзе ў лес і скажа:
Тут нехта быў. Відаць, лжнік!
Пачынаем прыглядацца — ніякіх слядоў.
Па чым ты пазнаеш, Сцяпан? — прыстаём.
Птушкі не так сябе паводзяць, не чуеце хіба?
Сустракаем ягадніц, а тыя нам:
— Маеце шчасце! Бегаў тут лжнік і вас з каровамі шукаў!..
Такога чалавека загубілі, гады, эх!
Зрабілася балюча да слёз. У самы разгар варожага мне свята я завярнуўся і пайшоў з Росы.
Рэвальвер, пра які я ўжо ўспамінаў, дастаўся мне ў спадчыну пасля Сцяпана. Гэта быў стары, крануты ржой сямізарадны наган, якім мы да роспуску Кампартыі[11] і камсамола палохалі штрэйкбрэхе-раў і здраднікаў.
На нашых палях тады валялася шмат вінтовачных патронаў — рускіх, польскіх і нямецкіх — з прыдатным порахам, калі яго высушыць. У мжтэчку з-пад палы прадаваліся для паляўнічых пістоны — паўтара гроша за штуку. Пістоны былі крыху завялікія, але іх нажніцамі можна было абрэзаць. Куляй служылі тры шраціны, а каб яны тужэй праходзілі праз рулю, іх трэба было расплюшчыць.
Знайшоўшы ад лесніковага нагана гільзу, я, бывала, шылам вымаў з яе стары пістон, закладваў новы, насыпаў сухога пораху, зверху заганяў тры шраціны, і тады стрэл атрымліваўся моцны, нібы з гарматы.
З наганам я не разлучаўся. Ад'язджаючы ў Вільню, паклаў яго ў чамадан. Спачатку ўсюды насіў яго з сабой, а цяпер ён у мяне ляжаў на гары, акуратна загорнуты ў анучку.
Вярнуўшыся з Росы, я палез на гару і дастаў наган. Сціскаючы яго халодную ручку, азірнуўся, паслухаў. Унізе, як толькі ахопліваў позірк, мільгалі тысячы агнёў. Адтуль даляталі прыглушаныя гукі, шапаценне, нібы ўздыхалі тысячы людзей або кішэлі мурашкі ў агромістым мурашніку. А над чвэрцьмільённым горадам стаяла цемра асенняй ночы.
Раптам мяне страшэнна пацягнула выкінуць нейкі фокус. Захацелася патрывожыць гэтае магутнае і варожае наваколле. Я падняў наган, узвёў яго і націснуў на спуск.
Гах! — сіганула ў неба маланка.
Гах! — паўтарыла стрэл суседняя гара.
Гах-гах! — нібы коратка ўздыхаючы, пачалі перадаваць горы адна адной падвоеныя гукі.
Аглушаны, я не мог нічога пачуць, звінела ў вушах. Для мяне горад змоўк, нібы спалохаўся стрэлу, і стаіўся ад жаху. Агорнуты дзікай радасцю, я сунуў наган у кусты і паляцеў уніз.
4
Дома мяне чакаў Суткус.
Літовец быў сірата і дапамогі ніадкуль пе атрымліваў. Удзень працаваў у рэстаране, вечарам наведваў курсы, а начаваў па чарзе ў сяброў. Спаў ужо і ў мяне. Гаспадыня мая без прапіскі браць чалавека нанач баялася, таму мінулы раз мы пачакалі, пакуль яна заснула, а раніцой Альбінас пайшоў, калі жанчына яшчэ спала.
11
У 19З8 годзе Кампартыя Заходняй Беларусі рашэннем выканкома Камінтэрна была распушчана.