Ад неспакою Лаўрэн жыва апрануўся. Уладзікаву залатую клетку старанна зачыніў на ключ ды пачаў спускацца з трэцяга паверха.
Прабачце, суседзе, вы па свайго малога пойдзеце ў садзік і сёння?— звярнулася да яго ў пад'ездзе маладзіца — жонка дырэктара.
Ага...
Забярыце, калі ласка, заадно і майго Вадзіка, бо я, мабыць, не паспею!
Чаму не, гэто можно! — узрадаваўся Лаўрэн такому даверу малазнаёмай жанчыны.
Толькі ж на вуліцы ўважайце — пантэра з заапарка ўцякла, чулі, напэўна?
Адно цяпер успомніў і ён, як учора міліцыя па радыё папярэджвала людзей аб небяспецы.
Не такая яна дурная, каб да гэтай пары ў горадзе сядзець — у лесе даўно яна, напэўно. Мало бароў вакол горада?
Усё ж такі, я вас прашу!
Добро-добро, будзем уважаць, не бойцеса!
У садзік ісці было яшчэ зарана, і Лаўрэн, устрывожаны вясковымі ўспамінамі, сабраўся даваць па горадзе добрага кругаля, каб даўжэй пабыць з сабой.
ЦЕНІ МІНУЛАГА
Вырушыў з дому Лаўрэн увесь напоўнены прадчуваннем, як пач-не зараз песціць душу былым, і таму зноў адчуў сябе надта багатым. Бо ва ўспамінах гэтых бачыў частку свайго жыцця — яны служылі не абы-якой маральнай апорай: калі за свае доўгія працавітыя гады Лаўрэн нечаму і навучыўся, то было гэта надта важным ды чалавеку неабходным.
Горад ён ведаў, як сваю Зялёную Даліну.
За «польскім часам» Лаўрэн тут служыў у войску. Казарма яго 81-га стралковага палка імя караля Стэфана Баторага памяшчалася ля Старога моста. Пасля пераезду ў горад менавіта адтуль распачынаў ён сваё кожнае падарожжа.
Як ты не бачыш, перад былой казармай апынуўся і зараз. Пасля вайны Саветы дабудавалі ёй трэці паверх і з Германіі завезлі скрыні са станкамі. З той пары ўжо тры дзесяцігоддзі станкі тыя ляскочуць ды гудуць трубы тонка-суконнага камбіната.
Цяжка паверыць, але менавіта з гэтых варот, дзе сёння прахадная будка з бліскучай круцёлкай, заламаўшы пазаліхвацку набакір пілоткі, штодня выходзілі ён, масалянскі Васіль Шпак, бераставіцкі Бэрка і Міша Касцевіч з Баброўні. Чыстыя і пастрыжаныя, сытыя і свежыя, з арламі на пілотках і з бліскучымі лічбамі «81» на пагонах, са значкамі выдатнага стралка на грудзях зялёных фрэнчыкаў з добрага сукна, грукалі яны рытмічна падкаванымі чаравікамі, выстраеныя строга па ранжыру ў калоне па чатыры — у канец Падольнай вуліцы на палявое вучэнне на Румлёва ды спявалі:
Мелодыя на розныя галасы атрымлівалася ў іх магутнай і складнай — бытта на ўсю вуліцу грымелі на свае сто дваццаць трубаў. арганы з фарнага касцёла[6]. Як па камандзе, з вокан высоўваліся слухачкі і адразу рабіліся такімі зачараванымі, нібы песня ляцела да іх з неба, а перад імі маршыравалі архангелы.
«Не-е, цяпер гэтак салдаты не спяваюць, куды там. Розныя транзістары, мікрафоны, цілівізары, пласцінкі развучылі народ спяваць зусім. Новае пакаленне ўжэ нават не ведае, што такое можа быць, а неўзабаве людзі развучацца, мабыць, па-чалавечы і гаварыць»,— са шкадаваннем паківаў ён галавой.
Адтуль пачыналіся тады алеі вузлаватых ад старасці і дупластых каштанаў. Імі засаджаны быў увесь горад.
Бывала, калі зацвіталі вясной гэтыя самыя каштаны, ад свечак у белых кандэлябрах не адарваць было вачэй. Восенню вучні збіралі тугія плады ды выразалі з іх чорцікаў, конікаў і чалавечкаў. Перад самай зімой гаспадыні паміж аконных рамаў ставілі на ватнія падкладкі грыбочкі з каштанчыкаў. Некаторыя нават каштаны сушылі, затым малолі і рабілі каву...
Але новы віцэ-прэзідэнт горада — Цыдзік — вырашыў тыя алеі знішчыць ды ўсюды насадзіць «італьянскай ліпы», бо каштан яму здаўся дрэвам нешляхетным. Брыгады рабочых пачалі старыя дрэвы пляжыць. Гродзенцы ўзбунтаваліся, паадбіралі ў рабочых тапары, паламалі пілы і далі ім па карку.
Аднойчы Лаўрэнавай роце адмянілі палявое вучэнне, і з Румлёва спешным парадкам паперлі яе ў горад. Салдатам выдалі па тры халастыя патроны, бы на манеўрах, але загадалі адзець усім каскі. У баявой гатоўнасці рота некалькі гадзін прастаяла на казарменным пляцы. Устрывожаныя салдаты і афіцэры ламалі галовы — калі аб'яўлена вайна, то чаму выдалі халастыя? Кйлі — вучэнне, то навошта каскі?!
Душыць «каштанавы бунт» Лаўрэну так і не давялося. Парадак сумела навесці паліцыя са «стшэльцамі»[7] сама. Паліцыянты і праса-чылі, каб дрэвы спілавалі — да апошняга, а завадатары бунту трапілі ў халодную.
6
Дзядзька Лаўрэн памыляецца. Арган у фарным касцёле (фірмы «Вацлаў Бернацкі, Вільна») мае 30 рэгістраў і аж 2184 трубы і трубачкі!