То выкінула б, што знайшла, і — толькі той бяды!
Там яшчэ былі но-огі!.. Ад гэтаго зара-аза бывае, мамка каза-ала!
— Выдумваеце вы там са сваёй мамкай штось!
— Пра-ада, дзед!
— А ў школу ўжэ рыхтуешса?
— Ага! Тата мне ранец з Мінска прывёз! Са шкелцамі, каб у іх фары ад машын блішчалі!
— То вучыса, унучка, там доброІ за мяне, і за бабу. Старайса, як толькі зможаш.
Я ўжэ ўмею казкі чытаць!
Умееш?
Але ўнучцы напрыкрала старога слухаць.
Дзеду, а чаму ў цябе такія чорныя ногі?
Бо ўжэ старыя.
Неа.
А ты думаеш — чаму?
Мамка кажа, ты іх ніколі не мыеш!
Мало што можно гаварыць. Калі цёнгле ходзіш босы, то мый іх ці не мый — адзін чорт.
Малая хвіліну памаўчала.
— А оты я ведаю, чаму яны чорныя! Такімі іх немец у вайну табе зрабіў! Праўда, дзед?
Дай ты веры, дзіця, што ты трэліш?!
А оты — праўда!
Патрэбны былі немцу мае ногі! Свайго клопату ў яго хапало аж надто!
Унучка ўважліва прыглядзелася:
Ты сёння галіўся?
Бо вас чакаў.
А-а... А-а...
Што ты ашчэ ўбачыла?
Дзе-ед, хі-хі-хі! У цябе... А ў цябе... З носа тырчаць валасінкі, хі-хі-хі-хі! I з ву-ухаў!.. О-ой, умо-ора! Гэта таксама табе немец зрабіў?
Ат, балбычаш быле што...
А я ведаю — немец! Называўся — Гітлер, а імя ў яго было — Капут, праўда, дзед? Пра-аўда, бо я ве-едаю! Як ты слухаеш такімі вухамі?! I нюхаеш як?!. Хі-хі-хі-хі!..
Стары вінавата павёў далонню па твары, а ўнучка ад весялосці аж сагнулася наўпол:
О-ой, умо-ора! |
Дзеду, раскажы што-небудзь пра вайну, га?
Цяпе-ер?
Ну! Толькі страшнае-страшнае раскажы, добра? Альбо смешнае-смешнае, каб аж сэрца запішчала!
Ат, столькі пра яе ўжэ гаворано і перагаворано... Дый не ў такую пару аб ёй правіць, унучка... Прыйдзе час адпаведні — тады і раскажу.
Цяпер раскажы, дзед, ну-у?
Лаўрэн надта быў негаваркі. Добра пра гэта ведаючы, малая дапамагла:
— А я ўжо сама прыдумала, слухай! Ну, едзеш ты на кані, а наша баба Ніна ўцякае ад немцаў. Ты е-е-едзеш, е-едзеш, а яна ад іх уцякае і ўцякае! Так было, дзядуля, праўда?
Пра-аўда, я ве-едаю! А каля лесу ўбачыў ты яе і крычыш: «Ба-ба-а!» Пад'язджаеш, а Гітлер з Напаліёнам трымаюць бабу Ніну за руку моцна-моцна і не хочуць табе аддаваць! Так было, дзеду? Было, я ведаю!
У час акупацыі аднаго разу гналі праз Бераставіцу немцы на станцыю партыю людзей для адпраўкі ў Германію на работы. Сярод будынкаў з дзесятак маладых шмыгнула салдатам пад рукі і ўцякло. Каб лічба нявольнікаў сышлася, афіцэр загадаў зараз жа партыю дапоўніць. Салдаты імгненна наладзілі на бераставіцкіх вуліцах аблаву. Выпадкова трапіла тады немцам у лапы і Лаўрэнава жонка — якраз насіла ў мястэчка масла мяняць на соль.
Ну і нацярпеўся ж пасля Лаўрэн з сынамі без гаспадыні. Хата зарасла брудам. На хлапцоў напалі вошы. Адна карова малака даваць зменшыла напалову, другая — запусцілася цалкам. Свінні запаршы-велі, а карыты аж загнілі. У збанках, каструлях і саганах нараслі сантыметровыя аслізлыя кажухі, і ўся ежа займела аднолькава кіславаты смак...
Шчасце, неўзабаве жонка вярнулася. Яшчэ ў Беластоку, калі эшалон з нявольнікамі зрабіў прыпынак на станцыі, каб набраць вады ў тэндар, нейкая немка — жонка высокага гітлераўскага чына — з вагона забрала Нінку да сябе ў служанкі. Кабета праз тры месяцы асвоілася, уцякла ды за адну ноч, як на крыллях, прыляцела ў Зялёную Даліну.
Лаўрэнава нябожчыца Светай надта даражыла. Мажліва таму, што ўнучка нарадзілася сямімесячнай, каштавала ўсім многа бяссон-ных начэй і трывожных дзён. Былі тыдні, калі ніхто, у тым ліку і ўрачы, не спадзяваліся, што выжыве.
I — на табе.
Гэтая казурка збіраецца неўзабаве пайсці ў школу. Упамінае Гітлера, Напалеона ды штосьці нават спрабуе кумекаць пра вайну. Калі жонка апавядала ёй пра свае бераставіцкія прыгоды? Ой, даўно. Два гады, як Нінкі няма сярод жывых, а малая памятае нават пра здзек з бабы. I будзе ўжо насіць гэта ў сэрцы праз усё жыццё. Яшчэ і дзецям сваім перадасць.
Лаўрэн ад здзіўлення анямеў.
— Немцы яе трымаюць, а ты выхапіў з торбы пісталеты, кінжалы, компасы, наставіў па немцаў і пачаў біцца! — сыпала малая падрабязнасці.— Праўда, дзед?
— А я ве-едаю — пра-аўда! I потым... А тады з кустоў выскачыў партызан на танку. Такі вялікі танк, з вокнамі, калёсікаў на ім і бомбаў многа-многа, бліскучых-бліскучых! Партызан як закрычаў: «Гэнды гох!» А гэта быў наш тата з шабляй і вінтоўкай, праўда, дзеду? Гітлер з Напаліёнам вас як збая-ацца, як кінуць бабу Ніну, як пабягу-уць па полі, па кустах, як пабягу-уць, умо-ора!