Выбрать главу

Якраз пачалі падрастаць дзеці. Вясковыя аднагодкі на малых «шпачанят» абрынулі абразлівыя мянушкі. Як іх ні абаранялі настаўнікі, а далей другога-трэцяга класа дзеці Васіля не вытрымлівалі — школу адзін за адным кідалі.

Зюта на вёску люта азлобілася. Пачала агрызацца і абліваць масалянцаў граззю ды выдумваць, чаго не было і быць не магло, а гэта толькі падліло ў агонь масла.

З-за згрызоты і распаду вантробы злыя языкі паступова і загналі яе ў магілу.

За пару гадоў Зюта паспела так перасварыцца з усімі, што і хаваць яе не было каму — на могілкі завёз яе мужык з дзвюма глухімі бабулямі і старэйшай дачкой, бо астатніх малых на гэты час сваякі забралі.

Не лепшы лёс чакаў і мужа.

Пасля вайны Васілёвы дзеці падраслі і давай бацьку вытыкаць, што парабіў іх навек нешчаслівымі — ажаніўся з прастытуткай. А тут — новыя непрыемнасці.

Макар Казальцоў з Васілём падалі заяву ў сельскую партарга-нізацыю з просьбай прыняць іх у ВКП(б) ды залічыць стаж работы ў Камуністычнай партыі Заходняй Бе-ларусі. Тагачасны старшыня калгаса Савоська кандыдатуры адвёў, бо, маўляў, яны — выхадцы з іншай партыі[17], яшчэ невядома, чым пры Польшчы абодва занімаліся, ім не пра членства трэба зараз думаць, а — сушыць сухары, бо хутка такіх будуць у Сібір вывозіць.

Вярнуўся змрочны Васіль у той вечар дамоў, а наследнікі дабавілі — пачалі яшчэ вытыкаць яму мацерыну чорную кніжку і вуліцу Гувера. Пасля грызні з наследнікамі Васіль і кінуўся ў хлеўчык да тае самай касы...

«А прастытутка — таксамо чалавек. I не заўсёды яна была такой. Іншая нешчаслівая дзяўчына не мела за што сабе нават купіць і кавалак хлеба — у горадзе дарам хто табе яго дасць. А скуль ты на яго грошы возьмеш?

Найбольш, вядома, цярпелі вясковыя. Прыедзе такая на службу першы раз у горад, штосьці з пакамі ў яе не атрымаецца, а дахаты, бедная, вярыуцца ўжэ не можа, бо яе хлопца за гэты час бацькі паспелі ажаніць з другой, і — што няшчаснай рабіць? Былі выпадкі, калі такія з моста кідаліса ў Нёман, клаліса пад поезд альбо выпівалі раствор ад галовак з запалак. А ікшая — ішла «на брук», як гаварылі ў той час».

Служанства ў горадзе мусіла прайсці кожная дзяўчына, калі хацела мець хоць які грош на пасаг, інакш — адкуль ты яго тады ўзяў бы? На вуліцы трошы не валяліся. А яшчэ служанства дабаўляла вясковай дзяўчыне сталасці, было тым самым, што цяпер некаторым — экзамен, калі не больш. Зараз, вядома, мала ўжо хто і памятае.

Зрэшты, усю трагедыю таго пакалення вясковых гаротніц і сам разумееш, калі галаза пасівела ды выпадаюць апошнія зубы, бо ў той час на свет чалавек глядзеў цалкам іншымі вачыма. Вядома, не ўсе былі такімі дурнымі — Шпакоў Васіль разглядзеў, што да чаго, і тады. Ён з Зютай Бельскай нават унь павянчаліся.

Не дай бог, якой доляй іх надзяліў лёс.

4

Кожная панская кватзра мела абавязкова чорны ход. Вёў ён праз вузкую стромую ды змрочную лесвіцу, але яе невыгоды ніхто не заўважаў, хоць служанка менавіта тудой валачыла з падвала вёдры вугалю, бярэмы дроў ды перла з базару кошыкі з мясам, садавінай і хлебам — ненажэрнаму панству на стол. Каб невядома колькі ў доме жыло маладых мужчын, ні аднаму бычку і ў галаву не прыйшло б служанцы дапамагчы ці хоць паспачуваць.

Чорным ходам магла іншая дзяўчына і бацьку з мацерай да сябе на хвіліну пусціць, калі тыя прыязджалі з вёскі чаго-небудзь у горад...

Паны жэрлі ў тры горлы ля накрытага сурвэтай стала з відэльцаў ды лыжачак, смакавалі ўсё свежакькае і пахучае. А служанка з'ядала на хаду халоднае на кухні толькі тое, што заставалася, зныдзганае, ад панскага балю ды што яшчэ пані, зрабіўшы вялікую ласку, ёй выдзеліць.

Ух, якая панавала сцяна паміж служкай і панамі! Нездарма і тую рэвалюцыю людзі зрабілі — больш такога вытрымаць, вядома, чалавек не мог.

Ніну служанства таксама не мінавала.

Потым прывозіў ён з жонкай сюды не раз лішак бульбы на праданне, каб накупіць корту хлопцам на вопратку. Поўны палукашак набівалася суседак. Усю дарогу, бывала, бабы мелі аб чым успомніць — і пра тое, як паны служанцы хлеб выдзялялі, як не давалі аніякага прадыху, як абдурвалі з аплатай. Іншы панок, зараза, так і чапляўся, так і прыставаў. Заставацца з ім адзін на адзін у памяшканні нельга было і мінуты.

Ніна дзівілася:

А паглядзіш на такого збоку, ніколі і не падумаеш, што на падобкае здольны! Паважны, элеганцкі, дарагім мылам пахне! Кіп-цюры тыя ад лаку на ім блішчаць, модны гальштук з залатой пры-колкай вісіць, і сам цёнгле — «прошэ бардзо», «пшэпрашам бардзо», «пенкне дзенькуен», «нех шановна паненка сень не обавя», «естэм до услуг шановнэй паненкі»!

вернуться

17

Камінтэрн у 1938 г. Камуністычную партыю Заходняй Беларусі распусціў, беспадстаўна абвіназаціўшы яе кіраўніцтва ў варожых намерах да ідэі Леніна. У сувязі з гэтым былыя «кэпэзэбаўцы» да 1956 г., калі абвінавачанне было знятае, хадзілі з крыўдным ярлыком.