Выбрать главу

На на-ас?! — запэўніў старэйшы.— Нігды ў жызні!

Самі вы, дзядзьку, сказалі,— сколькі вам тут шчэ засталоса ту-паць? — дапамог дваюрадным братам Франак. літасціва азіраючы Лаўрэна.— Затое цяпер вашыя хлопцы на ўласных лімузінах — то адзін, то другі — катаць стануць, і галава ні аб чым балець вам не будзе! Нават пан Вішпінг такой выгоды не меў, якую мецьмеце зараз, дзядзьку, вы!

Лаўрэн з недаўменнем узняў на іх вочы:

Адразу з яе выходзіць, так пакінуўшы тут усё?

Чаму так — адразу?

Хто табе, тату, сказаў?

Сынам гаварыць Франак не дазволіў:

— Э-э, дзядзьку, дзядзьку, як вы не разумееце, дальбо! Бытто на небе жывеце! Біць у хамут тут ніхто і не збіраецца, бо само афар-мленне зойме пару тыдняў — ведаеце, якую «свенту бюракрацыю» паспелі развесці ўсюды — страх адзін! Але мы з вашымі хлопцамі пра што трэба распыталі і пра ўсенько даведаліса! I ашчэ трэбо папахадзіць! Покуль таго-сяго падмажам, покуль у сельсавеце выб'ем дазвол і ў старшыні дакументы па ўсёй форме нарыхтуем, покуль паставім на іх усе пячаткі, штампы ды нумары — добры кавал часу міне! Але пра гэто вам няма чаго клапаціцца. Пяшком нікуды хадзіць не будзеце, не бойцеса!

Ты — што? Сумленне нам не дазволіць старого чалавека ганяць туды-сюды, шчэ і роднаго бацьку — самі ўсё залатвім! — запэўніў Уладзік.— Але дзісь пачынаць не варто — субота. Ха, у нас, у горадзе, домаўпраўленні і ў суботу працуюць — ідзі ў іх і дамаўляйса, што трэбо, а ў вас, на вёсцы, бачыш ты іх, прыдумалі сабе свято, вяльможы такія!..

Я й кажу — як пана вазіць будзем! — пацвердзіў яшчэ раз Франак, выскаліўшы ва ўсмешцы моцныя зубы з чырвонымі мясістымі дзёснамі.— Часамі — якы, а іншы раз — я на сваёй грузавічцы ў кабіне падкіну ці свайму рыжаму напарніку загадаю вас падмахнуць куды трэбо! Што зробіш, сваякоў трэ выручаць, праўда?

Толькі цяпер Лаўрэнаву душу агарнула роспач.

Уся гаспадарка, якую раптам адымалі,— ладная хата з хлеўчы-камі, калодзежам і дагледжаным падворкам, з роднымі ліпамі, віна-градам і плотам — планка ў планку, а за імі — новенькія вуллі, памаляваныя кожны на свой колер, гатунковыя грушы ды яблыні, тлустазямлістыя градкі агарода — заселі назаўсёды ў кожную клетачку яго спрацаванага цела.

Было такое ўражанне, бытта няўмольная бруя Нёмана імкліва вымывала з-пад ног яго апошні пясок і Лаўрэн вось-вось меўся бултыхнуцца з галавой у глыбокую яміну — апрануты, не развітаўшыся ні з кім, не паспеўшы нават уцягнуць у сябе хоць крыху паветра. Яму нагвалт захацелася знайсці які-небудзь ратунак.

За гэтыя тысячы зафундуем Уладзіку самую апошнюю мадэль, хай і ў яго будзе! — паўтарыў старэйшы.— Цяпер, тату, у горадзе кожны нават жук і жаба маюць яе. У горадзе без машыны ты — не чалавек нават, дальбо! Правільно Уладзік сказаў тут — нуль, шчэ і без палачкі! А так, падумай сам: у Маркевічаў стане іх аж дзве, калі не лічыць, што і Мікалай недзе на сваёй таксамо егдзіць. Хто такім змеханізаваным табарам зможа ў Зялёнай Даліне пахваліцца яшчэ, хто? Такого ні я не ведаю, ні — ты! Во будзе!.. А за астатнія грошы — помнік мацеры зараз жа адбухаем, бо нікуды ад яго не дзенешся! Трэ мацеры гэто зрабіць абавязково, хібо ж мы самі не разумеем? Шчэ як! Ха, нават і цётка Марыся не раз вытыкала — голая магіла!

П’янаваты Уладзік пацвердзіў:

А яна не такая? Голая і е! I гэто па ко-ом, б-бляха, па нашай мамцы! Па такім чалаве-еку, м-м-мых! Усе зялёнадалінскія бабы нават пальца яе не вартыя!

Франак паддаў жару:

Каб вы толькі паслухалі, Павел, і ты, Уладзік, што тут з-за гэтаго вашыя зямлячкі брэшуць, што выдумляюць, якія на вас бочкі катаюць!

О-о, у вас мо-огуць! Бытто іх датычыць!

Халера іх бяры, хай сабе гаўкаюць, калі іншай работы не маюць, усім сабакам пыскі не раздзярэш!

Праўда твая, Павел! Адзін дурань меле, другі — перамолувае! Ну і няхай! Мы шчэ такі адгрохаем, маючы гатоўку, што ў вашай, бацьку, Зялёнай Даліне ўсе пад стол схаваюцца — адрас майстэрні ад прафесаршы запісаў!

Уладзік паляпаў сябе па кішэнях.

Стой, дзесьці тут у мяне быў на цыгарэтнай пачцы нашрайбаваны, няўжэ выкінуў? Гэто не тая, і гэто не, і гэто... Э-эх, халера, няма ўжэ, пасеяў! Глупство! Хай толькі з'явяцца ў нас грошы, зноў вазьму ў яе, хібо пашкадуе? Напэўно дасць! Цяпер нам галоўнае — паперы вырабіць ды гатоўку хэпнуць!

Абы галава, а жолудзі будуць! — падтакнуў Франак.

Во-во!

Азваўся сумны Павел:

Ну, дак вып'ем за яе — усё ж такі нарадзіліса ў ёй і ўтрох выраслі тут!

Але чокацца не будзем.