Добро вам тут жылоса...
О-ой, фа-айно! А паглядзелі б вы, як нашыя людзі ўраз перамяніліса па вёсках — ува ўсіх якіясьці светлыя вочы, добрыя ўсмешкі. Рухавейшымі нават пасталі і адважнейшымі: не пазнаць нікого цяпер! — Ніна спахапілася: — Ой, я, дурная, прыстала да вас з чым!.. Напэўно, хлопчыкі, есці надто хочаце? Ужэ бульбу на пліту паставіла і ваду грэю. Кароў толькі што падаіла. Зара памыецеса і — пакармлю абодвух, хадзем дахаты. Паўлік, бяжы кароў завярні! Хай быдло пастаіць з гадзінку на падворку — чорт яго не возьме.
Ладно, сам кароў прыпру, а ты бяры Васіля і вядзі. Пайшлі з табой, Паўлік!
Тату, а патрон ты мне прынё-ос? — не хацеў злазіць з бацькавых рук малы.
Потым табе, Паўлік, пашукаю і патрон, а покуль што на гэту цацку!
— А сто ето?
Глядзі сам! А дзе той, Ніна?
Улавіўшы ў мужавых вачах трывогу, жонка супакоіла:
Уладзік шчэ спіць — маленькі надто! Не хацела чапаць — само шчэ сон яму! Гэты ў мяне за гаспадара быў і за ўсіх стараўса, праўда, сынок?
Ма-ам, а тата з вайны прынёс мне во-о сто! — сын пахваліўся медальёнчыкам з выгравіраваным прозвішчам салдата, якія кожнаму выдавалі ў польскім войску для апазнання яго цела.— А калі ты туды зноў пойдзе-ес?
Толькі цяпер Шпак насцярожана ўставіў:
Ніна, а як мае там, не чула?
Ой, дакладно не ведаю, Васіль, таму брахаць быле-што, дальбо, не стану табе! Але, думаю, што і ў тваёй Зюты таксамо ўсё — дзякуй богаві!
Так мяркуеш?
Вядомо! Бо адно ў Скідэлі Саветы з паліцыянтамі ды асадні-камі ваявалі — цэлую раніцу таўклі іх, аж зямля грымела і шыбы дзвэнкалі! Нават мужчыны з Пясчанкі і Пузевіч бегалі Саветам дапамагаць... А па гэты бок Скідэля — без баёў прайшлі. Іхнія разведчыкі на такіх маленькіх ды валахаценькіх коніках праехалі — і па ўсёй вайне. Адразу стала ўласць другая! Таму ў Масалянах нічого выдарыцца і не магло.
То дзякуй, Нінка, і за такія навіны! — з палёгкай уздыхнуў салдат, зняў пілотку і рукавом мундзіра з шырокім абшлагам змахнуў пот з галавы, якая ў Шпака пачала ўжо лысець.— А то, разумееш, я ўсё слу-ухаю, слу-ухаю, як ты шчабечаш тут да свайго мужыка, а мне ўсё карціць ды карціць спытацца, але рота адкрываць баюса — а раптам ты кепскае што скажаш! Бо наглядзеліса з Лаўрэнам па дарозе мы на ўсялякае...
— Дарма, Васіль! Я кажу, ішлі амаль без баёў. Так радасно па вёсках іх спатыкалі! Савецкія танкі людзі прабавалі, дальбо, нават на руках паднімаць! А немцы...[3]
Ніна хвіліну падумала.
Не, не чуваць было, каб у вас чаго немцы нарабілі. Толькі ў Беластоку[4] народу много спалілі. Жывымі ў агонь пакідалі — багамолаў, што маліцца прыйшлі. А ашчэ — у Дамброве, кажуць, людзей ні з таго ні з сяго настралялі ды ўшчэнт вёску знішчылі[5]. Але і самі, хлопцы, вы ўжэ аб гэтым, напэўно, добро ведаеце, бо па хатах зараз пра тыя жахі людзі адно і валкуюць. О-ох, хлопчыкі, страх які! Добро, Саветы прыйшлі, а то шчэ невядомо, што гэтыя нямчыскі зрабілі б тут з намі, калі б назаўсёды засталіса,— не дай бог такое! Так што Зюта твая таксамо цябе з дзяцьмі выглядае, напэўно, ды не можа дачакацца. Пацярпі крыху! Памыешса хоць збольшаго, паясі ды пабяжыш сабе да іх.
А з панам — што? — спахапіўся Шпак.
Вішпінгам? Мужыкі як пачулі пра ўсё, адразу яго ў склеп пасадзілі. Саветы прыйшлі, і галоўны афіцэр захацеў арыштанта бачыць. Тыя прывялі. Афіцэр давай пана распытваць, дзе нарадзіўса, дзе вучыўса... А Вішпінг ашчэ за цара — гаспадарчую акадэмію скончыў, адкуль афіцэр родам. Загадаў адпусціць.
Ты ба-ачыш?! — надта здзівіўся Васіль.— А мы з табой, Лаўрэне, пана лічылі беларучкай! Ну і ну-у!..
Але Лаўрэн да іхняй гутаркі не прыслухоўваўся, бо ўсю ўвагу прыцягвала яго палавіна.
Нінка ад радасці аж свяцілася. Лаўрэн не мог ні вачэй адвесці ад яе, ні нарадавацца, ні надзівіцца — у яго такая пекная жонка? Няўжо?! Як ён, дурань яловы, гэтага раней не бачыў? I ўсё жыццё будзе яго?
Раптам яму вельмі захацелася быць з ёю, удыхаць пах яе цела, злучыцца, ціскаць яе і цалаваць. Аж дрыжыкі па ім пайшлі ад пят да галавы.
Умомант зляцеліся бабы, якіх мужыкі яшчэ не вярнуліся, ды пачаліся роспыты — дзе, што, калі і як.
Цалкам асмялелы сын церабіў бацьку:
— Тату-у, а цаму вінтоўку мне з вайны не прынёс?.. Тату-у, а вінтоўку прынясес другі раз, праўда?
— Ладно, дамовіліса, хлопец.
7
Нарэшце Лаўрэн прыбыў да свае жонкі, На абсыпанай белымі пялёсткамі магілцы трохлітровы слоік з язмінам пераламваў у чыстай вадзе недарэчы радасныя прамяні — Кіра, мабыць, са Светай вечарам прынеслі. Усё астатняе — без перамен.
3
У верасні 1939 года гітлераўскія войскі на кароткі час занялі частку сённяшніх раёнаў заходняй Гродзеншчыны — Скідэльскага, Ваўкавыскага і Гродзенскага. А разведчыкі — дайшлі нават да занёманскай часткі горада. Камандаваў войскамі генерал фон Бок (тым самым маршрутам генерал наступаў і ў чэрвені 1941 года).
4
Артылерысты танкавага корпуса СС, які першым уступіў у Беласток восенню 1939 года, і далі пачатак агульнавядомым зверствам, якімі потым так праславіліся гітлераўскія ваякі ў часы другой сусветнай вайны. Група п'яных салдат загнала ў сінагогу некалькі соцень польскіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці і жывымі іх спаліла (гл, «Ваенны дзённік» Ф. Гальдэра, т. 1, запіс ад 1О.ІХ.1939 года).
5
Набліжаючыся да вёскі Дамброва (цяпер ПНР), камандзір танкавай часці раптам успомніў: тут у 1915 годзе загінуў яго бацька, лейтэнант кайзераўскіх войск. Гітлеравец вырашыў на тым месцы пакінуць памятны след. Калі яго танкі выйшлі на прыгорак і адкрылася панарама вёсачкі Дамброва, ён загадаў баявым машынам развярнуцца ды ў гонар бацькі па беларуска-польскай вёсачцы даць «салют». Некалысі мінут немцы мала-цілі з усіх гармат па будынках і прысадах. У выніку — у Дамброве загінула многа сялян, іхніх жонак і дзяцей. Згарэла большая палова будынкаў. Падрабязнасці жудаснага ўчынку нямецкага афіцэра імгненна разышліся па Прынёманскім краі, пасяляючы ўсюды страх і насцярожанасць.