Кунцэвіч то браўся за ручку, то кідаў яе, то абапіраўся аб крэсла і крытычна мяне аглядаў.
На гэтым сталым мужчыне хоць і былі добры касцюм, модны гальштук, а з рукавоў вытыркаліся накрухмаленыя манжэты з запан-камі, але твар ён меў вжковага дзядзькі, якога нядаўна пагалілі, памылі, апранулі і пасадзілі за стол з паперамі.
Каб я расказаў усю праўду гэтаму прыстойнаму і добрасумлен-наму чыноўніку, ён, мабыць, справу ўладкаваў бы. Але ж ці мог я прызнацца?
Ну, дык навошта ты гэта зрабіў, я цябе пытаюся апошні раз? А? Навошта табе спатрэбілася падрабляць мой подпіс і чытаць ёй натацыі? Ты забыў, што жывеш у горадзе? Што за дзіцячая забава цябе абуяла?
Я ўпарта маўчаў.
Ух-х, розных даводзілася бачыць тыпаў,— уздыхнуў ён,— але такога экземпляра, павер, Вільня яшчэ не бачыла!
Кунцэвіч нейкі час вагаўся. У яго таілася яшчэ сімпатыя да мя-не, і сакратар шукаў важкі доказ, які б схіліў яго рашэнне на той або іншы бок. Узняўшы заклапочаны твар і зірнуўшы на мае «ліхтары», ён нібы нешта ўспомніў, загаварыў больш упэўнена:
Яшчэ і пабіўся з кімсьці! А заўтра што выкінеш?.. Бог цябе ведае! Даверылі нам сваіх дзяцей лепшыя сем'і ў горадзе, такіх чудзікаў падпускаць да іх небжпечна!.. Тут ліцэй, разбойнікі нам не патрэбны!
Я ўсё маўчаў.
Ну што ж! — уздыхнуў ён з жалем.— За падробку дакументаў мы цябе звальняем!
Ну і звальняйце! Надта мне патрэбна ваша сабачая пасада! — кінуў я настырна, а ў самога па скуры прабег мароз.
Бачу, што не патрэбна. Э-эх! А яшчэ калісьці сам рэкаменда-ваў цябе дырэктару! Вось, заступіся за сваіх, а яны табе потым адплацяць!..
Я пераступіў з нагі на нагу. Было такое ўражанне, што з-пад мяне выбіралі грунт і, калі я нічога не прыдумаю,— звалюся ў яму.
Не адп... Кхе!.. Не патр...— каб адгаварыць яго ад ракавога намеру, пачаў я дабываць з сябе нейкія гукі.
Што, што-о? — пасцярожыўся Кунцэвіч.
Нічо-ога...— праглынуў я камяк.
Усё. Можаш ісці!
Ну і ладна...
Валокся я з канцылярыі і ўжо не хаваў твару.
Па калідоры прама на мяне беглі дзве вучаніцы ў форменных фартушках з цёмнага бліскучага шоўку. Адна з іх была Данута. Прабягаючы блізка, смеючыся, яна мяне штурханула і нават не заўважыла гэтага.
Яня-а, усё роўна даганю! — пачуў я крык ззаду.
Ха-ха-ха-ха!
Бестурботныя галасы паненак здаліся такімі недарэчнымі, пустымі, як і іхняя гульня.
1
Генералаў дом стаў мне непрыемны. Пачало кідацца ў вочы тое, чаго раней не бачыў.
Толькі цяпер угледзеў, што вадасцёкавая рына на доме вісіць крыва. За домам стаяла будка, якую генерал змайстраваў сабе для летняга душа. Жалезная бочка, якая вытыркалася зверху, паржавела, стала рудой і агіднай.
Два месяцы я жыў па строгаму раскладу: разносіў пісьмы, вяртаўся дадому, гатаваў абед, рыхтаваў урокі, спяшаўся на вячэрнія заняткі, а кожную вольную хвіліну марыў аб Данусі. Цяпер увесь дзень я не ведаў, чым сябе заняць. I тая рэшта ахвоты да вучобы адпала. Пачаў шукаць работы.
Бацька мой быў не з малазямельных. За ім лічылася шмат гектараў голага тарфяніку і пжкоў. Нашу зямлю як ні апрацоўвай, як ні ўгнойвай, а болей чым для пракармлення сям'і ты з яе не возьмеш. Калі быў лішні пуд жыта, дзесятак яек або маці выкармлівала вепру-ка, дык трэба было купіць газы, вопратку, а галоўнае — заплаціць падаткі.
Бацькі стараліся. Кожны тыдзень прысылалі яны мне прадукто-вую пасылку. Наварыць ежы было з чаго. Адзін месяц у рукаве з крупой я знайшоў пяць злотых, другі месяц у бохане хлеба ляжала дзесяць злотых. Але гэтага хапіла толькі на соль, цукар, лазню і паштовыя маркі.
Калі служыў пасыльным, вучыўся бжплатна. Цяпер трэба было недзе штомесяц дазарабіць пятнаццаць злотых. Але пакуль што нічога не траплялася.
Суткус абяцаў пагаварыць у рэстаране наконт работы. Я ўжо перамог у сабе агіду да аб'едкаў на сталах і забруджанай пасуды — рыхтаваўся стаць афіцыянтам. Суцяшаў сябе тым, што ў рэстаране на сталах заўсёды шмат свежых газет, нават замежных, і хоць пачытаю іх уволю. Туды прыходзяць і багацейшыя за генералаву дачку. Я нагадаў амерыканскі фільм, у якім мільянерша закахалася ў свайго лакея, і мая фантазія стварала падобную гісторыю і са мной. Вось тады і адпомшчу гэтай паненачцы! Згарыць ад злосці, калі даведаецца!.. Стане бегаць за мной, спрабаваць завязаць са мной знаёмства — позна!..
2
Ды не было патрэбы ў маёй ахвяры. Вярнуўся з работы Альбінас і паскардзіўся:
— Падаў сёння адной сцерве чай і пайшоў сабе! Чую, яна мяне кліча. Выяўляецца, у шклянцы на дне — цукар. Хацела, каб з ёю паіграўся, а з самой ужо і пжок сыплецца. Я не вытрымаў. «Вазьмі лыжачку і размяшай, бяда невялікая!» — кажу, а сам пайшоў. Яна ўзняла на ўвесь рэстаран скандал. Разумееш, гаварыць пра цябе не было зручнага моманту, самога ледзь не прапёрлі!..