7
У агромністую залу спартыўнай школы сышлася процьма народу. Памятаю чорную бездань залы, цікаўныя позіркі, накіра-ваныя на мяне знізу, асляпляльнае святло юпіцераў — нас здымалі для кінахронікі.
Пакуль мы на рынгу віталіся, адказвалі на пытанні і рыхтаваліся да сустрэчы, я паспеў некалькі разоў зірнуць у залу, туды, дзе сядзела найбольш паненак. Здалося, што я пазнаў пару расшыраных ад жахлівага чакання вачэй, яны мяне як бы акрылілі, і я ўпэўнена ступіў насустрач гарыле.
Капрал набліжаўся асцярожна і ўвось сабраны, нібы хацеў учапіцца мне ў горла зубамі. Золатам пераліваўся ў электрычным святле вожык вайскоўца, а яго рыжае цела блішчала, бытта абсыпапае жоўтым нафталінам. Я чакаў вузкалобага з ціхай радасцю.
«Бліжэй, бліжэй, дубіна, зараз ты ў мяне атрымаеш!..» Калі не лічыць нездаровыя дрыготкі і лёгкае галавакружэнне, я быў у добрай форме.
О, гэта дык гэта!
Ну і калосы два!
Такі як упадзе, памост праваліцца! — несліся выкрыкі з задніх радоў: нашае спаборніцтва для іх усяго цікавае відовішча.
Эх, людзі, шкада, што вы бачыце баксёраў толькі звонку.
Дзэн-н! — рэзка прагучала медзь гонга, і мы адразу перайшлі ў атаку.
Ад секундантаў я адмовіўся: у баі ў мяне былі свае меркаванні, свая мэта, і я сам буду перамагаць. Няпрошаным памочнікам вызваўся быць Левандоўскі.
— Асцярожна! — кінуў ён знізу.
Я адмахнуўся локцем.
К-кам-муніст прак-кляты! — пракрычаў ля майго вуха кап-рал, калі мы счапіліся ўпрытык.— Я ц-цябе стаў-ку на г-горкі яблык, можаш быць п-пэўны!
Рыжы хацеў перацягнуць на свой бок публіку, не ўсё роўна, як да баксёра адносяцца ў зале. Але на задніх радах людзі яшчэ толькі ўсаджваліся, і капрала мала хто чуў.
Паспрабуй, заіка! — прыняў я выклік, набіраючыся злосці.
I з лёгкасцю адбіў першую атаку, са здавальненнем адчуваючы, які я ўвесь спрытны і сабраны.
Давай, давай! — нецярпліва гулі людзі.
Бартэк!— крычалі мае балельшчыкі цывільныя.— Толькі адважны будзь, і ты пераможаш!
Адразу з левай кацапа! — раўлі нядобразычліўцы-салдаты і капралы, ускакваючы з месц.
У пашчэнку яго!
Гукам! Гукам!..
У зале людзі раздзяліліся на два лагеры. Маіх балельшчыкаў-цывільных было больш.
Для гледача раунд праходзіць надзвычай хутка. Але ж — ой як доўга цягнуцца гэтыя тры мінуты для баксёра ў цеснай клетцы рынга! Колькі ён, небарака, перажывае за сто восемдзесят секунд, якім, здаецца, ніколі і канца не будзе!
А колькі за гэты час прамільгне ў яго перад вачыма вобразаў, успамінаў.
Мой праціўнік зноў наблізіўся ўпрытык. Карыстаючыся тым, што суддзі супакойвалі балельшчыкаў, ён цыркнуў мне слінай у вочы. Вузкалобы хацеў мяне асляпіць ці вывесці з раўнавагі, але я не аслеп і на зачэпку не паддаўся.
Ужо ваду пускаеш! — пакпіў я толькі.
Тады ён прымяніў трук неспадзяваны. Калі мы сышліся трэці раз, Рыжы замахнуўся правым сярпом, знарок абмінуў цэль, а потым, нібы адводзячы назад руку, трэснуў мяне локцем у пераносіцу. Ну, з мяне было дастаткова!
Ва мне абудзілася страшэнная злосць. I я з усяе моцы ўдарыў вайскоўца ў дыяфрагму.
Ух! — выдыхнуў ён і адступіў, выставіўшы доўгія ручышчы, як упоры, каб трымаць мяне на дыстанцыі. Але я быў дужэйшы і цяпер умеў карыстацца сваёй сілай.
Гу-у-у!— зараўла аўдыторыя, калі Рыжы першы раз апынуўся на брызенце ў накдаўне.
У куток!— пагнаў мяне суддзя, бачачы, што я ўжо раз'юшыўся.
Суддзя стаў адлічваць секунды, а я толькі стаяў і не верыў сваім вачам: няўжо гэта ў мяне пад нагамі валяецца ненавісны Рыжы?
Валяўся ён!
Не падабаюцца мне твае фіялетавыя плямы,— кінуў знізу Левандоўскі.— Нібы ў саракагадовай бабы на вятру!..
Глупства! — адмахнуўся я рукавіцай.
Толькі спакойпа! Толькі, прашу цябе, не пары гарачкі, не зазнавайся! — маліў трэнер.
Ладна, як яно ўжо бу-удзе!..
Сем, восем... Но, пайшоў, бокс! — загадаў суддзя капралу, калі той быў ужо на нагах.
Але тут прагучаў гонг, і мы пайшлі адпачываць. Аб'явілі пачатак другога раунда, і ў зале закрычалі:
Куды Рыжы ідзе, глядзіце!
Гарыла, пашлі каго прынесці падушкі, каб мякчэй было падаць табе!
Волат, не шкадуй яго, бэнцні ў сківіцу яшчэ раз! Толькі адзіны раз!
Болек, пся крэў, дзе твая форма?! — патрабавальна раўлі вайскоўцы.