Гэтаксама мы дамовіліся і на сёння.
Ты чуў? — сустрэў мяне сябар пытаннем.
Што?
Глядзі сюды! — падаў ён газету.— У аддзеле літаратуры, бачыш? Велпяй грыбіоту, ён яшчэ нічога не ве-дае!.. Пра вас тут, пра беларусаў!
Я разгарнуў газету. Там тлустымі літарамі было падрукавана:
«На Беларусі вялікае ўзбуджэнне!
У беларускім садзе расквітнела агава, якая квітнее адзін раз у сто год!
У беларусаў з'явіўся свой паэт — Міхась Граніт!»
I далей апісвалася, як паэта запрасіў да сябе на вечар ваявода — пан Бацянскі. Міхась Граніт усіх прысутных у ваяводы пакарыў сваімі творамі.
Ага, бачылі яны нашых?! — пераможна ўзіраўся на мяне сябар.
Узрушаны не менш за Суткуса, я дастаў свае харчовыя запасы і пачаў частаваць госця.
Калі Граніт будзе выступаць — сходзім!
Абавязкова!
Я меў маленькі пакойчык без ложка. У кутку ляжаў скручаны сяннік. Раскладваючы яго, я заявіў:
Гаспадыня ўжо спіць. Можам і мы на бакавую. Кладзіся, Альбінас!
Загасілі святло. Ляглі. Але не маглі заснуць. I не толькі таму, што сяды-тады хто-небудзь з нас скочваўся на падлогу: такой дробязі мы не заўважалі. Нас аж распірала радасная гордасць. Невядомы паэт умацаваў веру ў будучыню, узняў пачуццё ўласнай годнасці.
Калі Альбінас гасціў у мяне мінулы раз, ці я, ці ён, не памятаю, падаў ідэю — уцячы ў СССР. Мы адразу загарэліся: чаму б і не паспрабаваць? Многа ўцякала туды хлопцаў, дзяўчат, і пішуць нават адтуль!.. Цяпер ідэя паблякла. Выяўляецца, можна і тут свайго дабіцца і даказаць?!.
Перад вачыма паўставала кватэра ваяводы, поўная віленскага панства, якое сабралася слухаць не каго-небудзь, а нашага паэта. Выпусцілі райскую птушку з клеткі!.. Мусілі выпусціць і цяпер глядзіце на яе і слухайце!.. А называецца як — Граніт!.. Нам ужо здавалася, што не ён, а — мы выступаем перад панствам і сячом словамі ім у твар, прымушаем шанаваць нас!
Мы, беларусы, літоўцы, маленькія нацыі?! Данія яшчэ меншая, а з-за Андэрсена ведаюць яе нават дзеці! I Балгарыя маленькая, але вось з'явіўся Дзімітраў і адзін праславіў яе на цэлы свет! Тут не ў плошчы справа, не-е!..
I Янкоўскі мусіў прыйсці паслухаць! — ускрыкнуў я, не заўважаючы нават, што думаю ўголас.
—То-та! Вымушаны, волняй грыбіету, таксама вітаць нашага брата! Цікава, якія ў паноў былі ў тую хвіліну фізіяноміі? От бы паглядзець! — цешыўся Альбінас, бытта паэт быў літовец.
О, ведай нашых! Табе, бачыш, вяльможнаму пану, перашка-джаюць нават бедныя галкі? Прысылаеш служанку і думаеш, што так і палезу скідаць табе гнёзды за пяцьдзесят грошаў? А дулю не бачыў? Лезь сам!
Я павярнуўся ад абурэння, і Суткус гупнуўся каленам і локцем на падлогу.
— Слон! Не штурхайся! О, р-ропужэ, як тут цвёрда!
Я спужаўся, што пачуе гаспадыня:
Цс-с, давай спаць!
5
Не памятаю, ці гаварыў я вам пра сваіх суседзяў — Залкіндаў.
Спарахнелы домік прачкі нібы ўціснулі паміж двума волатамі: домам генерала і мураванкай буйнога гандляра Залкінда.
Гандляр трымаў у Вільні багатую краму адзення і бялізны на вуліцы Міцкевіча. Памятаю, калі праходзіў я ля гэтага магазіна, то кожны раз мне было няёмка з-за бюстгальтараў, якімі бессаромны Залкінд расквяціў вітрыны. Праз вялізныя вокны вабілі мяне туды прыгожыя прадаўшчыцы.
Дзень добры шаноўнаму пану! — як толькі пераступіў парог, віталася паненка-прыгажуня ў форменным халаціку, і я спыняўся, ачмурэлы ад яе ўвагі.
Падаю да панскіх ножак!
Я да панскіх паслуг! — сыпала яна.— Што шаноўны пан жадае? — шматзначна ўсміхалася яна, нібы штосьці абяцала.
Я ўжо дараваў выстаўленыя бюстгальтары і, здаецца, аддаў бы ўсё, абы толькі мець грошы і хоць што-небудзь купіць у гэтай красуні.
О, Залкінд гандляваць умеў.
Яшчэ ён ва ўсім стараўся не адставаць ад суседа Янкоўскага. Такой самай сеткай абгарадзіў свой панадворак. Перад домам нарабіў клумбаў. За домам развёў садок. Але ўсё гэта рабіў толькі з-за моды. Таму недагледжаныя яго яблыні адзічэлі і стаялі з непаабраза-нымі сухімі галінамі. Паміж пнёў раслі крапіва і дзікі маліннік, а кветкі на клумбах заглушыла пустазелле.
У Залкінда на панадворку часта гуляла дванаццацігадовая дач-ка, вучаніца прыватнай гімназіі[12].
У доме багача жыла і яго маці — сівая бабуля. Каб паказаць, што недарма есць сынаў хлеб, старая стварала ўражанне, нібы клапоціцца пра ўнучку. Часта яна з'яўлялася на верандзе са шклянкай смятаны і галасіла:
Бэцы-ы, кум а гэр![13]
Было яшчэ горш, калі старой здавалася, што па дварэ холадна. Яна пачыпала гапяцца за дзяўчыпкай з шалікам ці жакецікам, тады хоць затыкай вушы.
12
У буржуазнай Польшчы дзеці нават багатых яўрэяў амаль не прымаліся ў дзяржаўныя гімназіі і ліцэі.