Выбрать главу

Уяўна-паэтычныя дажджы ідуць у вершы Анатоля Канапелькі:

Звіняць дажджы, Звіняць дажджы Вясновыя, Харошыя. Я кроплі жвавыя лаўлю Велічынёй з гарошыну і г. д.

А вось яшчэ адзін, зусім іншы дождя?. Не ўяўна-паэтычны і не дэкаратыўна-маляўнічы, а дождж, хак сказаць, рэалістычны, з пэўным зместам, з ідэйна-сацыяльнай нагрузкай. Я маю на ўвазе верш Васіля Зуёнка «Ідуць дажджы».

Ідуць дажджы. А травы жухнуць. Грыбы хаваюцца ў зямлю. Ідуць дажджы злавесна, глуха, Рунь заганяюць у раллю.
Ідуць... І стронцыю удары Цвікі у труны б'юць і б'юць... А ў небе хмары, хмары, хмары... Ідуць дажджы... Дажджы ідуць...

Ідуць, інакш кажучы, радыеактыўныя дажджы, пародненыя нашым атамным векам. Нa вершы — выразная адзнака часу.

Тэма пакалення з яго грамадзянска-маральным ідэалам: як жыць? кім быць?.. Яна не магла быць абыдзена ў вершах маладых, і яна не абыдзена. (Агаваруся, што параўноўваю толькі асобныя вершы, прысвечаныя непасрэдна данай тэме. Паэт жа ўвогуле павінен гаварыць ад імя пакалення, быць выказнікам яго дум). Як хто да яе надыходзіць?

Анатоль Канапелька закранае тэму ў агульна-рытарычным плане:

З партыйным гімнам — нашай песняю — Прайшлі віхуры-буры лютыя... Мы прадаўжаем Рэвалюцыю, Яе нашчадкі і равеснікі!

Прыкладна такімі ж радкамі адкрывае кнігу Аўгіння Кавалюк. Вось яны:

Мы — пакаленне такое, якое вясну не праспала. Мы — пакаленне такое, што буры й віхуры стрымала. Мы — пакаленне такое, якое асвоіла ў космас дарогу. Мы — пакаленне такое, якому дадзена здзейсніць многа.

Як бачыце, тут ёсць усё — і традыцыйныя буры-віхуры, і сучасная «ў космас дарога», не хапае толькі жывых рыс равеснікаў паэтэсы. Паляпшае яна трохі становішча ў вершы пра «песняра», дзе спрабуе мысліць больш канкрэтна, падбірае маральныя катэгорыі: яе пясняр (сам па сабе яшчэ ўмоўна-літаратурны)

...Толькі думку за пазухай носіць. Ён для сябе анічога не просіць. Усмешку сваю беражэ для сумных, А думку трымае ён для бяздумных. Ён праўду шукае для тых, хто хлусіць. Ён проста пяспяр, ён жыць гэтак мусіць.

Мікола Кусянкоў піша пра сваіх таварышаў па працы:

...Няма яшчэ ў хлопцаў намеру Аддаваць рукзакі сваім меншым братам. Іх саміх пасылай хоць на полюс, хоць на Венеру — Не спытаюць, на чым спаць ім прыйдзецца там, На ільдзіне ці зноў на такім жа каменні...

Гэта не лепшыя радкі ў паэта. Іх не параўнаеш з яго ж вершам, прысвечаным рэальнаму жывому чалавеку з прозвішчам Рогаў («Не можа Рогаў не ехаць туды...»). Але лірычны герой М. Кусянкова падкупляе ўсё ж сваёй таварыскасцю, бескарыслівасцю, адданасцю абавязку. (У гэтым, зазначу, адна з самых сімпатычных асаблівасцей зборніка.) У вершы «Пра славу» паэт гаворыць пра тое, як у юнацтве мы прагнем славы і марым «за ёю ў небе лётчыкам пагнацца або ўзысці славутым на Парнас». І далей шчыра прызнаецца:

І сам я верхам, помню, ездзіў часам — І рыфмаваў, здаецца ж, на скаку. Ды тчэ не абзавёўся я Пегасам. Зручней таптаць мне торф ды асаку. Дзе-небудзь на Палессі ці ў Сібіры, Тайгу даследваць, лазіць па гарах, З мядзведзямі у дружбе жыць і ў міры, Жыць у палатцы, жыць на сухарах. Удачы вам, паэты і пілоты! А слава ў нас — вялікая, адна...

Не ўсё тут яшчэ дадумана да канца, не ўсе, магчыма, кропкі пастаўлены над «і», і словы пра славу, як быццам ужо знаёмыя («сочтемся славою...»), і апошнія два радкі («Бо веру я, што з вышыні палёту мая дарога на зямлі відна») гучаць не зусім пераканаўча, прыблізна, але пафас верша разумееш і прымаеш.

Праўда, М. Кусянкоў часам вельмі ўжо звужае свой ідэал, даводзіць яго да залішняга аскетызму. Вось верш «Дома». Герой вяртаецца з далёкай дарогі. Апускае стомлена рукзак на падлогу. Слухае, як весела скварыцца сала на патэльні і як ціха шумяць за вокнамі бярозы. Бярэ на калені дзяцей. Ён «шчаслівым робіцца да слёз». І раптам спахопліваецца, а ці не мяшчанства гэта?! Яму чуецца дакор. Супакойваецца зноў толькі тады, калі заўважае свой палінялы рэчмяшок, і ў адказ на дакор знаходзіць довад: «...гэта толькі адпачынак, ...уперадзе — яшчэ паход». Тут, вядома, праблема яўна спрашчаецца, ігнаруецца складанасць жыцця.