Выбрать главу

Нарэшце Уладзік кінуў брату:

То пачынай, ці што?

Старэйшы абурыўся:

Хітры! Твая выдумка, твой інтарэс, ты і пачынай, а чаго мяне выстаўляеш?

Ха, па-твойму, усё гэто адзін я прыдумаў? — праскрыпеў асілак крэслам.

А хто — дзядзя?

От табе і на-а!!

Хібо — не?

Ты ска-ажаш!

Хвіліну панавала папятае маўчанне.

Тады пайшлі вы ўсе к ядронай мацеры, слабакі! — п'янаваты Франак рубануў паветра рукой: — Ат, дзе маё ні прападала — хай прападзе і на гэты раз!

Грукочучы табурэткай, пад'ехаў да Лаўрэна.

Во што, дзядзьку, паслухайце, што вам скажу! Мы тут усё з вашымі сынамі дэталёво і падрабязно абмазгавалі, так і гэтак прыкінулі, тое-сёе ўзважылі, там-сям разведалі-разнюхалі ды ўхвалілі — вашу хату, дзядзьку, даўно трэ... Яе ўжэ даўно... Ну, трэбо яе, хочаце ці не хочаце, а даўно-даўно...

Але і пляменніку штосьці не дало гаварыць — зухаваты сваяк і той раптам апёкся і зазлаваў:

Цьфу, халера, не магу! Зрэшты, да ну-у вас, сваячкі, пад лысую хале-еру! А шчэ займайса тут справамі Маркевічаў, бытто сваіх не хапае!

Адвярнуўшы твар ад пліты, умяшалася нявестка:

Не слухайце іх, не слухайце! Гэтыя спрытныя махляры і камбінатары ашукваюць вас!

Чаму ашукваем?

Хіба — не?

Муж вызверыўся:

А ты тут хто такая?

Скажаш, чужая ім?

Сумняваласа?

— Не, ведаеш!..— уздрыгануў жончын голас.

Святланка ўвесь час пільна сачыла за перапалкай, стараючыся ўлавіць — з-за чаго аж так спрачаюцца дарослыя.

Уладзік збавіў тон:

Просяць цябе, Кіра, язык сунуць? Заплацілі табе за гэто? Стой, бабо, ля сваёй печы ды займайся блінамі!

Па-твойму, гэта — справа не мая? Па-твойму, я не маю права дома і выказацца нават?

Настане час — выкажашса!

Ох Уладзімір, Уладзімір, ох, і пакарае ж цябе за гэта лёс, а заадно — і мяне з дзецьмі!

Не баюса тваіх забабонаў!

Не забабоны гэта, апамятайся!

А я сказаў — забабоны!

Мала што ты скажаш! Ты нагаварыць можаш і такое, што сам потым не рады! Апамятайся! У нас жа дзеці! Калі зробіш, што надумаў, тады...

Ну, кажы-кажы, што тады?!

Сама не ведаю... Адно помні... Потым будзеш... I нас са Светай ды Ігарам потым...

Нявестка расплакалася, бразнула нажом па пліце ды пабегла ў бакоўку.

Ма-ам, ты куды-ы? — кінулася за ёю дачка.

Уладзік, нашто ты на яе так? — з папрокам паківаў галавой бацька.

А хай, нарэшце, ведае, што ёй тут — не музей! Распусціласа, панімаеш, бы цыганская пуга, і кроку без яе не ступі ўжэ! Я да яе старых лезу? Бачылі вы такое? Альбо хай скажа яна — лезу да іх? Ніколі не пруса! Ашчэ з цесцем часамі павітаемса, нават перакулім сяды-тады чарку-другую ці словам перакінемса, а цешчу — і ведаць не хачу! Нават калі з ёю і спатыкаемса дзе выпадково, у нас жалезны закон — ні яна ў мае справы не лезе, ні я — у яе таксамо.

Загаварыў Павел:

Супакойса, хлопец, у гарачай вадзе ты ў нас купаны — усім пра гэто даўно вядомо! Боўдзіло, яна ж не можа іначай, разумееш? Мая Галя, калі пачула пра наш намер, узняла таксамо велькі гвалт, таму не захапіў яе нават сюды, каб спакайней можно было дамовіцца. Уяўляеш, якое пекло яны нам тут наладзілі б!.. Халера, бытто згаварыліса чортавыя бабы!.. Ладно, нічого з тваёй Кірай не станецца, пабачыш. Паплача, парумзае ды перастане — у іх гэто выходзіць спраўно, не так, як у мужыкоў.

Старэйшы хвіліну меркаваў, як лепш сказаць.

Мы хочам пра іншае, тату. Паслухай уважліво, бацьку!

Ляпнуўшы старога па плячы, Павел у свае словы пастараўся ўкласці ласку і любоў:

Толькі ты, чорт, не падумай ашчэ чаго-небудзь кепскага, бо мы табе ўсе жадаем толькі дабра — і я, і наш Уладзік, і нават Франак!

Дваюрадны брат аж захлынуўся:

Хто, я-а! Ды мяне, дзядзьку, заўсёды да вас, як да бацькі роднаго, цягне! Да вы мне і е родны бацько!.. Да я кожны раз вам, дальбо, я вам заўсёды... Э-э-эх!.. Ды ведаеце, як я вам, дзядзьку, спрыяю?

Фр-анак, Франак, супакойса, мы з братам самі даўно гэто бачым і цэнім! Слухай, тату! Ты, тату...

Разжаліўшы сябе гэтак, Павел уталопіўся на бацьку разгублена.

А-ай, не ведаю, як табе лепш гэто і ўталкаваць!.. Ну, сам скажы тады, як тут жывецца табе на аднаселлі, калі гаварыць папраўдзе? Толькі — па-чэснаму кажы!

Жылося — як маглося, ніколі над гэтым Лаўрэн асабліва не задумваўся. Ён усё яшчэ не мог уцяміць, чаго хлопцы ад яго хочуць.

I сын дапамог:

Аднаму табе на хутары, напэўно, не соладка? Прызнавайса! Адно кажы шчыро нам, бацьку, як на споведзі гавары! Цяжко, мы ўсе добро самі разумеем і не раз, не два, калі зыдземса там у горадзе абодва, а то і з Франакам, калі да нас завітае, пра гэто і талкуем. Не думай, бацьку, што пра цябе ўсе мы там зусім забыліса, што на цябе паставілі крыж — о-о, не-е! Ну, добро, калі ўсё ідзе добро. А як зля-жаш, хто табе доктара выкліча, лякарства якого прынясе ці хоць звычайнай вады кубак падасць? А не дай бог ашчэ памрэш, ніхто ж аб гэтым і ведаць не будзе!