Выбрать главу
І мог сядзець яшчэ на сарака Зусім законна, бо ў маёй кішэні Ляжалі сорак ранішніх білетаў, Якія даў мне прафсаюзны дзеяч, Сказаўшы: «Хоць памры, а забяспеч...» Па сцэне бег узрушаны Палоній I Гамлету крычаў: - Ды зразумей ты! Я не магу ў пустую залу кідаць Шэкспіраўскія словы... Гэта смешна! Ён там ад іх аглухне! Ён адзін!.. Адказваў Гамлет: — Іх, Палоній, сорак. Глядзі на іх: усе яны сядзяць Крывыя, змрочныя, як каралі без тронаў, Двурушныя, як твой гофмайстар... Ім Дарма не трэба нашае мастацтва, Пляваць ім на яго! Ім толькі б жэрці, Ды хапаць больш, ды піць, ды ціскаць баб!.. I гэты вось, у восьмым радзе... Ён Сквалыга са сквалыг! Чаго прыплёўся, Што тут згубіў,— спытай яго,— і будзе, Нібы талмач будыйскі, нешта плесці Пра прыгажосць... гармонію... Душу, Якая жыць не можа без мастацтва, Ды ўсё гэта — Брахня! А праўда ў тым, Што мешчанін ён, і яму ў даўбешку Курыную — такі ж, як ён, сквалыга Увёў: ах, жывапіс! ах, музыка! тэатр! Як гэта тонка! — ляпнуць паміж іншым Пра нейкі там экзістэнцыялізм, Хоць што гэта такое, ён, пачвара, I знаць не знае... Ён, як ты, Палоній, Жыве за шырмай... Падслухоўваць, зыркаць, Разносіць плёткі скрозь, усё пра ўсіх Збіраць у папку, каб у нейкі час Яе таму падсунуць, хто нічым Не грэбуе, і ў барацьбе за месца, За трон вышэйшы і шырэйшы стол — За лёкая свайго яго прызначыць!.. Вось тут ён — зух. Вось тут — мастацтвазнаўца. О, каб жыццё было тэатрам! Ці Каб ён іграў гофмайстара на сцэне! 3 якой бы я вялікай асалодай Не рэквізітнай шпагай, а сапраўднай Яго праткнуў! I паглядзеў: якая Мярзоціна у ім
замест крыві!.. Ён скончыў маналог. Палоній лыпаў Жахлівымі вачыма... Рэжысёр, Адміністратар, білецёр і нават Пажарнік так глядзелі на мяне, Нібы я зараз вытрасу з кішэні Не пачак ранішніх скамечаных білетаў, А сорак бомбаў... I тады!!! А Гамлет Сышоў са сцэны: — Едзеш у грыбы? — Пра што пытаць... Вядома, еду, Гамлет...
Круг
(Пераклад ненапісанай аповесці Росена Босева)
Мілене Йоіч
Прыйшла. Абняла, абвіла, як мяжою дзяржаўнай. Вось клетка. Там жаўранак. Здаецца, зліліся вытокі і вусце. Чакаю: адпусціш. Амаль вар'яцею ў чаканні, Як шпак у шпакоўні, дзе лётку забілі. Я вязень твой, Мілі... Ніводнай дарогі, каб ты не дагнала ці ўвечар, ці ўранні — Адны скрыжаванні! На ўсіх скрыжаваннях ідзе барацьба з небяспекай... Кіёск, дзе гашыш з-пад крыса прадаецца,— Насупраць аптэкі. На могілкі вокны радзільнага дома выходзяць. Аж зубы халодзіць! Насупраць цябе — я — менестрэлі і бітнікі, Лес Булонскі, па-восеньску голы, Гром на ракетадромах I аўтамабіляў шалёныя колы, Крыж Сафіі і Ольстэр, апошняй Сусветнай калекі... Як насупраць аптэкі. Дай літасці, Мілі... Аб меншым прасіць — вадэвільная сцэна. Устаўлены вокны малюнкаў тваіх у цагляныя сцены, Ніводнай сцяны не кранулі асколкі і кулі, У вокнах — архангелы... Мілі, цябе падманулі! Архангелаў твары як з жоўтага воску адліты. Найпершы архангел — твой выратавальнік — Забіты. Вядома, дарэмна... Вядома, ён ісціну ведаў... На гонках ГРАН ПРЫ абарвалася сувязь па следу. Ты зблытала след! Ты мяне прыняла за былога!.. Як страшна, калі прапануюць вакантнае месца Святога. Заняць яго — быццам праз часу масткі перавесіцца ў вечнае...
Над гулкай маёй галавой Німб, як круг аўтадромны, высвечвае, Анёлы па ім пачынаюць сусветныя гонкі... I рукі ты ломіш,
Зрываючы 3 пальцаў Пярсцёнкі. Круг першы замкнуты. Ля ганка вішчаць тармазы дапамогі. I вершы, закутыя ў рамкі, Прыгожа падобныя На некралогі. Што ж дзеецца ў нас?.. сябе не ствараем — вымучваем. Закручвае час, як віры травяныя закручваюць, I мы прывыкаем круціцца, Тануць прывыкаем, I ўрэшце — кругі па вадзе, Быццам Кінулі Камень. У сховах віроў круг другі, круг чужы пачынаецца; Ён ледзь пачынаецца... і разрываецца. Самкні яго, Мілі... Ік соладка спіцца на Віташы! Іа Віташы, Густа прапахлай апошнімі вішнямі... Калі застаемся мы з боку ад хуткасці, з боку ад гонак,— быць — не ганьба, першым — не гонар, Гады вышыня вымяраецца не вышынёй п'едэстала, А тым, што было вось... свяцілася ў нас... і не стала... Дай радасці, Мілі... Па Віташы коціцца, выплаканая, Спякотная вішня спякотнага месяца ліпеня.