Выбрать главу
Так ён гаворыць мне, мой добры сябар, I я ўжо бачу сябра з саксафонам, Падобным на слановы белы бівень, - Нібыта ён ляціць на дыску цырка, Дзе крыкне дрэсіроўшчык: «Гоп-ля-ля!» — I сумны слон уздыме ўверх свой хобат, Падобны на прырослы саксафон, I весела ў яго затрубіць Песню:
«Граў на трубе у цырку сумны слон, А ён хацеў бы граць на саксафоне, Ён і сягоння той жа бачыў сон, Нібы нарэшце граў на саксафоне. Ды крыкнуў дрэсіроўшчык: гоп-ля-ля! I слон трубою весела зайшоўся. Была труба заўсёды — гоп-ля-ля! — А саксафон ні разу не знайшоўся. I пад апладысменты сумны слон I прысядаў, і кленчыў у паклоне, I хіба хто падумаць мог, што ён Хацеў бы граць на саксафоне...»
— Дык што,— пытае сябар,— купіш дудку? I я ківаю галавой: куплю... Я ведаю, што заўтра зноў мой сябар Пацягне, быццам вол, сваю работу, А сёння Хай гарыць яна агнём... Бо сёння мы сустрэліся, каб выпіць Віна кілішак і крыху памарыць: Ён купіць саксафон, а я дуду — I будзем разам граць у рэстаране.
***
Залатая зала тая Залачае папацёмку, Як скарбонка залатая, Поўная тваіх пярсцёнкаў.
Ты на сцэне — б'юць у ладкі,
I кідаюць кветкі з ложаў, I між намі змыты кладкі, Спалены масточкі... Божа! Колькі згублена скарбонак, Колькі кветак не пасеяна! I адзіны твой пярсцёнак Падае на дно басейна...
Шчэ журбець табе аб страчаным. А пакуль ка мне, на пальчыках, Ты ідзеш, дзіця русалчына, Ад людзей — адзін купальнічак.
Горад
1
Сумую па табе, мой горад. Як ні напоўнена душа Палёў прасторам, шумам лесу I плёскатам крыніц і рэчак,— Сумую па табе, каменным.
Гады глыбеюць. Не злучыць Карэнні з вершалінай стромай, Якую толькі ледзь хістае Вяртанняў нашых нізкі вецер.
2
Пагоркамі, дзе грае рэха, Працяглым звонам касавіцы Працуе ліпень... На вазах Плывуць зялёныя аблокі.
3 дарогі падыму травінку — I загарчыць на вуснах лета, I пошук страчанага часу Патрэбным здасца і дарэмным.
Дзяўчо на возе засмяецца I кіне недаспелы яблык, Які ўпадзе, як узарвецца, У босы след майго маленства, У пыл гарачай каляіны.
3
У горад мой, да сцен каменных, Вяртаюся з палёў і рэчак, Святлее ўсход паловай сонца, Мінулым і наступным днём,
I час, які не захаваць, Не зберагчы ў сабе навечна, Сухой травінкай касавіцы Шапоча пад чаравіком.
Паўднёвая Поўнач
А ў час гэты зоркавы Дарогай спатканняў бязлітасна позніх Прайшла, затуманіла зрок мой Паўднёвая Поўнач. 3 ранніх вершаў
У асцярогу хутацца. Лаяцца сыта. О, забароненай хуткасці Смак пазабыты!
Навошта, нібыта ў сподачку Рыбка пад марынадам, Ты прыплываеш з Поўначы? Страўнік мой радаваць?
Курортны гастрытык Пад гэту закуску кіліх налівае Не поўны. Вясёлы і спрытны — Я спёкся... Разыдземся,
Поўнач!
Усе твае белыя гамы Я граю на памяць! Што ж горача, як пад нагамі Тарфянікі паляць...
Гуляю на Поўдні,— А ў небе, як краб у палонцы, Высушвае промні Тваё зледзянелае сонца,
I поўня на воблака ўскрайку Святлее над ночы мазутам Так, быццам у ноч гэту ўкраўся Твой, Поўнач, лазутчык.