Вось так і ладкуецца жыццё ў Княжборы і ў рамане Віктара Казько. Так па-рознаму «прадбачліва» жывуць тут людзі. Цягнуць калгас і пасвяць уласных гусей, падымаюць па ногі дзяцей і праваджаюць іх у горад, п'юць «чарнільца». I вясной чакаюць буслоў з выраю, шукаюць запаветную борць з дзедаўскай спадчынай і нудотным зімнім вечарам чытаюць услых Ясеніна:
Гэтым, што жывуць у Княжборы, людзям хочацца, каб усё ішло «як спрадвеку», па завядзёнцы, каб «па-людску ўсё было»...
Але ступіў па кпяжборскую зямлю яе блудны сып Мацвей Роўда — з сумам па хаце і з надзеяй быць ёй патрэбным, працавіты, адкрыты, дужы, малады і зухаваты. Ужо адбыўся выбар, прагучала запаветнае імя: Княжбор,— згодна волі аўтара тут яму весці меліярацыю, ствараць узорную гаспадарку, уладарыць — княжыць. I па другім рэчышчы, няхітра прамым, як меліяратыўная канава, імкліва пачне апавядаць аб гэтым Віктар Казько. Пакрочым і мы следам за пісьменнікам.
...«Я вам верыў»,— скажа Мацвей свайму начальніку Шахраю.
Шахрай гаварыў:
- Нам з табой упраўней трэба быць, дзейнічаць больш акрэслена і рашуча.
Поле трэба перакроіць, пераніцаваць зямлю.
Накарміць людзей, і сёння, не адкладваючы па заўтра, даць хлеб і да хлеба — вось галоўнае.
-...З мінімальнымі затратамі... і каб усё ўзорна, адразу быка за рогі.
- Гэта ж раз два і ў дамкі.
Аўтар надзяліў Шахрая зайздроснай мэтанакіраванасцю, упэўненасцю ў тым, што праўда — на ягоным баку, і сілаю перакананасць, тым больш заражальнай, што (пісьменнік дае магчымасць адчуць нам гэта чалавек ён адукаваны, дзейны. Шахрай гаварыў як маляваў, і паўставалі з яго слоў рукатворнае мора, магутная водная артэрыя, на якой плылі марскія параходы, як па моры, беглі хвалі па полі пшаніцы, падымаліся жывёлагадоўчыя комплексы.
Мацвей слухаў і ездзіў разам з Шахраем па ўжо меліярыраваных палескіх землях, дзе «цудоўная карціна» ўвасобілася ў рэальнасць — у індустрыяльныя гаспадаркі з заасфальтаванымі дарогамі, гандлёвымі цэнтрамі, абліцаванымі мармурам, з фанта намі і парнікамі і неверагоднымі ўраджаямі...
Часам ён не адчуваў у сабе радасці ад таго, што бачыў, адмаўляў сляпой веры таму, што чуў і пачынаў думаць. Тады ён чуў не толькі: «па гэта можна жыццё пакласці» — з чым быў згодны, але і: «гэта можна толькі ненавідзець». Гэта — яго балоты. Палессе. I ненавідзець яго Мацвей не мог.
Ненавідзець не мог. Але...
Але з першай хвіліны ў Княжборы, калі сустрэў вяселле Алёны, што не дачакалася яго, было Мацвею няўтульна на гэтай зямлі.
Але Шахрай здаваўся чалавекам, які не ведае сумненняў, і яму хацелася быць падобным на Шахрая...
(Пытанне да аўтара):
...Віктар Апанасавіч, ну чаму ж у вашага Роўды, сумленнага, як вы пішаце, і смелага чалавека, перад начальствам не вылабуньваецца (узгадаем хоць непаднесеную сакратару абкома галінку маліны), чаму ў рашаючы момант, калі Шахрай перакрэслівае чырвоным алоўкам на плане работ вадасховішча і ўсё, што зрабіў Мацвей, будзе далей толькі на шкоду зямлі — не хапае ў яго сілы процістаяць? Ведае ж ён, што робіць!..
Ды хіба ж магло быць інакш? Нас жа выхоўвалі як пакаленне Донкіхотаў. Жыццё падавалі як калядную карцінку. А змагацца давялося не з ветракамі — жыццёвыя жорнавы былі куды больш страшныя... Шахрай не Шахрай. Ці трэба надаваць увагі, хто мог бы апынуцца па яго месцы. Машына запушчана. Гэта сёння мы разумнікі — адміністратыўна-камандная сістэма. А калі пісаўся раман, з такой выразнасцю ўбачыць гэта было немагчыма. Мы ўжо спрабавалі і. тады гаварыць штосьці, але, па сутнасці, гаворка ішла аб прыватным. А курочылі ж лёс і. душы...
...Дык вось, быў Мацвей «заведзены» на тры словы: хлеб — шчасце — жыццё. Хацеў даць усё гэта сваім землякам-княжбор- цам, Калі яму было думаць, што ён робіць з гэтай няўтульнай роднай зямлёй, што на месцы рая зямнога ён стварае індустрыяльны ландшафт, для якога і знойдуцца словы: кампактна і эстэтычна?! Ён «ламаў, душыў у сабе і вакол усё, што перашкаджала». Кінуў па гэтыя балоты трактары, бульдозеры і кустарэзы, і яны карчавалі кусты, ламалі дрэвы, уміналі гусеніцамі ўсё, што, здавалася, будзе вечна. (Пасля службы ў арміі, ужо калі папрацаваў на ўдарнай сібірскай будоўлі, пасля асваення цаліны вярнуўся Роўда ў Княжбор — мімаходзь, дзеля інфармацыі, кіне ў самым пачатку рамана аўтар. Ці не адсюль жа цягнуцца карэньчыкі нястрымнай зухаватасці Мацвея, з якой пакарае ён прыроду?)