«На, тату, лепш транзістар,— сказаў.— Слухай лепш яго, бо мая Кіра не можа цярпець тваёй мандаліны. Не пераносіць баба. Гаворыць — ад яе баліць надто галава. Не хапало шчэ, каб мая жонка думала, што ты здзяцінеў на старасць! Сам ведаеш, якая яна ўшчыплівая ды ўпартая. Даю табе ўзамен. Во гэтую галку так пакруціш, і ён уключыцца, гэто зусім просто, не бойса! А тут дзёрнеш уверх так пупсік і — антэна вылезе! Тут — Масква, Мінск, а во— Варшава! Яна часто народныя песні перадае, абэркі ды кракавякі розныя на акардэоне рэжуць адтуль файно, я і сам люблю часамі іх паслухаць!..»
Пачуўшы зараз песню пра «зялёны светафор», Лаўрэн з крыўдай нагадаў выпадак з мандалінай ды са злосцю ўпікнуў сына з нявесткай, бытта Уладзік і Кіра стаялі перад ім:
— Заткнулі б лепш гагаўку гэтай піскле! I патупаў далей.
За скверчыкам учора пачалі разбураць стары дом, і Лаўрэну захацелася ўзглянуць, як там ідуць справы. Прыбыўшы на месца, выявіў — ад таго дома і след прастыў. Здарэнне адзначыў ужо са здавальнекнем — нібы вырвалі гнілы зуб у роце здаровага чалавека і цяпер ён не стане больш псаваць выгляду. Адкрылася глыбіня падворка — яго да жоўтага пясочку развярнуў нож бульдозера. Толькі ў самым кутку свежанькай пляцоўкі ззяла яміна — там якраз палілі старыя пакрышкі. Мабыць, накідалі іх у агонь многа, бо тлусты слуп дыму валіў густы ды чорны.
Калісьці ля вакзала апынуўся Лаўрэн упрытык з паравозам. Бочка цыліндра раптам як бы здрыганулася ды так чмыхнула імклівым струменем пары, што імгненна вымыла з броўкі перад сабой усе каменьчыкі ды жвір аж да грунту, а яго самога ледзь не зваліла з ног. Упершыню ўласнай скурай адчуў ён тады сілу пары ды падумаў — нездарма цэлыя эшалоны вугалю гаыяе па рэйках ды круціць розкыя трыбы і трансмісіі на заводах.
«Няўжо і дым гэты кельга як-небудзь выкарыстаць,— успомніў ён цяпер выпадак на вакзале.— Унь, хітрыя немцы ў першую сусветную вайну напаўнялі, кажуць, дымам свае цыпіліны, і тыя страшыдлы лёталі, куды толькі нямецкім лётчыкам уздумаласа, нават — на Вільню. А пусці на добрае дзело гэты кручаны жгут? Ліхо ведае, што можно было б зрабіць ім! Ы-ых, які шчыльны, ты паглядзі! А густы і смалісты: страх і падумаць, што за сілу ў сабе тоіць — мо з восем коней, і што? У небо такое дабро пускаюць!»
За высокім плотам перад двухпавярховым будынкам — усе дрэвы ўсыпаныя перастаялымі вішнямі. Былі яны аж чорныя. Блішчэлі на сонцы плады, бы вугалькі, не кранутыя нават вераб'ямі — абжэрліся, падлы, і тыя. Выглядала на тое, што на дрэвах вішням гэтым да зімы так вісець...
Са здзіўленым абурэннем, з трывожнай бацькоўскай спагадай,— бо ў прадчуванні спаткання з унукам настрой яго мяняўся,— з адценнем не то старэчай замілаванасці, не то гордага захаплення Лаўрэн паківаў галавой, уздыхнуў ды вымавіў услых:
— Ох, дзеці, дзеці! Каб з магіл усталі вашыя дзяды з прадзедамі і падзівіліса на ўсё гэто, то, напэўно, вам сказалі б — дагаспадарыцеса вы, што шылам хлеб есцімеце! Такая распуста да дабра давесці не можа!
З НАШЧАДКАМ ЗА РУКУ
Хлопчыка ён забраў з дзіцячага садзіка разам з суседавым Вадзікам ды накіраваўся ў горад. Малыя прадоўжылі нейкую сваю спрэчку, а Лаўрэн, насумаваўшыся за цэлы дзень адзін ледзь не да вар'яцтва, са здавальненнем і скрытай цікавасцю пачаў прыслухоўвацца да іхняй балбатні.
Суседаў хлопчык выхваляўся:
А ў мяне дома ёсць зілёная банка, і я налью ў яе з батарэі электрычасці!
Унуку не хацелася быць горшым:
А мой тата — шафёр! Ведаеш, на якім аўтобусе егдзіць? Такім — як домі. Не — як цэлых тры дамы!
Сябар не адставаў:
А мой тата на дом можа нават залезці, от!
Ну і што-о? Мой шчэ вышэй залезе!
— А наш — самы галоўны ў горадзе міліцыянер!
Уражаны напавал такой інфармацыяй, Ігар на хвіліну анямеў, не ведаючы, чым крыць. Лаўрэн жа не мог устрымацца ад усмешкі, бо кожную раніцу назіраў, як па суседа прыязджала малочна-белая «Волга». Чалавек быў надта важным начальнікам — дырэктарам вялізнага камбіната, але ў малых на людзей — свая мерка.
I тата мне сёння сіні аўтамат прынясе! З лямпачкай! Толькі — бзых-бзых-бзых!
А ў мяне будуць дзедавы акуляры, калі ён памрэ, праўда, дзед? — турзануў яго ўнук.— I бляшаная банка тады будзе маёй, у якой ты трымаеш грошы, дзед, праўда? Тая — з малюначкамі на баках, што на шафе стаіць?