Выбрать главу

Я выбраўся на вуліцу.

Ведаеш,— пачаў я хлусіць Суткусу,— таго чалавека, як на злосць, няма. Адно Станеўскага спаткаў...

О! рропужэ, дзе гэтага хлюста няма!

I пускаюць жа да сябе такога паны, глядзі?

Думаеш, за так? Ён там мае цвёрды абавязак: падаваць шпагі панічам і чапляць гузікі на вастрыё, каб сталь не калолася!

6

У другой палове студзеня пачаліся ўнутрышкольныя сустрэчы баксёраў. Я з такой лёгкасцю перамагаў сваіх праціўнікаў, што яны ў маёй памяці не пакінулі і следу.

I вось надышоў дзень, калі паміж нацягнутых канатаў я павінен быў зноў сустрэцца з вузкалобым — адзіным у Вільні праціўнікам, якога я баяўся.

Сапраўдная гарыла! — казалі аб ім тыя, хто першы раз баксёра бачыў.

Капрал пры сваім невялікім росце — сто семдзесят чатыры сан-тыметры — меў шырачэзныя грудзі — аж сто трыццаць у акружнасці! У гэтай скрыні, а не грудной клетцы, памяшчалася сэрца, якое не ве-дала стомы, а цела і мускулы здаваліся жалезнымі. I калі іншым лю-дзям такіх якасцей трэба было дабівацца трэніроўкай — яму гэта дала прырода. Доўгія рукі вайскоўца білі аднолькава моцна — і левая, і правая.

Думаеце, выпадкова, што ні адзін вулічны задзіра не стаў чэмпіёнам па боксе? На рынгу чалавек як на далоні. На агароджанай канатамі арэне рысоўка не паможа, бо там няма куды ўвільнуць, няма кім засланіцца. На брызенце вас двое: ты і твой праціўнік, і, для таго каб яго перамагчы, мусіш спадзявацца толькі на сябе. Па тым, як у такую хвіліну баксёр дае сабе рады, як сябе паводзіць, можна беспамылкова вызначыць характар чалавека.

У вайскоўца было штосьці бяздушнае, подлае і, бадай, звярынае. Пры дапамозе замаруджаных кіназдымкаў сучасным вучоным удало-ся ўстанавіць, што жаба робіць сківіцамі амаль чатыры тысячы жа-вальных рухаў ні то ў мінуту, ні то ў секунду! Іншыя вучоныя падлічылі сілу жабіных ног. Гэтая, так груба створаная прыродай, істота можа скочыць на адлегласць у дваццаць разоў большую за даўжыню свайго цела! Але якія б лічбы гэтыя ні былі вялікія, яны халоднай і барадаўчатай жабе ані крыху не прыбаўляюць інтэлекту і не выклікаюць у нас да яе сімпатыі. Таксама сіла і мускулы капрала не паднімалі ў нашых вачах яго аўтарытэту. Рыжага мы нават не лічылі за чалавека.

Не любіў капрала і трэнер.

— I носіць жа такога зямля на сабе! — бывала, у вочы яму гаварыў Левандоўскі ды ківаў галавой: — Скажы, Болек, няўжо і ў цябе была маці?

Але вочы капрала нічога не выражалі.

Іронія лёсу! Ён, як і я, паходзіў з беларускай вёскі, толькі з глухой, забітай. Трапіў у Вільню, да войска, і тут у яго адкрылі талент баксёра. Але гэта яму не пайшло на карысць. Рыжы зрабіўся выскач-кай, эгаістам і за хвіліну славы не палічыўся б нават з родным братам.

Былі ў яго і слабыя месцы. Некалі на рынгу капрала моцна стук-нулі па галаве, і ў ято наступіла зрушэнне мазгоў. Вось чаму ён быў неахайны, тупаваты, заікаўся, ды яшчэ да таго ж — не надта паваротлівы.

Асабістую асалоду для капрала прыносіў здзек з навічкоў. Ён спачатку прыкідваўся няўмекам, гуляў з ахвярай, як кот з мышшу, а потым «выпісваў» узоры на тварах тых, хто трапляў яму на «апрацоўку».

Чамусьці я мала памятаю, пра што гаварыў са мной Рыжы, але ніколі не забуду яго тактыкі, Бывала, гора, калі ты зазяваешся, і не дай бог табе спатыкнуцца! У гэты момант ёй абавязкова не праміне ўдарыць цябе кувалдай-рукавіцай (баксёр-цяжкавагавік б'е з сілай пяцьсот кілаграмаў!). А калі суддзя не бачыў, ён прымяняў фокусы і мудрэйшыя. То бытта ненарокам пырне табе пальцам у вока, то падставіць нагу, а схопіцця ўпрытык — націсне рукой на горла, каб заняло дыханне...

Памалу я навучыўся расшыфроўваць намеры Рыжага, прызвычаіўся да яго фокусаў і прымусіў лічыцца з сабой.

— Брава, Барташэвіч! — паціху, каб не чуў капрал, падбадзёр-валі мяне члены секцыі, жадаючы, каб я добра даў ненавіснаму рыжаму тыпу.

Я іх разумеў. Кожны чалавек з маёй групы прайшоў праз яго рукі. Але і я не забыўся, як яны пацяшаліся з мяне, а таму і не надта прыслухоўваўся, што яны гавораць.

Відаць, у кожнай вялікай справе патрэбны перш за ўсё сумлен-насць і вера, што ўсё будзе па-твойму. Гэта і вызначыла мае паводзіны ў той час.

Мая ўпэўненасць і ўпартасць збівалі праціўніка з панталыку. Адчуваючы, што яго песня спета, вузкалобы знарок пазбягаў сустрэ-чы. Распускаў пра мяне плёткі, абзываў яўрэйскім парабкам — ліобі-май мянушкай шавіністаў. Гэтым ён хацеў дыскрэдытаваць мяне і дабіцца, каб я не выйшаў у фінал. Але Левандоўскі не паддаваўся на правакацыі, і ад сустрэчы са мной капрал не мог ухіліцца — круці не круці!