Вам пісьмо з ліцэя,— пачырванеў я: хлусіць быў не мастак.
Мне-е? — здзівілася дама і падазрона глянула на дачку.
Паненка спакойна вытрымала позірк.
Пакуль генеральша адкрывала канверт, я разглядаў кухню, выкладзеныя белай пліткай сцены, каструлі рознага калібру, посуд, нейкія спружынкі на кіёчках, бляшаныя выкрутасы — усё бліскучае і выстаўленае нібы на паказ.
Што яны пішуць? — узлавалася дама, кінуўшы вокам на паперу.
Ведаюць што...
Хіба ў вас там павар'яце-елі? — выбухнула яна.— Гэта мы не заплацілі за вучобу?
Мусіць, не, калі пасылаюпь такос пісьмо...— упарта заўважыў я найдурнейшае з таго, што толькі можна было ў тую хвіліну сказаць.
I ў момант паверыў сам у тое, што сказаў, ды адчуў сябе дырэктарам ліцэя:
Трэба аддаваць грошы ў час. А то не плоціце, а потым шукаеце вінаватых ды абражаецеся яшчэ, калі вам нанамінаюць! Ведаем такіх!
Дануся пырснула.
Што за нахабства! — Геперальша пагардліва абвяла мяне вачыма з ног да галавы, фыхнула і пайшла з кухні.
Ліцэй! Ліцэй! Прашу пеадкладна даць ліцэй! — пачулася, як генеральша крычыць у тэлефон.
Мяне апанаваў страх: а калі зараз выкрыюць ашуканства? Трэ-ба было ўцякаць, а я нібы прырос да падлогі. Стаяў ды яшчэ дурнава-та ўсміхаўся.
Абняўшыся, задраўшы галовы, Дануся з Антосяй чакалі. Мой візіт зацягнуўся, і ў вачах жанчын я ўбачыў нездаволенасць. Аднак я не кратаўся з месца, толькі пераступіў з нагі на нагу. Дануся глядзела прыжмуранымі вачыма, упарта, з усмешкай і выклікам. Я, дурань, у дзявочых хітрыках тады не разбіраўся і думаў, што паненка здзеку-ецца. У мяне было нават такое пачуццё, бытта стаю перад жанчынамі голы.
Чулі, у зале Снядэцкіх наш паэт сёння выступае? — з жахам і нібы праз сон пачуў я зноў свой голас.
Хто-о? — спыталася Данута з паблажлівым здзіўленнем.
Той самы... Міхась Граніт...
Яна хвіліну намагалася нешта ўспомніць. Тады ў вачах яе з'явілі-ся недаўменне, спалох, і я выразна ў іх прачытаў: «Ага, ты ненар-мальны вар'ят!..»
Але спыніцца я ўжо не мог аніяк і канфузіўся яшчэ больш.
То за чалавека яго не прымалі, то цяпер — нарасхват...
Та-ак?..— працягнула Дануся.
Выступае,— выдавіў з сябе, адчуваючы ўсю бессэнсоўнасць сваіх слоў.— У зале Снядэцкіх. Ва універсітэце зала так называецца. Пойдзеце?..
Яе нікуды не пускаюць!..— умяшалася Антося.
У суседнім пакоі злавалася генеральша:
Дзяжурны, капрал, колькі маю чакаць? Я вас прасіла падключыць мне ліцэй!
Не, больш такіх пакут вытрываць я не мог.
Бывайце здаровы!— з палёгкай уздыхаючы, бы той карцёж-нік, які пайшоў з карты, якая давяла яго да краху, і цяпер ужо не мае чаго траціць.
З богам! — сказала Антося.
О-ей, што гэта? — здзівілася Данута.
Работа Гектара! — падказала жанчына.
Я азірнуўся.
Божа мілы! У мяне так была распаласавана калашына, што віднелася лытка. З чаравіка брыдка вытыркалася шэрая ануча.
Халера! — спыніўся я заклапочаны.
Штаны ў мяне былі адны.
Трэба зашыць, як ён пойдзе так?— добразычліва вырашыла цётка Антося.— Данка, прынжі чорных нітак з камоды, счаплю кавалеру!
Зараз! — паненка ахвотна і, як мне здалося, вельмі добразычліва кінулася ў пакой.
Што вы, я тут побач жыву! — пракрычаў я ёй услед.
Але паненка не вярнулася.
Мне зрабілася горача.
Выпусціце мяне, калі ласка, там сабака! — узмаліўся я, яшчэ не могучы паверыць, што ўсё гэта здарылася наяве, што пацярпеў такі правал.
Хадзем! — зжалілася цётка.
Я ўжо даўно быў не рады, што пачаў авантуру. Крочыў за слу-жанкай прыніжаны, пакрыўджаны, нібы ў генералавым доме на мяне наплявалі.
«I куды ты лезеш? Каторы раз атрымліваеш па носе, навошта табе гэтыя фокусы?» — гаварыў ва мне нехта разважлівы.
Але зараз жа мяне апанавала злосць.
«Ну, пачакай жа ты, буржуйка!..» — сціснуў я кулакі.
5
Па тагачаснаму звычаю, калі салдаты неслі палкавы сцяг, мужчыны павінны былі здымаць галаўныя ўборы. Але я ніколі не здымаў. А каб не трапіць у каталажку, вайсковыя часці абмінаў здалёк або прапускаў іх, схаваўшыся ў краму ці за вароты.
I трэба ж было так здарыцца, каб, выходзячы з генеральскага дома, я наткнуўся на салдат. Наперадзе калоны неслі палкавы сцяг. На чале — афіцэры з шаблямі, вынятымі з ножнаў і прыстаўленымі да пляча. Мужчыны на тратуарах паздымалі капелюшы і кепкі. Уцячы куды-небудзь? Дудкі! Хавацца на гэты раз не буду, няхай валакуць на пастарунак.
На мяне ўжо шыкаў нейкі тып з капелюшом у руках, а я ўпарта крочыў наперад.
Ой, пане, здыміце шапку!— папярэдзілі ўстрывожаныя жанчыны.