Разумею...— уздыхнуў я.
...Яшчэ ты туды не падыдзеш з-за свайго росту. Мой гаспадар падбірае ў афіцыянты адно толькі брунетаў ста сямідзесяці пяці і не вышэй ста сямідзесяці сямі сантыметраў. Жонка яго вычытала, што так робіць нейкі модны рэстаран у Парыжы. Яна нас прымусіла і вусы адгадаваць... На лепш газету, тут ёсць аб'явы...
Катэгарычна ўжо адмовіўся Альбінас і ўцякаць у СССР. Наняць правадніка на граніцы мы не мелі за што, а пераходзіць яе на сваю рызыку небжпечна: абодва дапрызыўнікі, такіх судзіў трыбунал за дэзерцірства.
Альбінас меў рацыю. Але я яго тады не зразумеў і пакрыўдзіўся. Абазваў здраднікам ды вырашыў больш з ім не размаўляць.
Пачаў я дзейнічаць сам.
Навыразаў з газет аб'яў, у якіх патрабаваліся рабочыя, і пайшоў па адрасах. Цяпер марыць пра генеральскую дачку не дазваляў гонар.
Але, як на тое, Дануся не выходзіла з галавы.
Паненка нібы прывязала мяне невідочнай вяровачкай. Каб ада-гнаць ад сябе думкі пра яе, я накіроўваў іх так, каб паненка выгля-дала ў чорным святле.
Успамінаў, напрыклад, сваю хату — з аброслай мохам страхой, з крапівой пад плотам, з сякерай у калодцы сярод двара. Маці дажывала свой век, а так і не навучылася ўжываць слова «кіламетр». Калі незнаёмыя пыталіся пра адлегласць да якой-небудзь вёскі, яна адказвала «блізка» ці «далёка» і ў залежнасці ад адлегласці дадавала «зусім», «вельмі». А. калі трэба было сказаць, напрыклад, у якім годзе што-небудзь здарылася, маці гаварыла: «Гэта было за тыдзень перад піліпаўкай, калі паморак свіней выдушыў, а Канцавая Верка выхо-дзіла замуж...»
I, разжаліўшы сябе такім чынам, я ўспамінаў Данусін дом, дзе адной прыслугі было некалькі чалавек.
Эх, каб стала рэвалюцыя, праперлі б паноў, у генеральскім доме зрабілі б бібліятэку ці аддалі б, напрыклад, беларускаму музею. А то падсялілі б у яго нас з Суткусам... Генеральская сям'я і іхняя дачка загаварылі б са мной інакш!..
Толькі хтосьці ў душы мяне стрымліваў і заўважаў, што рэвалюцыя тут ні пры чым, што мая хата і маці ні пры чым таксама, ні пры чым і Дануся — бацькоў не выбіраюць...
Так мінула некалькі дзён.
3
Як на злосць, я пачаў часта сустракаць Данусю з Браніславам.
Вось і цяпер вяртаўся я з чарговых пошукаў работы і сустрэў гімназістак з князем.
Пасля бойкі ля універсітэта Любецкі, як і належыць шляхетнаму пану, мне не помсціў. Нават не падаваў выгляду, што між намі нешта адбылося.
У Любецкага была падвязана чорнай хусцінкай рука, забінтава-на галава і заклеены пластырам твар. З вонкавай скромнасцю, ідучы насустрач паненкам, ён выстаўляў гэта напаказ. Паненкі абдарылі яго шумлівым захапленнем, нібы героя, які прынамсі вярнуўся з-пад Рацлавіц!
Выбягаю я на пляцоўку, а іх — сотні!— з захапленнем апавя-даў ліцэісткам.— Я першага кацапа з левай — раз! Тады правым га-кам — накаўт! Пакуль ён падаў, я яму яшчэ — раз! раз! раз! Ускочыў у самую гушчу і — налева! направа!.. Наклаў жа іх я там! Папомняць мяне бальша-вікі-і!..
О-ей! Пан Браніслаў граміў іх, як Валадыёўскі татар на Украіне!..— заўважыла Данута, і паненкі рассмяяліся.
Як звычайна, Дануся мяне не заўважала.
«Нябось, не прызнаецца ёй, хто яго так размаляваў!..»
Надта хацелася, каб паненка даведалася, што менавіта я аддубасіў так яе прынца.
«Вось табе твая Данута!.. I калі ўжо станеш самастойным чалавекам, неданосак?! — дакараў я сябе.— Нікчэмная, як і гэты бяздарны франт!.. Затое ж і даў яму, папомніць нашых!»
Але задаволенне ад такіх уцех было невялікае.
Я бачыў, што ўсе старанні забыць Дануту ляцелі да д'ябла. Лаяў сябе, прыдумваў зноў прычыну зайсці да генерала, у думках працяг-ваў размову з Данусяй і маці. Колькі ў маёй галаве з'яўлялася вары-янтаў таго, што магло здарыцца, каб я сябе інакш паводзіў тады! Што ж, заўсёды знаходзіў словы, калі ўжо было позна. Зусім відочна — Дануся не хацела са мной знаёміцца не таму, што яна дачка генерала. Не выдуманыя ж выпадкі ў кніжках, калі дочкі багатых бацькоў кахалі простых хлопцаў!..
Грызла самалюбства: мною ганьбуюць. Вядома! Раней я думаў, што Данусі не было выпадку прыгледзецца да мяне, таму яна не звяртала ўвагі. I вось я пабываў у яе дома, яна не толькі прыгледзелася — гаварыла са мной, а што толку? Успомніў, як прапанаваў ёй пайсці разам у залу Снядэцкіх, і зазлаваў на сябе.
Недарэка!
Прыгадалася дзяцінства. Неяк варона пакрала куранят. Маці пайшла ў лес, убачыла вароніна гняздо на сасне, паклікала нас. З хлопчыкамі пабег і я. Па гладкім, як заводскі комін, камлі я не мог падняцца і на метр, а бедны сірата, вясковы пастух Мішка, зняў паясок, прывязаў яго да босых ног і, як малпа, палез угору. Мяне ўпікнуў дакорлівы позірк маці...