Што пан чытае? — пацікавіўся Станеўскі.
От, глупства!..— Я паспешліва закрыў кніжку і пачырванеў.
Што пішуць пану з дому?
Усё пра тое самае... Гэта памалацілі, гэта яшчэ не, авёс мышы пасеклі...
О! дакладна так пішуць і мне!..
Які табе, халера, я пан! Чаго ты выпендрываешся, чаму не можам гаварыць па-простаму!
Некалькі хвілін ён намагаўся яшчэ нешта спытацца. Аднак дарэмна. Размовы ў нас не атрымалася. Ужо мы на столькі адышлі адзін ад аднаго, што і натацыі чытаць яму было нязручна.
Любецкі і шпага! — запалі мне словы земляка.
Я адчуў зайздрасць і ўвось насцярожыўся, бытта баяўся, што Браніслаў мяне абгоніць. Захацелася некуды бегчы, нешта папярэдзіць.
А мо Генрых брэша, як не раз брахаў? Тытулы князёў у Польшчы ўжо даўно не ў модзе. Словам «князь» Станеўскі спекулюе, набівае сабе цану, і тут ён хлусіць.
Станеўскі і карпаранты? Яны фанабэрыстыя, гаварыць з ім не надта захочуць!
Памешчыцкія сынкі з-пад Вільні сядзелі ва універсітэце гадоў па дзесяць. У большасці сваёй яны паступалі на факультэт права, дзе паўгода можна было строіць дурня і на вучобу не хадзіць. У канцы семестра неслі прафесару свас «матрыкулы» — заліковыя кніжкі, і ён, не чытаючы прозвішча, ставіў адзнаку, што такі-та студэнт наведваў лекцыі.
«Залатой» моладзі экзаменаў здаваць не хацелася, і іх пераносілі з семестра на семестр. Ім не было куды дзяваць час, і такія студэнты аб'ядноўваліся ў карпарацыі.
Кожная карпарацыя мела свой клуб-шынок. Дні і ночы «залатая» моладзь праводзіла ў бестурботных п'янках і спрэчках — хто мае ў сабе больш блакітнай крыві. Часамі па прыкладу нямецкіх буршаў яны біліся на шпагах.
Ва ўрадавых колах лічылася, што карпаранты — носьбіты нацыянальных традыцый, і ім ствараліся ўсе ўмовы для вясёленькага жыцця. А гэтыя абібокі не ведалі, куды дзяваць татавы і дзяржаўныя грошы, за нацыянальныя звычкі выдавалі самыя горшыя звычкі і манеры колішняй шляхты.
Любецкі належаў да карпарацыі батораўцаў, бо наведваў клуб «Баторыя».
5
Міналі дні, а я не мог забыць слоў Станеўскага. Нейкая сіла цягнула ў шынок карпарантаў. Некалькі дзён я хадзіў каля «Баторыя» і заглядаў у вокны.
Нічога не мог даведацца!
Альбінас,— нарэшце не вытрымаў я і папрасіў Суткуса.— Дапамажы. Баюся, што мяне аднаго адлупцуюць там... Не пытайся ні пра што — таямніца. Твая справа будзе пастаяць па варце, а спатрэ-біцца — выручаць.
Магу! — адразу згадзіўся дружны літовец.
Вярнуўшыся з курсаў, я павячэраў, паклаў у кішэню наган і пайшоў. У скверы ля «Баторыя» мяне ўжо чакаў сябар.
Ну, давай работу. Вось мае рукі, вось я сам — і рабі, што хочаш з намі!..
Ясна. Так і сядзі. Спатрэбішся — буду крычаць! — накіраваўся я ў дзверы.
Але лёгка сказаць — накіраваўся.
У дзвярах мяне сустрэў барадаты волат з залатымі лампасамі. Ен паглядзеў з такой надменнай важнасцю, што ў мяне ёкнула сэрца. Бытта не сваей рукой я працягнуў старому манету — карпарантаў ён ведаў усіх з твару і мяне ўпускаць не меў права! Але швейцар са спрытам цыркавога фокусніка манетку перахапіў і, не збаўляючы важнасці, панёс на вешалку маё паўпальтка. Я пасмялеў і пакрочыў у залу.
У памяшканні стаяў страшэнны гармідар. Паветра так было напоўнена віннай парай, што не прадыхнуць. Карпаранты цягнулі «Gaudeamus igitur!». Усе былі незнаёмыя, і я адправіўся далей.
У суседняй зале карпаранты пілі, елі, а іншыя блукалі без мэты і задзіраліся як пеўні.
У адным месцы спойвалі хлапца. Яму падносілі піва. Хлапец перакульваў куфель, ставіў пустую пасудзіну на стол, пстрыкаў па ёй, і куфель са звонам ляцеў на падлогу.
Го-го-го-го! — выбухаў дружны рогат.
Давай яшчэ!
Яшчэ нясі! — загадвалі афіцыянту.
Каму сказана? Нясі, хлоп!..
Ля стала валялася горба бітага шкла.
Дарма я трымаўся ўвесь час бліжэй да дзвярэй і акон. Некаторыя былі п'яныя да такой ступені, што наўрад ці бачылі каго-небудзь у зале. А для тых, якія яшчэ трымаліся, я быў чалавекам, перад якім можна парысавацца. Ліха яго ведае, чаму ў п'яных такая прага парысавацца?.. Не падаючы і віду, што бачаць чужога, яны спецыяльна павышалі галасы, крыўляліся.
Непрыемна цвярозаму чалавеку глядзець на п'яных. I я паспеш-ліва пачаў шукаць вачыма таго, хто мяне цікавіў. Нарэшце знайшоў.
У канцы вялізнай залы быў памост. На ім двое студэнтаў са шпагамі рыхтаваліся да бою. Любецкі стаяў са шпагай побач. Я прабраўся бліжэй.
Белая, як у паненкі, рука Браніслава трымала бліскучы дубец, на канцы якога быў надзеты гузік. Калі студэнт дакранаўся металічным прутам да другой шпагі, непрыемна звякала, бытта шпагі былі бляшаныя. Дакладней, гэта было крыху падобна на звяканне кос. Усё тут нагадвала ігру статыстаў у тэатры. Куды ім з выхаленымі ру-камі да сапраўднага спорту. Ім патрэбны толькі драпіны на твары, каб потым хваліцца перад паненкамі.