Князь ужо не стаяў нейтральна. Група малойчыкаў калаціла кія-мі нейкае хлапчанё ў вышытай кашулі, а вечны студэнт выкрыкваў:
Так ему! Та-ак! Ешчэ! Бардзо добжэ!
Уцякай, бамбіза ідзе! — віскнуў нейкі эндэк, і кампанію бытта здзьмухнула ветрам.
Аднак я паспеў хапіць за каўнер князя і з незвычайным зада-вальненнем саўгануў яму кулаком знізу пад нос, а потым абмяклае цела бразнуў на брук.
Успомніліся сённяшні паход да генерала і перажытая абраза. Успомнілася шабля паручніка. I ад таго, што добра ўляпіў Браніславу, мне зрабілася адразу лягчэй.
Каму яшчэ, ну?! — закрычаў не я, а ўся мая душа.
Перада мной узнік маленькі ўвішны гімназісцік. Гэта быў мне не праціўнік. Яго проста можна збіць каленам. Я пачаў шукаць мацнейшага.
Пакуль я разглядаўся, малы нечакана падскочыў, пырнуў двума пальцамі мне ў вочы, асляпіў, а тады ўдарыў у пераноссе. Пацямнела ў вачах, і я ўпаў. Я ўжо і не бачыў, як узбуджаныя радасцю перамогі хлопцы пранеслі на плячах праз пляцоўку да універсітэцкіх дзвярэй (якія яшчэ, мажліва, памяталі Францыска Скарыну!), паэта.
...Калі я падняўся, выкладзеная гранітнай брусчаткай старажыт-ная пляцоўка была пустая. Блішчэла святло на брусочках граніту, ад-шліфаваных на глянц ботамі многіх студэнцкіх пакаленняў, а нейкая студэнтка літасціва прыкладвала мне да носа мокрую хустачку.
Нічога,— суцяшала яна мяне, як малога,— гэта хутка праходзіць! Вас толькі аглушылі, пацярпіце!..
Падышоў вядомы ўжо мне ўкраінец, прыглядзеўся і кінуў:
Доцянецца сам додому, а мы підэм вартаваць ізноў!
Студэнт знік.
Ну ж вы іх малаці-ілі!...— казала дзяўчына далей.— А Любец-кага як размалявалі — «хуткая дапамога» забрала яго!.. Вам трэба будзе паляжаць крыху дома...
Ладна, хопіць! Лепш на сябе паглядзі! — адпіхнуў я дзяўчыну, устаючы.
Я зазлаваў. Зазлаваў на сябе, на гэтую студэнтку, на цэлы свет.
Куды пан? Пачакай! — спалохана і з перасцярогай прашап-тала дзяўчына.
Я азірнуўся. Студэнтка нязграбна трымала мой рэвальвер. Ён вываліўся з кішэні на брук.
Ёлуп! Забыўся нават, што ў мяне было. Толькі б стрэліць адзін раз угору, і ўсю банду гэтых сысункоў як ветрам здзьмула б! Ды я — нібы той асёл, які ведаў сем спосабаў плавання, а ўпаўшы ў ваду, забыўся пра ўсе!..
Схавайце!— падала мне дзяўчына наган.— А Граніт выступае!..
Ёй вельмі хацелася пагаварыць, але я з маўклівай і вінаватай удзячнасцю ўзяў пракляты наган ды пакрочыў.
7
Прачнуўся я рана, глянуў у люстэрка і спалохаўся. Пераноссе распухла і пасінела, а пад вачыма — страшэнныя фіялетавыя «ліхтары».
Стараючыся не трапляць людзям на вочы, я прабраўся да бліжэйшага аўтамата і пазваніў у ліцэй, што захварэў.
Прашу неадкладна з'явіцца сюды! — грозна і непрыязна заявіў мне сакратар.
Нешта здарылася. Дагэтуль чыноўнік са мной абыходзіўся па-людску. Магчыма, квітанцыі на заказныя пісьмы мне ўчора няпра-вільна выпісалі на пошце?.. Ды не магу ж я паказацца ў такім выглядзе!
Пане Кунцэвіч, ледзь на нагах стаю!
Не прыйдзеш, пазваню ў паліцыю! — паабяцаў голас на другім канцы провада.
Завулкамі, хаваючы твар, я прабраўся ў ліцэй.
— Што гэта такое?— адвёўшы вочы ўбок, наліваўся злосцю сакратар.
Чыноўнік трымаў у руках злашчасную паперку, якую я занёс генеральшы. Толькі цяпер я зразумеў бязглуздасць сваёй выдумкі. Пагарэў безнадзейна!
Мне зрабілася млосна.
Што гэта значыць, я цябе пытаю? — распальваючыся ад сваіх слоў, пракрычаў сакратар, упершыню мяне называючы на «ты».
Убачыўшы мае «ліхтары», ён сумеўся.
У канцылярыю заглянуў настаўнік фізікі. На курсах ён мне сімпатызаваў і часта нават завышаў бал, калі я слаба ведаў урок. Гэта ён мне даў білет на канцэрт піяніста. Яшчэ мы збіраліся пайсці ў астранамічную абсерваторыю і праз тэлескоп паглядзець на зоркі і месяц.
О-го, кавалер правініўся! — прамовіў ён са спачуваннем.
Палюбуйцеся, пане Кастальскі, гэты...— тут сакратар, не падабраўшы слова, акінуў мяне зняважлівым позіркам.— Самавольна ўзяў чысты бланк, выпісаў генералу Янкоўскаму напамінак аб няўплаце за вучобу яго дачкі і занёс на кватэру. Генеральша зрабіла нам такую гэцу, што хоць уцякай са школы! Як вы расцэньваеце гэта, пане прафесар?
Магчыма, кавалер памыліўся. Бывае і так...— пачаў бараніць мяне Кастальскі. Але раптам убачыў сінякі, адразу змоўк, адышоў ад мяне як мага далей і залепятаў:
А ён заплаціў?
Хто?
Генерал!
Сакратар прамаўчаў. Толькі яшчэ раз змераў мяне позіркам, пастукаў сябе па лбе і паціснуў плячыма.
Фізік паціху выйшаў. «Прапала, не пагляджу ў тэлескоп!..»