Выбрать главу

Во, во, і ён гэтаго трымаўса!..

Але хлопцам твой Нічыпар, помню, быў даволі драчлівым. Бы — Вацак Шмігельскі, мой швагер. Надто гарачыя і забіякаватыя абодва былі. I цваныя. Таксамо адзін і другі потым огера[21] трымаў, каб парысавацца...

О-о, з маго забіяка быў — не дай бог! А яго огер сколькі мне жызні адняў! Бо ўсё за дзяцей баяласа, каб не прыдушыў каторае, як выскачыць на падворак са стайні!

Дасталаса, выходзіць, табе за ім, Соня... I цябе, бедную, напэўно, біў?

I не кажы! — бліснула яна ўдзячнымі вачыма.— А што зробіш, Лаўрэн? Я і раней ведала, што ён такі, але горка рэдзька, ды ядуць, цяжкі замуж, а ідуць!

Пажурылася хвіліну Сонька і зноў пачала выхваляцца:

— Аднак жызню са сваім стэльмахам, хай яму будзе царство нябеснае на тым свеце, не горш за іншых правяла! Было ў нас і тое, і другое... I шчасця нават спазнала... Канечне, спазнала, а як жа! Адно, вядомо, кароткае — як квітненне папараці ў свентаянскую ноч! Каб ты адно бачыў, якое пахаванне яму справіла — цэлы рок людзі адны адным перадавалі, і я надто ж ім, павер, праславіласа ў сваёй акрузе. З грамадзянскай паніхідай! З памінкамі аж на сто чалавек! З духавым аркестрам на сем трубаў і барабан — восьмы!.. Шчэ потым файны помнік з Літвы за тры з паловай тысячы прыперла яму на магілу ды падумала — усё, баба, выдаіласа ты цалкам і ў адной кашулі зрэбнай, мілая, засталаса цяпер. Дай ты веры — такія выдаткі, што іншаму і не сніласа б! Ажно — не! I дзецям усім дапамагаю! I кожнаму ўнуку школьную форму спраўляю, учора старэйшаму справіла файную марынарачку і сабе абнову купіла! А не паспела і зглядзець, бачу, зноў у мяне на кніжцы болей за паўтысячы гатоўкі[22] ляжыць! Сонька весела ўздыхнула:

Грошы е-е-е! I адзенне маю файнае — зімовае, асенняе і на лето! I з габардзіну, і з драпу!.. Вядомо, е яно і ў цябе, напэўно, бо з Нінкай вы тое-сёе нажылі таксамо! Пенсіі ў нас з табой не кепскія, і дзеці твае ды мае даўно павырасталі, на моцных нагах стаяць, у гнёздах сваіх жывуць! Мало мы з табой «ранткавалі» і любіліса, але добро ведаем адзін другого! Сколькі нам наканавано, шчэ пажылі б! От, у наш садок, напэўно, салавей ужэ не прыляцеў бы, але ж з дзесятак гадкоў шчэ пацягнулі б: пажылі б у згодзе — бы пара качачак-неразлучніц на нашай старыцы, бы тыя дзве каляінкі на польнай дарозе ўздоўж Нёмана...

Памаўчаўшы, заклапочана:

Толькі дзе падзецца — «Дарагі мой, дарагі, дарагі мой, модны, адгулялі мы з табой па расе халоднай!»

Змянілі шыло на мыло.

Во-во! Ты, велькі дурань, сваю хату сынам адбуліў, а я, булавешка такая самая,— зяцям, і боўтаемса тут ля чужых муроў, цьмім на божым свеце...

6

Так яны і крочылі па алеі з высокіх таполяў, на самых вяршынях якіх цямнелі гнёзды амялы. Пры боку зямлячкі — знаёмай і блізкай да балючай туті, з адчуваннем поўнай уласнасці ўжо над гэтай кабетай і з жаданнем ёй нават падпарадкавацца, як некалі Ніне, Лаўрэн тупаў, устаўляў сяды-тады слова, слухаў, і яму ад здавальненыя ды спакою даўно-даўно не было аж так добра.

Пасля таго на вёску шчэ не егдзіў?

Лаўрэн заматляў галавой.

Не цягне?

Шчэ як!

Хочацца на хутар паглядзець?

I гэто. Але найбольш, халера на яго, ведаеш, чаго цягне? Не паверыш, напэўно!

Ну?

Толькі не смейса. Часамі хэнць надто бярэ босым па полі пахадзіць.

О-о, дзе ты паходзіш тут — адразу абсмяюць! — паспачувала Сонька.— О-о, чаго захацеў! Босым тут і не думай куды вылазіць! Тут такое ўсюды панство развялоса, што даваеннаму — не зраўнацца з ім нігды!

I я над гэтым не раз думаю, чаму так атрымліваецца... А там — хадзі, як сабе хочаш! Пясок ужэ халодненькі, але не настылы. Затапіў бы ў яго шпары ды адразу сілы, бы таму зубру, ад зямлі прыбавіласа б! Якраз самы разгар бабінаго лета. На палях вянуць бадыді бульбоўніку. Снуюць дымкі вогніскаў. Печанай у прысаку бульбай файно так пахне, і дзеці з недагаркамі лётаюць. Нядаўна глянуў у парку на траву ды сабе падумаў — над Нёмнам, напэўно, другую атаву пайшлі касіць у пойму...

Пэўне. Пакрова на носе, а такая стаіць цяплынь,— задумалася і Сонька.— Кажуць, усё з-за высакоснаго року такое, то, можа, і праўда. Падумай толькі, бульбу людзі амаль выкапалі. Цукровыя буракі само збіраюцца недзе вывозіць на станцыю. Агароды некаторыя людзі павызбірвалі. У нас казалі — на пакровы заганяйце у хлеў каровы, а тут гэтыя самыя каровы могуць шчэ ў полі наесціса добра, бы летам.

— Наяду-уццо, пазбіско шчэ е-е!

Хвіліну абое зноў памаўчалі, задуманыя.

I я таксамо сумую. А часамі збярэцца на душу, то хочацца кінуць усё к чорту і туды на крыллях ляцець...

вернуться

21

Жарабец (мясцовае).

вернуться

22

Наяўныя грошы (мясцовае).