Выбрать главу
Што хочуць большасці прыпадабацца, Імкнучыся да гэтага ўсяляк. І беларусамі не хочуць аставацца, Што хоць і праваслаўны — ён паляк.
І хутка знікне іншасці адзнака, Адбудзецца працэс у іх такі: Яны ўжо праваслаўныя палякі, Наступны крок у іх — каталікі.

САПРАЎДНАСЦЬ

Я ў таўпе таўкуся Нямых беларусаў. Яны і глухія, Яны і чужыя, Калі скажу слова На даўняй іх мове, Калі адазвуся Наконт Беларусі: Тут нашы „людкове” Навокал панове, Яны ў Беластоку — Палякі навокал.

НАСТАЎНІКАМ БЕЛМОВЫ

Нясеце вы ў народ асвету, Люд асвячаяце вясковы. Усё вы робіце, каб дзеці Любілі, вывучалі мову.
Сярод сваіх людзей, вы дома, Народу часткай вы заўсёды. Вы разбуджаеце свядомасць Слаба свядомага народу.
Часта працуеце да стомы, З уласнай волі, без прымусу, Каб людзям ведаць заўжды: хто мы, Што гонар звацца беларусам.
І гэтым трэба ганарыцца, Што вашай карпатлівай працай Мы можам на сваёй зямліцы Даўжэй тут беларусам звацца.

МЫ, БЕЛАРУСЫ

Мы, беларусы,

Мы — народ такі,

Ахвотна забываем,

Што мы, хто мы.

Рыгор Барадулін
Мы, беларусы, мы народ такі: (А гэта стала кожнаму вядома, Былі такімі мы ўжо праз вякі), Ахвотна забываем, што мы, хто мы.
Мы, беларусы, мы народ такі: Калі пераязджаем з вёскі ў горад, Становяцца чужымі землякі, Мы найчасцей іх забываем скора.
Мы, беларусы, мы народ такі: Ад роднага мы ўсе імкнемся недзе... Усе суседзі — нашы сваякі, Бліжэйшае ўсё тое, што суседзяў.
Мы, беларусы, мы народ такі: Што, як скаазў паэт, людзьмі мы сталі. Нам родныя цаніць трэба куткі, Каб нас усе цанілі, шанавалі.

РАСКАЖЫ НАМ, ЛЕС ДРЫМУЧЫ

Раскажы нам, лес дрымучы, Аб мінуўшычыне сівой. Нас чамусьці мала вучаць Шлях гісторыі сваёй.
Ведаем аб тым мы мала, Як пад кронамі дубоў Вояў некалі Ягайла На крыжакаў грозных вёў.
Лес дрымучы, раскажы нам — Ведаеш ты многа спраў, — Як першадрукар Скарына З Вільні ў Кракаў вандраваў.
Раскажы нам, лес зялёны Як калісьці тут Кастусь, Грозны „камісар чырвоны”, Ваяваў за Беларусь.
Раскажы нам, лес бывалы, Як падчас ваенных год З той фашысцкаю навалай Тут змагаўся наш народ.
Слаўны лесе, раскажы нам Аб мінулым дарагім. Ведамі пра лёс айчыны Мы абкрадзены зусім.

ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ МОВЫ

Цябе аплявалі, табой пагарджалі І звалі хамскаю, звалі сялянскаю, Цябе пакідалі, без жалю і з жалем, Шукаючы мовы прыгожае, панскае.
І паплыла ў беларускія хаты І агрэсіўная, і беспардонная, І рускага брата, і польскага брата, Быццам паводка, стыхія моўная.
Можа надыдзе гэткае свята, Што родная мова да нас зноў прытуліцца? Нат загавораць на ёй бюракраты, Якія выгналі мову і з вуліцы?
Ды пасадзілі яе за краты З перакананнем, што стуль і не вернецца, І родная мова старэйшага брата Паселіцца хутка ў найменшай аселіцы.
Усмерціць мову, аднак, не ўдалося, Рухнулі планы іх беспадстаўныя, Моўны палетак зноў спеліць калоссе — Становіцца мова наша дзяржаўнаю.
Наша ўваскрэслае роднае слова Зноў паплыве над палямі, дубровамі. І зойме тады беларуская мова Пачэсны пасад паміж іншымі мовамі.

Мая маленькая айчына