Тут жа з легкавых можна сабраць даўжэзны караван!
Што за дзікае, бязмозглае марнатраўства ў краіне, якая так славіцца ў эканоміцы сваімі дасягненнямі ды служыць узорам, што за парадокс?!.»
Вядома, нармальнага чалавека не можа не крануць выкінутая машына са спраўнымі вузламі — вынік мазольнай працы высокай кваліфікацыі майстроў ды апошняе дасягненне ў творчасці таленавітых спецыялістаў.
Хапаюць за душу ператвораныя бульдозерамі ў кучы
ДРУзу домікі з яшчэ моцнымі рамамі акон, з дубовымі дзвярыма, з прыгоднай кафляй і цэглай ад печаў, са смольпымі бэлькамі, якія маглі б яшчэ ляжаць сто гадоў.
І ўсё гэта яшчэ не трагедыя. Мы аж занадта ведаем — часта куды танней пабудаваць нешта нозае, чым займацца утылізацыяй. Таму праходзім міма, супакоіўшы сябе — у прыродзе нічога не гіне. Маўляў, атамам ды малекулам, з якіх складаліся разбураныя домікі і сплюснутыя прэсам у аладак легкавыя машыны, неўзабаве давядзецца існаваць у новай форме, і тыя самыя атамы з малекуламі перамены нават не адчуюць.
Адным словам, для супакаення служаць нам пераканаўчыя доказы няўмольнай эканомікі.
Куды горш з чалавекам.
Сапраўдная яго трагедыя ў тым, што, калі стане пажылым ды пойдзе на пенсію, да канца дзён сваіх носіць у сабе гэтак дарагім коштам здабыты жыццёвы вопыт. Але вопыт, на вялікі жаль, не кадзіруецца ў біялагічныя перфакарты і яго не закладзеш у гены наступным пакаленням.
Не ў прыклад той самай смаляністай бэльцы з разбура-нага доміка, белай кафлі альбо якой-небудзь плоскай цагліне такія людзі яшчэ і выдатна разумеюць парадаксальнасць сітуацыі, таму з-за гэтага церпяць, хоць і бяссільныя што-небудзь перайначыць.
Чаму ж наш эталон мудрасці — прырода — дапускае марнатраўства вялікіх каштоўнасцей сярод людзей, бы з тымі звалкамі яшчэ здатных для язды машын, якія мы нагрувашчваем за гарадамі з-за сваёй безгаспадарлівасці?
Чаму кожнае дзіця адольвае нялёгкую навуку звычайнай нават хацьбы, хоць існуе тысячагадовы вопыт пакаленняў перамяшчэння па зямлі пехатою?
Чаму і ва ўсім іншым кожнае пакаленне імкнецца набыць вопыт абавязкова толькі свой і не надта нас слухае?
Ці ў з'яве гэтай закладзена вялікая мудрасць — натура спецыяльна так усё заблытала, каб людзі цанілі лепш зробленае ўласнымі рукамі?
Ліха яго ведае.
Пэўна адно: унукам маім цяжкі мой, мазолісты і крывавы вопыт як бы — ні к чаму. Сціснуўшы зубы, здабываць яго мусяць самі. Я, напрыклад, спазнаў жыццё аж надта, а сын мой бытта бы і не выкарыстаў ні адной маёй парады, жыў паводле ўласных правіл. А вырас на патрэбнага людзям і грамадству чалавека, а я ў ім, як і ў яго сябрах, адчуваю ўжо частку сябе.
Словы невядомага паэта:
Менавіта так яно і бывае.
Але вернемся да нашага дзядзькі Лаўрэна.
СВЯТЫЯ МУКІ СУЧАСНАГА ПАКУТНІКА
1
Маркевіч у горадзе ўсё больш адчуваў на сабе якісьці тэрор асяроддзя, і супроць гэтага тэрору бедны чалавек быў абсалютна безабаронны.
Вось і сёння, пускаючы пасля снядання на двор дым, Лаўрэн з цыгаркай у зубах тырчаў ля адчыненай фортачкі, прыглядаўся ды прыслухоўваўся, пераскокваючы невясёлымі думкамі з прадмета на прадмет. Час цягнуўся занудліва доўга, а раыейшыя згрызоты, бы тая грунтавая вада, спадцішка выплылі зноў, напомнілі аб сабе, сціскаючы сэрца, бы шчамілам.
У дзіцячым пакоі Кіра якраз з дачкой збіралася рабіць урокі. Нявестка покуль што вяла допыт:
Святлана, ты чаго ўчора са школы пайшла адразу не дадому — ліха ведае куды цябе панесла!
Маўчанне.
— Ну, адразу мне скажаш ці — пасля лупцоўкі?
Дзяўчынка з усхліпам пачала апраўдвацца:
Бо мы вы-выйшлі са школы, а ц-цябе няма!
Ну і што?
Віця гаворыць: «Хадзем са мной!» А я кажу: «Ку-ды-ы?» А ён кажа: «Са мной ідзем!» А я кажу: «А-ай, мяне мамка шук-каць стане зара!»
Ну?
А Віця маю руку не выпускае! Я кажу яму: «Пусці, мне трэбо ісці!» Але ён не слухаецца! Ідзем, ідзем, ідзем, і ён усё мяне за руку трымае і трымае...
Ну?
Зайшлі да іх, а ён не пускае...
Бо-ожа, ці ты такая ўжо хітрая з гэтай пары, ці — бесталковая?
Кажы, якая?
Не ведаю, мамачка...
I ў каго ты ўрадзілася?
Не ведаю, мамачка.
Што з цябе будзе, калі вырасцеш ды пачнуць цябе вадзіць гэтак па кватэрах яшчэ і якія-небудзь хуліганы — ім таксама не зможаш супраціўляцца?